Нямкі́ня, немкіня, ’немка, нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Старажытнае вытворнае на *‑упі параўн. укр.німкеня, балг.немкиня ’немка’; магло ўзнікнуць на мясцовай глебе ад немка ’немка, нямая жанчына’, нямко ’нямы чалавек’ (Сл. ПЗБ). Гл. немец, нямы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЕ́ННАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ,
ранняя форма паліт. арг-цыі грамадства, якая ўзнікла ва ўмовах распаду першабытнаабшчыннага ладу і пачатку ўтварэння дзяржавы. Абазначае ўладу ваен. правадыроў пры захаванні рэшткаў першабытнага калектывізму і дэмакратыі. Пры ваеннай дэмакратыі ўсе мужчыны, здольныя насіць зброю, у час ваен. канфліктаў станавіліся воінамі; военачальнікі выбіраліся агульным сходам. Пачынаўся працэс стварэння рэгулярнай арг-цыі для вайны, дружына правадыра ўяўляла сабой зародак арміі. Тэрмін «ваенная дэмакратыя» ўвёў амер. вучоны-этнограф Л.Г.Морган у працы «Старажытнае грамадства» (1877). Ім карыстаюцца і для абазначэння эпохі распаду першабытнага грамадства. Прыкладамі ваеннай дэмакратыі з’яўляюцца Грэцыя эпохі Гамера, стараж. арганізацыі грамадства кельтаў, нарманаў, скіфаў і інш. Паводле археал. перыядызацыі ваенная дэмакратыя адпавядаюць бронзавы і ранні жалезны вякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Весні ’вясновы, вясенні’ (КТС, Сцяшк. МГ), ст.-рус.весьнии (мн.), чэш.vesní ’тс’. Старажытнае ўтварэнне ад vesn‑a і суф. ‑jь. У сучаснай бел. мове весні мае народнапаэтычнае адценне; літаратурным лічыцца веснавы́, дыял.вясе́нні узнікла па аналогіі да асенні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́жка ‘створка ракавіны малюска’, ‘малюск’ (Ян.). Укр.палеск.скра́жка, скра́шка ‘тс’. Цьмянае слова; магчыма, ад гукапераймальнага скро́гаць (гл. скрэгаць) з суф. ‑j‑ і ‑k(a) і падаўжэннем галоснага ў назоўніку, з мяркуемым значэннем ‘тое, што скрэгае, храбусціць’. Магчыма, старажытнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЯШЧЭ́РА,
старажытнае угра-фінскае племя, якое ў 2—15 ст. жыло ўздоўж сярэдняга цячэння р. Ака ў Расіі. Культура М. блізкая да стараж.-мардоўскай. Захаваліся могільнікі і гарадзішчы М. 2—12 ст. У 1152 суздальскі кн.Юрый Далгарукі заснаваў на землях М. горад Гарадзец-Мяшчэрскі (з 1471 Касімаў). М. згадваецца ў Тлумачальнай Палеі — помніку стараж.-рус. л-ры 13 ст., у рус. летапісах, у т. л. ў сувязі з Казанскімі паходамі 1545—52. Б.ч. М. да 16 ст. асімілявана рус. насельніцтвам, другая частка, што жыла на тэр.Казанскага ханства (15—16 ст.), злілася з татарамі. Паводле большасці даследчыкаў, нашчадкамі М. з’яўляецца этнагр. група татар-мішараў (старая назва мешчаракі) у Татарстане і Башкортастане. Ад племя М. паходзіць назва Мяшчорскай нізіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Міф ’старажытнае фантастычнае паданне’, ’вымысел’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне са ст.-грэч.μῡθος ’слова, мова, апавяданне, вестка’, ’апавяданне пра багоў і герояў’, ’байка, казка, вымысел’, прыстасаванае да візантыйскага вымаўлення (Фасмер, 2, 629). