Селядзе́ц ‘марская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр.селеде́ць ‘селядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус.сельдь, селёдка, польск.śledź ‘тс’, чэш., славац.sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд.sild, síld, ст.-швед.sild ‘селядзец’, швед.sill, нарв.sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл.*seldь ‘селядзец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стры́жкаж.
1. (дзеянне) Háarschneiden n -s, - (валасоў); Schur f -, -en (авечак); Beschnéiden n -s, - (дрэваў);
2. (пры чос ка) Háarschnitt m -(e)s, -e, Frisúr f -, -en;
стры́жка пад чуб [пад во́ жык] Bürstenfrisur f;
каро́ткая стры́жка (ужанчыны) Kúrz haar fri sur f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
непаслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не слухаецца, не жадае слухаць каго‑н.; які дзейнічае насуперак. Часам на Ніка як бы нешта находзіла, і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны.Лынькоў.Арцём — чалавек непаслухмяны, гарачы.Бажко./узнач.наз.непаслухмя́ны, ‑ага, м.; непаслухмя́ная, ‑ай, ж.Маці войкала, нават біла непаслухмяную, але Соні — мора па калена.Лось.// Які не падпарадкоўваецца волі, жаданню, розуму. Ногі раптам сталі непаслухмянымі.Мележ.Ад доўгага сядзення цела зрабілася нібы чужым, непаслухмяным.Шыцік.//перан. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню. Рукой нябачнай вецер тузае Непаслухмяных пасмаў чуб.Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чупры́на, ‑ы, ж.
Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае.Карпюк.У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі.Калачынскі.// Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая!Мележ.Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя.Зарыцкі./уперан.ужыв.Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба.Новікаў.Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́снік, ‑а, м.
1. Той, хто мае якую‑н. уласнасць; валодае чым‑н. У былых майстэрнях нейкага ўласніка, двух доўгіх .. будынках на ўскраіне.. танкісты аглядалі, рамантавалі машыны.Грамовіч.З кажуха кпілі хатнія, пасмейваўся і сам уласнік, але разлучацца з ім ніяк не хацеў.Лужанін.// Асоба, якой уласціва што‑н. Нават самы густы грэбень не мог даць рады, каб укласці гэты віхрасты чуб так, як хацелася б яго ўласніку.Якімовіч.— А, калі ласка! — сказаў малады хлопец, уласнік тонкага носа.Колас.
2. Чалавек, які прагне цалкам уладаць чым‑н., не дзелячыся з іншымі. Закаранелы ўласнік. □ Трэба змяняць душы, псіхалогію .. [сялян]: уласнік павінен стаць калектывістам.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
czub
м.
1.чуб; чупрына;
2. нос;
stać na ~ie statku — стаяць на носе карабля;
z ~em — з верхам (з каптуром; з коптурам);
mieć w ~ie — быць нападпітку; быць пад чаркай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ку́чма1, кучо́мка ’шапка футрам наверх’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Маш., Сержп. Грам., Нар. лекс., Малч., Мат. АС). Ст.-бел.кучма ’тс’ (з 1590 г.) памылкова разглядаецца як запазычанне праз польскую з венгерскай. Гл. Булыка, Запазыч., 183 услед за Фасмерам (2, 438). Укр.кучма, рус.кучма ’тс’, серб.-харв.ку̏чма, славен.kȗkma ’тс’, польск.kuczma, славац.kučma ’тс’. Кіш (ЭИРЯ, 4, 56) звязвае гэта слова з серб.-харв.ку̏кма ’чуб, хахол’, славен.kȗkma ’тс’, параўн. кучма2 (гл.). Прасл.kučьma < kuka (параўн. кучары). Словаўтварэнне, як у vědьma (SP, 11, 16).
Ку́чма2 ’пра густыя валасы, пра густую зелень’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Некр., Янк. III, Сцяшк.). У гэтым значэнні: укр.кучма, рус.кучма, славен.kȗčma, польск.kuczma. Да кучма1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыканды́чыць ’цягаць за валасы’ (Нас.); параўн. таксама прыкундо́сіць ’пабіць’ (Нас., Рамз.). Да зафіксаванага там жа канды́чыць з той самай семантыкай. Апошняе з’яўляецца фанематычным карэлятам (які, магчыма, разумеўся як “антыэкспрэсіўная” форма) да незафіксаванага *кунды́чыць/*кундо́чыць, чаргаваннем у фіналі асновы звязаным з кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (гл.) < *ку́нды < ку́дла/‑ы ’валасы’ (гл.) < прасл.*kǫdьla/‑o (ЭССЯ, 12, 53–54). Безумоўна, не самым абгрунтаваным месцам з’яўляецца тут сувязь рэканструяванага *ку́нды з ку́длы, таму ЕСУМ (3, 142) прапануе іншую, даволі арыгінальную і несупярэчлівую ў семантычным плане версію — бачыць ва ўкр.кундо́сити, бел.кундо́сіць “зваротнае запазычанне” з якой-небудзь балтыйскай мовы, што можа быць зведзена да балт.*kundas ’кудзеля; валасы’ (параўн. літ.kuõdas ’чуб’) як адлюстравання прасл.*kǫda (‑у) ’кудзеля’, параўн. ко̀нди, ко̀нда ’кудзеля, ачоскі льну, канапель’. Пачатковае значэнне дзеяслова было, такім чынам, ’трапаць, церці (лён, кудзелю)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прале́гчы, ‑ляжа; ‑лягуць; пр. пралёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; зак.
Прайсці, працягнуцца дзе‑н. (пра дарогу, сцежку, граніцу і пад.). Цяпер паміж дрэў праляглі дарожкі, на палянках з’явіліся спартыўныя пляцоўкі.Шыцік.Ды хоць на ўсходзе па лясах пралегла панская граніца, зямля, прыняўшы гэткі прах, ніколі не магла скарыцца.Вялюгін.// З’явіцца, абазначыцца, легчы. Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі.Дуброўскі.І сама яна задумалася, і цень засмучэння пралез на яе маладым і свежым твары.Колас./уперан.ужыв.[Марыя Андрэеўна] думала аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа.Мележ.[Мікалай Аляксеевіч] выразна, да болю адчуваў, што паміж яго ранейшым і цяперашнім жыццём пралегла рэзкая мяжа, і гэтая мяжа пачалася тут, у калгасе.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)