ты́сяча, -ы, мн. -ы, ты́сяч.

1. ліч. кольк. Лік і колькасць 1000.

Т. рублёў.

2. ж. звычайна мн. Вельмі многа, вялікая колькасць.

На мітынг сабраліся тысячы людзей.

|| парадк. ты́сячны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́сяча

лічэбнік, колькасны

адз. мн.
ж. ж.
Н. ты́сяча ты́сячы
Р. ты́сячы ты́сяч
Д. ты́сячы ты́сячам
В. ты́сячу ты́сячы
Т. ты́сячай ты́сячамі
М. ты́сячы ты́сячах

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ты́сяча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ты́сяча ты́сячы
Р. ты́сячы ты́сяч
Д. ты́сячы ты́сячам
В. ты́сячу ты́сячы
Т. ты́сячай
ты́сячаю
ты́сячамі
М. ты́сячы ты́сячах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ты́сяча ж. ты́сяча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́сяча ты́сяча, -чы ж.;

ты́сячу раз ты́сячу разо́ў;

в ты́сячу раз у ты́сячу разо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́сяча, ‑ы, ж.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1000. Тысяча дзеліцца на 5. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1000. Тысяча рублёў. Тысяча кіламетраў. □ У гэтым клубе было тысяча дзвесце месц для сядзення. Чорны. // Разм. Сума грошай, якая адпавядае гэтай лічбе. Нічыпар дастаў адкладзеную на падарункі тысячу, схаваў яе ў хкрыню. Асіпенка. Паддалася нарэшце ўгаворам. Прадала хату. Усяго і далі за яе якую тысячу. Але і тысяча на сяле немалыя грошы. Б. Стральцоў.

2. звычайна мн. (ты́сячы, ‑сяч). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Колас. Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры. Шашкоў. // Разм. Вялікія грошы, капітал. [Арцём:] — Цэгла — гэта нашы тысячы і пашана ў прыдачу! Ракітны.

3. У Старажытнай Русі — апалчэнне, якое дзялілася на сотні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«тысяча»,

апалчэнне на Русі; тэрыторыя у некаторых княствах старажытнай Русі.

т. 16, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Тысяча»,

рэвалюцыйны атрад у часы рэвалюцыі 1859-60 у Італіі.

т. 16, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ты́сяча ліч. tusend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тысяча

Том: 34, старонка: 96.

img/34/34-096_0529_Тысяча.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)