НЮ́ГАРСВАЛ, Нюгарсваль (Nygaardsvold) Юхан (6.9.1879, г. Хомельвік, Нарвегія — 13.3.1952), нарвежскі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1916—49 дэп. сторцінга ад Нарв. рабочай партыі (НРП), у 1928 і 1934—35 прэзідэнт сторцінга. У сак. 1935 — чэрв. 1945 прэм’ер-міністр Нарвегіі. Урад Н. засяродзіўся на вырашэнні праблемы беспрацоўя, у т. л. праз дзярж.буд-ва шашэйных дарог і чыгунак, скасаваў антырабочыя законы папярэдніх гадоў, увёў 2-тыднёвы аплатны адпачынак, пашырыў 8-гадзінны прац. дзень на маракоў і с.-г. рабочых, прыняў законы аб пенсіях па старасці і аб ахове працы, увёў абавязковае страхаванне па беспрацоўі; у знешняй палітыцы фактычна прытрымліваўся нейтралітэту. У 2-ю сусв. вайну пасля паражэння нарв.узбр. сіл у ходзе Нарвежскай аперацыі 1940 урад Н. разам з каралеўскай сям’ёй знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане (з чэрв. 1940). З чэрв. 1945 у адстаўцы, адышоў ад актыўнай паліт. дзейнасці.
умова продажу тавару, паводле якой у цану ўключаюцца выдаткі па страхоўцы і перавозцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САЦЫЯ́ЛЬНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА,
прававыя нормы, якія рэгулююць становішча работнікаў, што працуюць па найме, а таксама пытанні сацыяльнага забеспячэння. Нормы С.з. пашыраюцца на прац. адносіны, якія грунтуюцца на прац. дагаворы паміж работнікам і наймальнікам незалежна ад віду і формы гаспадарання. Крыніцамі С.з. з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс законаў аб працы, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інш. акты прац. заканадаўства, калектыўныя дагаворы, пагадненні. інш. лакальныя нарматыўныя акты. прынятыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама прац. дагаворы. У Канстытуцыю ўключаны шэраг артыкулаў, якія адносяцца да прац. і звязаных з імі адносін: права на працу, адпачынак, ахову здароўя, сац.страхаванне, сац. забеспячэнне і інш.Вял. значэнне маюць калектыўныя дагаворы, якія садзейнічаюць рэгуляванню прац. адносін і ўзгадненню сац.-эканам. інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арг-цыях, у іх падраздзяленнях, а таксама і ў прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без стварэння юрыд. асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕ́РА АБСЛУГО́ЎВАННЯ,
сукупнасць галін эканомікі, прадукцыя якіх вызначаецца пэўнай мэтазгоднай дзейнасцю (асабістыя і вытв. паслугі). У адпаведнасці з сістэмай нацыянальных рахункаў, якая з 1994 дзейнічае ў стат. органах Рэспублікі Беларусь, вытв-сць паслуг уключае: паслугі транспарту, сувязі, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, бытавыя, банкаў і інш. Адрозніваюць паслугі, якія фінансуюцца насельніцтвам (набыццё тавараў, быт. і жыллёва-камунальныя паслугі, платныя ўстановы культуры, аховы здароўя, адукацыі, пасаж. транспарт, турызм, страхаванне і інш.); паслугі дзярж. устаноў (бюджэтныя расходы дзярж. устаноў на тавары і паслугі індывід. спажывання); паслугі і тавары, якія вылучаюць насельніцтву бясплатна грамадскія арг-цыі, а таксама бясплатныя паслугі ў галіне адукацыі, культуры і аховы здароўя, якія аказваюць сваім работнікам прадпрыемствы і арг-цыі. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь доля паслуг (за выключэннем дзярж. сродкаў, якія выдзяляюцца на навуку, абарону, кіраванне, дарожную гаспадарку і інш. грамадскія патрэбы) у структуры валавога ўнутранага прадукту склала 69%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы.Адамовіч.// Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага.Кудраўцаў.// Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.
2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў.Перкін.[Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне.Караткевіч.
•••
Сацыяльнае забеспячэннегл. забеспячэнне.
Сацыяльнае страхаваннегл.страхаванне.
Сацыяльны дарвінізмгл. дарвінізм.
Сацыяльны міргл. мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
андэрра́йтынг
(англ. underwriting)
1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выкопваюць інвестыцыйныя банкі;
2) падпіска на акцыі;
3) прыём нерухомасці на страхаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САЦЫЯ́ЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
сістэма забеспячэння і абслугоўвання састарэлых і непрацаздольных грамадзян, а таксама сем’яў, у якіх ёсць малыя дзеці. У Рэспубліцы Беларусь сістэма С.з. уключае: пенсіі, дапамогі працуючым (па часовай непрацаздольнасці, з прычыны цяжарнасці і родаў і г.д.), мнагадзетным і адзінокім маці, малазабяспечаным сем’ям, дзе ёсць дзеці; санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне; утрыманне і абслугоўванне састарэлых і інвалідаў у спец. установах (дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў і г.д.); пратэзаванне; прафес. навучанне і працаўладкаванне інвалідаў; ільготы інвалідам і мнагадзетным маці. Сродкі на С.з. засяроджаны ў Фондзе сац. абароны Мін-васац. абароны Беларусі, які не ўваходзіць у склад бюджэту краіны і фарміруецца за кошт узносаў наймальнікаў, страхавых узносаў асоб, што займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, абавязковых страхавых узносаў грамадзян і пэўных выдаткаў дзяржавы. Палажэнне аб Фондзе сац. абароны зацвярджаецца урадам. Памеры абавязковых страхавых узносаў у гэты фонд устанаўліваюцца законам. Сродкі фонду выкарыстоўваюцца толькі на мэтавае фінансаванне мерапрыемстваў па С.з. Гл. таксама Сацыяльнае страхаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
андэрра́йтынг
(англ. underwriting)
1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выконваюць інвестыцыйныя банкі;
2) падпіска на акцыі;
3) прыём нерухомасці на страхаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЛОЙД ДЖОРДЖ (Lloyd George) Дэвід (17.1.1863, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 26.3.1945),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф Двайфар (1945). Юрыст. З 1890 дэп. палаты абшчын ад Ліберальнай партыі, выступаў супраць англа-бурскай вайны 1899—1902. З 1905 міністр гандлю, з 1908 міністр фінансаў (на ўзор Германіі правёў у 1908 сац. рэформу — закон аб пенсіі па ўзросце, абавязковае страхаванне ад хвароб і беспрацоўя з 1911), з 1915 міністр ваен. забеспячэння, у 1916—22 прэм’ер-міністр (у 1916 і ваен. міністр) Вялікабрытаніі. Адзін з гал. удзельнікаў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і аўтараў Версальскага мірнага дагавора 1919. Падтрымліваў Грэцыю ў час грэка-тур. вайны 1919—22, садзейнічаў заключэнню кампраміснага англа-ірландскага дагавора 1921. Кіраўнік брыт. дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1926—31 лідэр Ліберальнай партыі. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі А.Гітлера (1933) выступаў у яго падтрымку, аднак хутка зразумеў сваю памылку. У 1945 чл. палаты лордаў.