Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл.pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ.pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл.pa‑) і літ.ρα‑, ρό‑, лат.pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЯПА́РНЫ ШАЎКАПРА́Д (Lymantria, або Ocneria, dispar),
матыль сям. ваўнянак. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Шкоднік больш як 300 відаў раслін, пераважна лясных лісцевых і пладовых дрэў.
Палавы дымарфізм моцна выяўлены (адсюль назва). У самкі крылы (размах 5,5—9 см) і грудзі брудна-белыя; брушка тоўстае, на канцы з жоўта-бурымі валаскамі; вусікі пілаватыя, чорныя. У самца пярэднія крылы (размах 3,5—5 см) шэра-бурыя, заднія (і грудзі) бурыя, з цёмным краем; брушка тонкае, з кутасікам на канцы; вусікі перыстыя, чорна-бурыя. Крылы з плямістымі (акрамя задніх у самцоў) светлымі махрамі, пярэднія з некалькімі цёмнымі звілістымі ці перарывістымі папярочнымі лініямі. Вусені даўж. 45—75 мм, шэра-бурыя, з 3 падоўжнымі жоўтымі лініямі, сінімі і чырв. валасістымі бародаўкамі, кормяцца лісцем, кветкамі. Кукалкі чырвона- ці чорна-бурыя, з валаскамі. Генерацыя аднагадовая. Зімуюць вусені ў абалонках яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агнёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Рмн. ‑нёвак; ж.
Невялікі матыль — шкоднік раслін. З доследаў Краснаярскага інстытута лесу і драўніны.. было вядома, што ў Сібіры такія прышчэпы псуе шышкавая агнёўка, ад якой там ратуюцца або пастаю ДДТ, або апырскваннем.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саранча́, ‑ы, ж.
1. Насякомае падсямейства саранчовых, падобных на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы; небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі. /узнач.зб.Саранча паляцела.
2.зб.; перан.Разм. Пра вялікі натоўп, масу чаго‑н. Усюды [гергетала] саранча гандляроў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pest
[pest]
n.
1) даку́ка f., назо́ла f. (і пра асо́бу)
2) Archaic зара́за, чума́f., мор -у m.
3) Bot., Zool.шко́днік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спарыння́, ‑і, ж.
Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пядзень ’пядзя; мера’ (Шымк. Собр.). Беларуска-руска-cлавенска-харвацкая ізаглоса, параўн. рус.пя́день ’мера рукой (указальным і вялікім пальцамі)’ (алан., валаг., Раманава, Меры, 88–89), славен.péden, pedȃnj ’пядзя, прамежак’, харв.pȇdanj, pēdenj ’пядзя’, утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼь ад *pędь (Куркіна, Диал., 157), гл. пядзя, сюды таксама энтамалагічныя тэрміны: пя́дзенік ’матыль-шкоднік, яго вусень’, рус.пя́деница ’тс’ (бо вусень перасоўваецца шляхам выгібання спіны, як бы мераючы пядзямі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чарапа́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Памянш.-ласк.да чарапаха. Лодкі пад’язджалі да берага, людзі зносілі ў шатры чарапашкі. Тут іх разбівалі і чагосьці шукалі ў сярэдзіне.Маўр.
2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін. Дразды і гракі ў вялікай колькасці знішчаюць шкодніка палёў — чарапашку.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blight
[blaɪt]1.
n.
1) по́шасьць, хваро́ба, шко́днік(расьлі́наў)
2) Figur. расчарава́ньне n., уда́р -у m.
3) занепада́ньне n., заняпа́д -у m.
urban blight — гарадзкі́ заняпа́д
2.
v.t.
1) выкліка́ць хваро́бу расьлі́наў; шко́дзіць
2) разьбіва́ць, руйнава́ць (надзе́ю, пля́ны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.
Разм.Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком.Гурскі.— Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала.Дуброўскі.Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)