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). ЕСУМ (3, 486) дапускае сувязь з myslь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назорку ’на золку, на світанні’ (жлоб., будакаш., Мат. Гом.). Да зара, зорка (гл.), параўн. рус.на зорьке ’тс’, магчыма, пад уплывам на золку, гл. золак ’світанак’. Аднак не выключана і больш старажытнае паходжанне слова, асабліва калі ўлічыць паралелізм у развіцці прасл.*zoliti і *zoriti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕ́БЕЛЬ ((Hebbel) Крысціян Фрыдрых) (18.3.1813, Весельбурэн, зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 13.12.1863),
нямецкі драматург, паэт і празаік. Вывучаў права, філасофію, л-ру ў Гайдэльбергскім і Мюнхенскім ун-тах (1836—39). У аснове яго драматургіі метафізічная канцэпцыя ўсеагульнай віны чалавека, які толькі пакутамі і ахвярнасцю, блізкімі да самазнішчэння, можа наблізіць выратаванне свету. Вядомасць Гебелю прынесла ўжо першая п’еса «Юдзіф» (1840). П’еса «Марыя Магдаліна» (1844) паклала пачатак сучаснай мяшчанскай трагедыі. Сярод лепшых яго твораў «Ірад і Марыямна» (1850), «Агнеса Бернаўэр» (1851), «Гіг і яго пярсцёнак» (1856), трылогія «Нібелунгі» (1862), дзе аўтар імкнуўся праз старажытнае і легендарнае спасцігнуць сучаснасць. Пісаў таксама вершы, навелы. Свае эстэт.-філас. погляды выклаў у працах «Маё слова пра драму» (1843), «Пра стыль драмы» (1847) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЫ (Canne; лац. Cannae),
старажытнае паселішча ў Паўд.-Усх. Італіі (вобл. Апулія) на р. Офанта, каля якога 2.8.216 да н. э. ў 2-ю Пунічную вайну адбылася бітва паміж рым. арміяй пад камандаваннем консула Тэрэнцыя Варона (80 тыс. пяхоты і 6 тыс. конніцы) і карфагенскай арміяй на чале з Ганібалам (40 тыс. пяхоты і 10 тыс. конніцы). У ходзе бітвы рым. армія пацясніла цэнтр карфагенскага войска, аднак конніца Ганібала разбіла на флангах рым. конніцу і ўдарыла з тылу, а карфагенская адборная пяхота акружыла рым. войскі з флангаў. Рымляне пацярпелі паражэнне (загінула 48 тыс.рым. воінаў, 6 тыс. карфагенян). Пасля бітвы многія італійскія і сіцылійскія гарады перайшлі на бок Ганібала. Бітва пры К. увайшла ў гісторыю як выдатны прыклад ваен. майстэрства, яе апісаў стараж.-рым. гісторык Ціт Лівій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛТ,
старажытнае жаночае ўпрыгожанне. Вядома ў слав. і некаторых інш. народаў у 11—13 ст. Меў выгляд акруглай ці зоркападобнай формы метал. падвескі, якая мацавалася да галаўнога ўбору з 2 бакоў на ланцужках або стужках. У сярэдзіне К. быў звычайна пустацелы; мяркуецца, што туды змяшчалі тканіну, прамочаную духмяным алеем. У 11—12 ст. выраблялі з золата, серабра, з канца 12 ст. з’яўляюцца больш танныя К. з бронзы і свінцу. К. упрыгожвалі перагародчатымі эмалямі, аздаблялі філігранню, сканню, зярненнем, цісненнем, чарненнем. У арнаментыцы трапляюцца выявы птушак, птушак з жаночымі галовамі, «дрэва жыцця» і інш. У Беларусі выяўлены ў час археал. раскопак у г. Брэст, Мінск, Полацк, каля в. Вішчын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. і інш.
І.М.Каранеўская, Г.В.Штыхаў.
Сярэбраныя колты канца 12 — пач. 13 ст. з гарадзішча Вішчын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобл.