стажа́р’е, ‑я, н.

Аснова стога; подсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці. Сена было знесена і акуратна складзена вакол стажар’я, якое было насцелена каля ацярэбленай бярозы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Míete II f -, -n

1) с.-г. торп, сці́рта, стог

2) капе́ц, бурт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вяршы́ць, вяршу, вяршыш, вяршыць; незак., што.

1. Рабіць верх, верхнюю частку чаго‑н.; завяршаць што‑н. Вяршыць страху. □ Вось ля гэтага ядлоўцу Ён [партызан] вяршыў з брыгадай стог. Панчанка.

2. Вырашаць, распараджацца. Вяршыць справы. Вяршыць лёсам людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзёнак Месца, дзе стаяў стог сена (Слуцк., Сержп. 1911, Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сцяжа́р’е ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, камент., 878; карэліцк., Янк. Мат.), сцяжа́ра, сцяжа́рʼе ’тс’ (Сцяшк.), стажа́рʼе ’абарог’ (дзісн., ЛА, 4). Зборнае ад сцежар, стажар, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапне́ць ’змяншацца’: стог тапне́ў (Сцяшк.), тапне́е ’растае’ (воран., ЛА, 2). Дзеяслоў з польск. topnieć ’плавіцца, таяць’, перан. ’змяншацца, убываць’, роднасны да тапі́ць 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́жар, стэ́жар ’укапаны высокі шост, вакол якога кладуць стог’ (Сцяшк., Янк. Мат., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), ’падсціл пад стог’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ДАБМ, Сл. Брэс.), сцежаро́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. стежеры, стожары ’насціл пад стог’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сте́жар ’тс’, сте́жір ’месца, дзе стаяць стагі’, рус. сте́жер ’жардзіна ў стозе’ (у СРНГ адсутнічае), стараж.-рус. стежеръ ’слуп’, ’мэта’ (?), в.-луж. sćežor ’мачта’, н.-луж. sćažor ’жардзіна ў стозе’, славен. stežer ’крук’, харв. дыял. stežȃr ’кол, да якога прывязваюць коней на таку пры малацьбе’, балг. сте́жер ’тс’, макед. стежер ’тс’, ст.-слав. стежеръ ’слуп, апора’. Прасл. *stežerъ звязана са *stogъ, гл. стажар (Шустар-Шэўц, 1275; Бязлай, 3, 317; Фасмер, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́чма, ‑ы, ж.

1. Тое, што і кучомка.

2. Пра пышныя, густыя валасы. Вузкі, прадаўгаваты твар [Бандарэнкі] зарос шчацінай, кучма цёмных валасоў на галаве як незавершаны стог. Навуменка. / Пра густую зелень. Лёгкі ветрык.. звінеў па зялёных кучмах стромкіх хвоек. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неданасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Знесці што‑н. няпоўнасцю з аднаго месца ў другое. Неданасіць сена ў стог.

2. Не зусім, няпоўнасцю знасіць (адзенне, абутак і пад.). Неданасіць сукенку.

3. Нарадзіць раней нармальнага тэрміну. Неданасіць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адо́нак Месца, дзе стаяў стог сена (поўдзень БССР). Тое ж адонне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)