2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.
Вячэрняя з.
Працаваць у тры змены.
3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.
Прыступіла да працы начная з.
4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.
Рыхтаваць сабе змену.
Маладая з.
5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.
Дзве змены бялізны.
◊
На зменукаму-чаму — услед за кім-, чым-н.; замяніць сабой каго-, што-н.
|| прым.зме́нны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус.дыял.смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул.заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патату́й ’удод, Upupa epops L.’ (Інстр. II) прымыкае да рус.потатуйка ’тс’. Фасмер (3, 343) услед за Гофманам (379) і Гараевым (1901, Дад. 1, 37) дапускае анаматапеічнае паходжанне, параўн. τυτώ γλαυξ ’разнавіднасць савы’ (Гесіхій), літ.tūtuoti ’дудзець’, tutli̯js, tututis ’удод’, новав.-ням.tuten ’дудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мяце́ліца, ‑ы, ж.
1. Снежная бура, завея. Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст віхраў спакойна заснуць не дае.Купала.Над станцыяй гулялі студзеньскія мяцеліцы, вылі і стагналі лютыя в[я]тры.Шчарбатаў.
2. Народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе з частымі зменамі фігур і паваротамі. Услед жа за бацюшкам Габрусь і Гіляры таксама хапілі па кабеце і пачалі шпарка круціць мяцеліцу.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нудлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны нуды, тужлівага настрою. Нудлівая песня.
2. Які наганяе нуду, сум. [Варашкін] заснуў пад непрыемны і нудлівы посвіст ветру за акном.Савіцкі.
3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). Застаўшыся на месцы са жменькай мужчын, Сцёпка нерухома глядзеў услед натоўпу. Нудлівы боль і злосць — не то на іх, не то на сябе, што не здолеў угаварыць [людзей].Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́ўца, ‑ы, м.
Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу.Галавач.Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню.Хадкевіч.// Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр.бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус.дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nach=
аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:
1) рух услед: náchlaufen* бе́гчы ўсле́д
2) перайманне, паўтор: náchmachen перайма́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пята́, ‑ы́, ДМ пяце́; мн. пя́ты (зліч.2,3,4 пяты́), пят; ж.
1. Задняя частка ступні. Андрэй паглядзеў .. [цётцы Таццяне] услед, як яна ішла па халоднай зямлі босымі нагамі з парэпанымі пятамі.Пестрак.// Частка панчохі або шкарпэткі, якая закрывае гэтую частку ступні. Гэлька, Лявонава дачка, рабіла парцяную панчоху — дарабляла пяту.Баранавых.
2.Спец. Апорная частка чаго‑н. (якая іншы раз устаўляецца ў якую‑н. аснову, гняздо).
•••
Ахілесава пята — пра слабае месца каго‑н. (паводле грэчаскага міфа, Ахілес меў толькі адно слабае месца на целе — пяту, ад раны ў якую і загінуў).
З галавы да пят; ад пят да галавыгл. галава.
Кату па пятугл. кот.
Наступаць на пятыкамугл. наступаць.
Падмазаць пятыгл. падмазаць.
Пад пятойкаго або чыёй — пад уладай, пад прыгнётам.
Па пятах — неадступна, услед (хадзіць).
Сесці на пятыкамугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак).
2. Удараць, кляваць чым‑н. вострым. [Разносчык газет] дзюбае жалезнай палкай па тратуары і крычыць: — Купляйце! Купляйце газету!Сабаленка.// Ударацца аб што‑н., пакідаючы след. Аганёк паўзе па мосце, А услед бяжыць Дзіега. Ён не чуе, як навокал Кулі дзюбаюць жалеза.Панчанка.
•••
Дзюбаць носам — тое, што і кляваць носам (гл. кляваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)