КЁЙЛЕН ДЭ́ЙЛСТРА (Keulen Deelstra) Ацье (н. 31.12.1936, г. Грау, Нідэрланды),
галандская спартсменка (канькабежны спорт, скарасны бег на каньках). Прызёр XI зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія): сярэбраны на дыстанцыі 1000 м і бронз. на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1970, 1972—74), бронз. прызёр (1973) на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па спрынтарскім бегу на каньках (1973—74). Чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1972—74), на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м (1973—74). Рэкардсменка свету на дыстанцыі 1500 м (1970) і па суме мнагабор’я (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ Марына Вікенцьеўна (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕ́ЙКАУ Аляксандр Анатолевіч (н. 26.7.1971, г. Магілёў),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктар нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІГУ́ЛА Мікалай Паўлавіч (н. 7.11.1936, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1968). Засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1954—86 спартсмен-інструктар ЦСКА, выкладчык Вышэйшага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча (Мінск); у 1986—91 трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. гімнастыцы. У 1977—80 старшыня Федэрацыі гімнастыкі Беларусі. Сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у камандным першынстве. Чэмпіён СССР (1960) у практыкаваннях на брусах. Шматразовы чэмпіён Беларусі (1955—67). Сярод выхаванцаў — Н.Кім, А.Малееў (сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў, 1972). З 1991 у ЗША, трэнер па гімнастыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯНЦЮРА́НТА (Mäntyranta) Эра (н. 20.11.1937, г. Пела, Фінляндыя),
фінскі спартсмен (лыжны спорт). Чэмпіён VIII і IX зімовых Алімп. гульняў (1960, г. Скво-Вэлі, ЗША — у эстафеце 4 × 10 км; 1964, г. Інсбрук, Аўстрыя — у гонках на 15 і 30 км), сярэбраны прызёр IX і X Алімп. гульняў (1964 — у эстафеце; 1968, г. Грэнобль, Францыя — у гонцы на 15 км), бронз. прызёр X Алімп. гульняў у эстафеце і гонцы на 15 км. Чэмпіён свету (1962, 1966 — у гонках на 30 км, сярэбраны прызёр у эстафеце 4 × 10 км), бронз. прызёр (1968 — у гонцы на 50 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ША Васіль Фёдаравіч (н. 30.6.1958, с. Зазім’е Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен (веславанне акадэмічнае). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1979). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў школу трэнераў пры ваен. ін-це фізкультуры (1984, Ленінград). У 1992—97 гал. трэнер па акад. веславанні Спартклуба арміі (Мінск). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), бронз. прызёр XXIV Алім. гульняў (1988, Сеул). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1982, г. Люцэрн, Швейцарыя), бронз. прызёр (1986, г. Нотынгем, Вялікабрытанія). Пераможца турніру «Дружба-84» (Масква). Пераможца Гульняў добрай волі (1986, Масква). Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1983, 1986). 11-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЫН Леў Іванавіч (22.10.1929, Масква — 21.3.1990),
расійскі спартсмен (хакей, футбол). Засл. майстар спорту СССР (1957). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Акадэмію фізкультуры і спорту (Масква). З 1950-х г. варатар хакейнай каманды «Дынама» (Масква), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў СССР, уладальнік Кубка СССР па хакеі. У 1950—70 варатар футбольнай каманды «Дынама» (Масква; згуляў за яе 326 матчаў). У зборнай камандзе СССР (1954—67) правёў 79 матчаў. Усяго згуляў 540 матчаў, у 251 з іх не прапусціў ніводнага гола. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1960), сярэбраны прызёр (1964). Чэмпіён СССР (1954, 1955, 1957, 1958, 1963). Уладальнік (1963) і сярэбраны прызёр (1964) Кубка Еўропы, уладальнік Кубка СССР (1953, 1967, 1970). Лепшы варатар чэмпіянату свету (1966), лепшы футбаліст Еўропы, уладальнік прыза «Залаты мяч» (1963), лепшы варатар СССР (1956—68). Паводле Міжнар. федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі прызнаны лепшым у свеце варатаром 20 ст. З 1970 у Цэнтр. савеце т-ва «Дынама», ва Упраўленні футбола Спорткамітэта СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАЎСКА́Я Таццяна Міхайлаўна (н. 21.5.1966, г. Шчокіна Тульскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1991). З 1999 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. Чэмпіёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у эстафеце 4 × 400 м, сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Чэмпіёнка свету (1991) у бегу на 400 м з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 400 м, Еўропы (1990) у бегу на 400 м з бар’ерамі і сярэбраны прызёр у эстафеце 4 χ 400 м. Чэмпіёнка СССР (1988—90); шматразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯКО́Ў Юрый Цімафеевіч (н. 20.9.1941, с. Новая Калітва Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Канд.пед. навук (1977). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1963), з 1973 заг. кафедры ў ім. З 1977 нач. вучэбна-спарт. аддзела Бел. савета фізкультурна-спарт.т-ва «Дынама», у 1981—93 нач. кафедры Вышэйшай школы міліцыі. Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым (1965) і бронз. прызёр у камандным (1966, 1970) заліках. Чэмпіён СССР у асабістым (1966) і камандным (1961, 1964, 1966, 1968, 1972) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Анатолевіч (н. 18.5.1968, г. Верая Маскоўскай вобл.),
бел. спартсмен (стральба кулявая, вінтоўка). Майстар спорту міжнар.кл. (1986). Засл. майстар спорту (2000). Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1991). З 1992 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у асабістым заліку [1987, г. Лахты, Фінляндыя, вінтоўка малакаліберная (ВМ); 1988, г. Ставангер, Нарвегія, вінтоўка пнеўматычная (ВП)]. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1988, г. Іонсу, Фінляндыя, ВП і ВМ, у камандным заліку), сярэбраны прызёр у асабістым заліку. Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія, ВМ) у асабістым заліку. Чэмпіён свету ў камандным заліку (1990, Масква, ВМ; 1994, г. Мілан, Італія, ВП, вінтоўка буйнакаліберная); сярэбраны прызёр у камандным заліку (1989, Заграб, ВП). Чэмпіён Еўропы ў камандным (1993, г. Брно, Чэхія, ВМ) і асабістым заліку (1997, Фінляндыя, ВМ); сярэбраны прызёр у асабістым і камандным заліку (1997, ВМ) і ў асабістым (1999, г. Бардо, Францыя, ВМ) заліку. Ўладальнік Кубка свету (1989, 2000, ВМ). Чэмпіён IX Спартакіяды народаў СССР (1987, Масква, ВП) і бронз. прызёр (ВМ) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету (1998, 2000; абс. рэкорды).