про́ці, прыназ.
Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала. І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йнік, ‑а, м.
Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю. Быкаў. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакало́к 1, ‑лка, м.
1. Назва некаторых невялікіх птушак сямейства сакаліных.
2. Тое, што і саколік (у 2 знач.). Маці ў слёзы: — А мой сынок, а мой сакалок, як жа ты нас, старых, пакінеш? Якімовіч.
сакало́к 2, ‑лка, м.
Спец. Выступ на пярэднім канцы грудной косці ў жывёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.
1. Зрабіць пагражальны жэст. Пагразіць свавольнікам. □ Амелька пагразіў кулаком у бок сяла і пачаў заводзіць свой матацыкл. Якімовіч. Таццяна пагразіла пальцам: — Сынок, нельга самому браць. Пальчэўскі.
2. Выказаць пагрозу. — А я закрычу! — пагразіў Рабушка. Новікаў. — Ну што ж, наракай пасля на сябе, — пагразіў тады Брава Жыватоўскі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эвакуа́цыя, ‑і, ж.
1. Арганізаваны вываз насельніцтва, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок, пакуль прызвычаіўся жыць без маткі. Кулакоўскі.
2. Спец. Выдаленне чаго‑н. адкуль‑н. Эвакуацыя солі з раствору. Эвакуацыя паветра з віскозы.
[Ад лац. evacuo — апаражняю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угняздзі́цца, угнязджуся, угнездзішся, угнездзіцца; зак.
1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). // Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.
2. перан. Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́жа,
1. гл. магчы.
2. У пытальных сказах надае пытанню адценне просьбы, змякчае яго катэгарычнасць. — Шпалеркі свежыя паклалі. — Кучук павёў рукою. — Можа толькі пад густ не ўладзілі? Лобан.
3. у знач. пабочн. Можа быць, магчыма. — Ты б, можа, з’еў чаго, сынок? — запытала Цімошку матка. Колас. — У цябе, можа, шнур які знойдзецца? — запытаўся.. [Канькоў], не паварочваючыся да Даміры. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́ж, ‑а, м.
1. Абл. Сын брата або сястры; пляменнік. — А праўда, сынок! — падумаўшы, сказала маці. — Ты маеш права... І ты ж.. [дзядзьку] нябож усё-такі. Ракітны. Побач са мною ляжала мая дубальтоўка, а на заднім сядзенні трымаліся напагатове два хлапчукі..: адзін — мой нябож.., а другі проста суседскі. Кулакоўскі.
2. Разм. Ласкавы або спачувальны зварот да малодшага па гадах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караву́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.
1. Ахоўваць, вартаваць. Каравуліць лес. Каравуліць дабро. □ — Гэта дог наш, не бойся... Ён каравуліць наш сон... Лынькоў.
2. Разм. Падпільноўваць, чакаць каго‑, што‑н. — Я тут, сынок, вечарам пошту атрымаў, — Еўдакім нявесела ўсміхнуўся. — У весніцах запіску знайшоў. Нейкі гад падсунуў. Пагражаюць расквітацца са мной. Дык не сплю вось, каравулю. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любі́мчык, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да любімец. Віктар стаў любімчыкам партызан. У яго былі закаханыя ўсе нашы дзяўчаты. Карпюк.
2. Разм. Той, хто карыстаецца чыёй‑н. любоўю, апякунствам. каму аддаюць перавагу на шкоду іншым. [Іра:] — Вось ён ваш сынок, ваш любімчык! Я даўно казала, што ён зганьбіць усіх нас. Божа мой! Які сорам!.. А ўсё вінаваты вы. Абое вы! Бацькі! Патуралі, няньчыліся... Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)