басма́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

У Сярэдняй Азіі: удзельнік узброенай групоўкі, якая змагалася супраць савецкай улады.

|| прым. басма́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэманстра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік дэманстрацыі (у 2 знач.).

|| ж. дэманстра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юнна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнні прыроды.

|| прым. юнна́цкі, -ая, -ае.

Юннацкая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арце́льшчык, ‑а, м.

Уст. Член, удзельнік арцелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаго́ншчык, ‑а, м.

Спец. Спартсмен, удзельнік аўтагонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маніфеста́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік маніфестацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскута́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік дыскусіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспута́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік дыспуту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

contestant [kənˈtestənt] n.

1. удзе́льнік спабо́рніцтва

2. канкурэ́нт, сапе́рнік, праці́ўнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бае́ц, байца́, мн. байцы́, байцо́ў, м.

1. Удзельнік баёў; воін.

Бясстрашны б.

2. Радавы ваеннаслужачы, салдат.

Б. нацыянальнай арміі.

|| прым. байцо́ўскі, -ая, -ае.