Сумато́ха ’забурэнне, непакой; мітусня, беганіна’ (Пятк. 2, Цых.), ’мітрэнга’ (талач., ЛА, 5); сюды ж сумато́хніцкі ’мітуслівы, хуткі’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана, хутчэй за ўсё, з рус. сумато́ха ’тс’, параўн. сумятня, гл. Параўн., аднак, укр. дыял. сумату́ха ’задуменнасць, маркотлівасць’, польск. дыял. sumatocha‑swat ’на ўсходнеславянскіх землях: асоба, абавязаная весяліць маркотную маладую на вяселлі’, якія ўтвораны ад сум, сумота, гл. ЕСУМ, 5, 474. Польскае слова запазычана з беларускай ці ўкраінскай (Варш. слоўнік, 6, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мул ‘шум, вэрхал’ (мін., Цыхун, вусн. паведамл.), ст.-бел. тумультъ, тумултъ, тумолтъ, тулмутъ ‘гвалт, зборышча, сумятня’ (1595 г., ГСБМ, Карскі 1, 390). Запазычана са ст.-польск. tumult ‘тс’, ‘шум, гам, гоман, галас, неспакой’, якое з лац. tumultus ‘тс’, ‘бунт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41); мінская гарадская форма, відаць, праз ід. tuml ‘глум, галас, мітусня, вэрхал, гоман’, што да с.-в.-ням. tumel ‘шум, неспакой, зборышча’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

odmęt, ~u

м.

1. бяздонне, бездань; вір; прорва;

~y morskie — марская бездань;

2. перан. хаос, мітусня, сумятня, замяшанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы₂). Праз рус. турби́на ці польск. turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц. turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням. Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац. turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч. τύρβη ‘бязладдзе’, лац. turbaсумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

commotion

[kəˈmoʊʃən]

n.

1) мітусьня́, бегатня́, сумятня́ f.; хвалява́ньне n.

2) публі́чныя хвалява́ньні, забурэ́ньні

3) гвалто́ўны рух; бу́рныя ўда́ры е́тру, бу́ры), бурле́ньне

commotion of the waves — бу́рныя ўда́ры хва́ляў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tumult [ˈtju:mʌlt] n. fml

1. сумятня́; мітусня́, вэ́рхал; шум;

the tumult of the storm завыва́нне бу́ры;

The fire caused a tumult in the theatre. Пажар выклікаў паніку ў тэатры.

2. мо́цнае хвалява́нне; разгу́бленасць; вы́бух (пачуццяў);

His mind was in (a) tumult. Ён быў зусім разгублены.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мітрэ́нга, ‑і, ДМ ‑рэнзе, ж.

Разм. Трывога, неспакой, сумятня, разлад. Там, на суседскім агародзе, перапалох, мітрэнга. — Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. — на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. Васілевіч. [Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы .. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. Пташнікаў. Мітрэнга цэлая ўзнялася пасля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uproar

[ˈʌprɔr]

n.

1) крыклі́вае замяша́ньне; хвалява́ньні

2) га́лас, го́ман, гвалт -у m., кры́кі pl.; сумятня́ f.

to make uproar — падня́ць га́лас, го́ман

in an uproar — у ста́не вялі́кага замяша́ньня, разгу́бленасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІЯ́Н ((Vian) Барыс) (10.3.1920, г. Віль-д’Аўрэ, Францыя — 23.6.1959),

французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень. Дэбютаваў зб. «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947; аднайм. фантасмагарычная опера Э.Дзянісава, 1963), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амер. бестселераў. У 1950 пасля суд. разбору «як перакладчык» Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зб. вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж.Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д.Міё). Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папярэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нон-канфармізм Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х г.

Тв.:

Бел. пер. — Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992;

Рус. пер. — Мёртвые все одного цвета. М., 1992;

Женщинам не понять. СПб., 1993;

Пена дней. Л., 1994;

Мурашки. М., 1994;

Сердцедер. М., 1994.

Літ.:

Ерофеев В.В. Борис Виан и «мерцаюшая эстетика» // Ерофеев В.В. В лабиринте проклятых вопросов: Эссе. 2 изд. М., 1996.

К.М.Міхееў.

т. 4, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

panic

[ˈpænɪk]

1.

n.

1) па́ніка f., пярэ́палах -у m., сумятня́ f

2) Sl. ве́льмі заба́ўная асо́ба або́ рэч

2.

adj.

пані́чны

3.

v.

1) мо́цна хвалява́цца, нэрвава́цца, панікава́ць

2) мо́цна забаўля́ць, выкліка́ць захапле́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)