Махале́я ’доўгі, нецікавы расказ’ (Бяльк.), ’хлусня’, ’хлус’ (Юрч.). Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ея гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36–37. Гл. таксама і махале́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
monstrous[ˈmɒnstrəs]adj.
1. страшэ́нны, жу́дасны;
a monstrous lie страшэ́нная хлусня́;
a monstrous crime жу́даснае злачы́нства
2. страшэ́нна вялі́кі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус.бре́дить, бред, укр.бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням.praten ’балбатаць’, ст.-англ.breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел.брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск.brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лэш ’хлусня, нагавор’ (маладз., Янк. Мат.; ваўк., Сл. ПЗБ). Паланізм (або скарэкціраванае паводле польск.łeż ’тс’ усх.-слав.⁺лъжь). Гл. Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 7–12).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́мысел (БРС), вы́мысл (Нас.), вы́мыслы ’хлусня; капрызы, выдумкі’ (Шат.). Рус.вы́мысел, польск.wymysł, чэш.vymysl, славац.výmysiel, в.-луж.wumysł. Бязафікснае ўтварэнне ад вымысліць (гл. мысліць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́мыселм. Erfíndung f -, -en (выдумка); Díchtung f -, -en (паэт.); Lügengeschichte f -, -n, Lüge f -, -n (хлусня)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́мысел, ‑слу, м.
Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем. Казачны вымысел. Аўтарскі вымысел. □ Працуючы з маладымі аўтарамі, трэба ставіць перад імі пытанне фантазіі, мастацкага вымыслу.Чорны.Хочаш узлятаць — мацней апірайся на зямлю. Толькі не дазваляй ёй спутваць крылле вымыслу.Лужанін.// Тое, што супярэчыць рэчаіснасць выдумка; хлусня. Вымысел варожых элементаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпра́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня, мана. — Па-мойму, нічога няма добрага [у жыцці вясковага настаўніка], — скептычна адказвае Вольга Віктараўна. — Няпраўда, Вольга Віктараўна, — ёсць!Колас.
2. Ашуканства; падман. З нечым цяжкім на сэрцы выйшла я з касцёла, дзе ўбачыла столькі абману і няпраўды.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)