КАХА́Р (Абдула) (17.9.1907, г. Каканд Ферганскай вобл., Узбекістан — 25.5.1968),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1967). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1934). Друкаваўся з 1924. Майстар-навеліст. Яго творчасць тэматычна і жанрава разнастайная. Аўтар кніг апавяданняў «Свет маладзее» (1933), «Апавяданні» (1935), «Гады» (1947), «Тысяча і адно жыццё» (1959), «Светлыя вяршыні» (1967), аповесцей «Герой з Дардака» (1942), «Залатая зорка» (1946), «Казкі пра былое» (1965, аўтабіягр. аповесці «Каханне» (1968), раманаў «Міраж» (1937), «Агні Кашчынара» (1951—52), камедый «Шаўковае сюзанэ» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Хворыя зубы» (1955), «Мае любыя матулі» (1967) пра гіст. мінулае і сучаснае ўзб. народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
M =
1. Mille – тысяча
2. Mitte – сярэдзіна
3. Mega – мега (у складаных словах)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
І́ХАРА (Сайкаку) (сапр.Хіраяма Тога; 1642, г. Осака, Японія — 10.8.1693),
японскі пісьменнік. Паэт.зб-кі «Тысяча строф хайкай, складзеных у адзіноце на працягу аднаго дня» (1675), «Вялікае мноства строф хайкай» (1677) напісаны ў жанры жартоўнага рэнга, вылучаюцца прастатой паэт. імправізацыі. Першы ў яп. л-ры адлюстраваў жыццё горада: раманы «Гісторыя любоўных прыгод адзінокага мужчыны» (1682), «Гісторыя любоўных прыгод адзінокай жанчыны» (1686), зб. навел «Апавяданні Сайкаку з усіх правінцый» (1685), у якіх сцвярджаецца свабода асобы і неабходнасць саслоўнай роўнасці. Узбагаціў яп.літ. мову — увёў гутарковы, прастамоўны элемент насуперак строгай упарадкаванасці і іерархічнасці сярэдневяковай традыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус.миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц.milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус.миллионер < франц.millionaire (1740 г.).
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1965). Чл.-кар.АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайджана 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мі́ля ’дарожная мера даўжыні’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6, Янк. БП, Яруш.), ст.-бел.миля ’міля’ (XV ст.), якая ў ВКЛ абазначала 7,798 км (БелСЭ, 7), запазычана са ст.-польск.mila < ст.-в.-ням.mīla < лац.mille (passum) ’тысяча двайных крокаў’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Жураўскі, Бел. мова, 63; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Васэрцыер, 150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільрэ́йс
(парт. milréis, ад mil = тысяча + reis = рэйс)
ранейшая грашовая адзінка Партугаліі (да 1911 г.) і Бразіліі (да 1942 г.), роўная 1000 рэйсаў2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІ́ЛЯ (англ. mile),
пазасістэмная адзінка даўжыні ў неметрычных сістэмах адзінак. Назва паходзіць ад лац. milia passum — «тысяча крокаў». У Стараж. Рыме М. вызначалі як «тысячу падвойных крокаў узбр. воіна (легіянера)» і лічылі яе роўнай 1481 м (пазней 1483,5 м). У сярэднія вякі ў краінах Еўропы прымяняліся розныя па лікавых значэннях нац. М. (напр., старая рус. М. раўнялася 7,468 км). У навігацыі выкарыстоўваюцца: міжнародная марская М. — даўж. 1 градуса дугі зямнога сфероіда на шыраце 44,5°, прынята роўнай 1,852 км, сухапутная (статутная, законная) М. — роўная 1609,344 м і брытанскаямарская (адміралцейская) М. — роўная 1853,184 м (ужываюцца ў англамоўных краінах); экватарыяльная М. — ’даўж. 1 градуса дугі зямнога экватара, роўная 1855,1 м; геаграфічная, або нямецкая М. — даўж. 4 градусаў дугі зямнога экватара, роўная 7420,4 м і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел.тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав.тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсе́яцца, ‑сеюся, ‑сеемся, ‑сеецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб’е адсеялася ад мукі.
2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: «Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул».Асіпенка.// Перастаць сеяць па якой‑н. прычыне. [Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю...Савіцкі.
3.перан. Выбыць з ліку, складу чаго‑н. [Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)