gallant

[ˈgælənt]

1.

adj.

1) высакаро́дны, му́жны; адва́жны

2) ве́лічны; урачы́сты

3) прыго́жы, пы́шны

4) [gəˈlænt] галя́нтны, даліка́тны; любо́ўны

gallant adventures — любо́ўныя прыго́ды

2.

n.

1) адва́жны, му́жны чалаве́к

2) фарсу́н -а́ m., франтm.

3) кавале́р -а m.

4) залётнік -а m.

to play the gallant — фліртава́ць; заляца́цца

3.

v.t.

1) заляца́цца

2) суправаджа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sort1 [sɔ:t] n.

1. гату́нак, від, сорт; род, разра́д;

all sorts of people ро́зныя лю́дзі;

and all that sort of thing i г.д., i да т.п.;

of sorts : It tastes like tea of sorts. На смак гэта нешта падобнае да чаю;

What sort of man is he? Што ён за чалавек?

2. infml тып, суб’е́кт; франт; хло́пец;

He’s not a bad sort. Ён добры хлопец.

be out of sorts быць не ў гумо́ры;

nothing of the sort нічо́га падо́бнага;

sort of infml як бы́ццам; не́йкім чы́нам; ні́бы;

He sort of hesitated. Ён нібыта завагаўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

buck

I [bʌk]

1.

n., pl. bucks or (coll) buck

1) саме́ц -ца́ m.; але́нь -я m.; казёл -ла́ m., бара́н -а́ m.

2) малады́ франт

3) informal мужчы́на -ы m.

2.

adj.

мужчы́нскі

a buck rabbit — саме́ц труса́

II [bʌk]

v.

а) informal упа́рта супраціўля́цца, упа́рціцца

б) (пра каня́) става́ць ду́ба, брыка́цца

- buck for

III [bʌk]

n.

1) ко́злы (для пілава́ньня), сталю́га f.

2) казёл -ла́ m. (для гімна́стыкі)

IV [bʌk]

n., Sl.

даля́р -а, бакс -а m.

- pass the buck

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Струк1 ‘доўгі і вузкі плод з дзвюх палавінак з насеннем’ (ТСБМ, ТС, Байк. і Некр., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ‘лядзяк’ (рас., Шатал.), ‘боб’ (Байк. і Некр.), струкі́ ‘лісце і сцяблы гароху’ (ушац., ДАБМ, камент., 862), ‘адходы пры прадзенні воўны’ (свісл., Шатал.), ‘пасма’: струк валосся (Сержп. Прымхі), стру́чча зборн. ‘струкі’ (Мат. Гом., Жд. 2), ‘гарох пасяўны’ (гом., Кіс.). Укр. струк, рус. стручо́к, польск. strąk, в.-луж. truk, н.-луж. tšuk, чэш., славац. struk, серб.-харв. стру̑к ‘сцябліна з коранем’, ‘часнок, цыбуліна’, славен. stròk ‘сцябліна; стручок’, балг. стрък ‘сцяблінка, галінка’, макед. страк ‘тс’. Прасл. *strǫkъ; як мяркуе Борысь (580), з больш ранняга *stru‑n‑ko з назалізацыяй ад і.-е. кораня *streu̯k‑ ‘быць цвёрдым’. Параўн. літ. striùkas ‘кароткі, адламаны’, лат. strûkulus ‘сопель’. Аналагічна Сной₁, 616; Бязлай, 3, 332. Далейшыя параўнанні з літ. strungas ‘кароткі, адламаны’, с.-в.-ням. strûch, ням. Strauch ‘куст’ (Гараеў, 350; Шустар-Шэўц, 1537) Фасмер (3, 783) лічыць нездавальняючымі. Махэк₂ (583) з улікам семантыкі роднаснымі лічыць літ. runkù, rùkti ‘моршчыцца, мяцца’ (спелыя стручкі ссохлыя, зморшчаныя); праславянскую форму *strukъ і *strǫkъ ён выводзіць з *roukos, адкуль з рухомым s‑ і ступенню ‑o‑ у корані *strukъ. Гл. таксама Глухак (59): на падставе серб.-харв. дво̀струк ‘падвойны’ лічыць асноўным значэннем ‘зморшчаны, сабраны ў складкі’, што ўзыходзіць да і.-е. *sreu‑ ‘цячы’. У карысць гэтага і значэнне ‘завіткі, кучары’, параўн. валасы ў струкі пакачалісе (Федар. 4).

Струк2франт’ (Бяльк.), хлопец, як струк (касцюк., Ліцв.). Параўноўваюць з рус. стрюк ‘дрэнны, агідны чалавек’, якое лічыцца вытворным ад бастрюк (гл. баструк); гл. Сабалеўскі, РФВ, 66, 345; Праабражэнскі, 2, 405; Фасмер, 3, 785 (прыводзіць яшчэ рус. стрю́цкие люди, г. зн. ‘нікчэмныя’, стрю́цкий, стрюцко́й ‘агідны, подлы чалавек’). Лаўчутэ (Балтизмы, 132) удакладняе лінгвагеаграфію і значэнне рускага слова: пск. стрюк ‘цясляр; мянушка чалавека’, ленінгр. ‘абадранец, валацуга’, арх., наўг., цвяр. стрю́цкий ‘басяк, абадранец; той, хто носіць залішне вузкія штаны’, — і мяркуе, што на фанетыку і семантыку рус. стрюк і роднасных паўплывала літ. striùkas ‘кароткі’, striùkas ‘каратышка, няўдачнік’, што, як здаецца, не мае падстаў, гл. Анікін, Опыт, 284. Хутчэй можна дапусціць развіццё семантыкі струк1, падобнае да серб.-харв. стру̑к ‘стан, корпус, талія’, што лічыцца інавацыяй (Скок, 3, 350).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)