МІРАВО́Е ПАГАДНЕ́ННЕ,

згода бакоў на спыненне ў любой стадыі суд. працэсу суд. спрэчкі на аснове ўзаемных уступак. Паводле цывільнага працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь магчымасць вырашэння спрэчкі шляхам М.п. суддзя высвятляе і ў працэсе падрыхтоўкі справы да суд. разбору. Кантроль за законнасцю М.п. належыць суду: ён не зацвярджае М.п., калі яно супярэчыць закону або парушае чые-н. правы ці інтарэсы, якія ахоўваюцца законам. Умовы М.п., выкладзеныя бокам у суд. пасяджэнні, заносяцца ў пратакол суд. пасяджэння і падпісваюцца абодвума бакамі. Пры зацвярджэнні М.п. суд выносіць вызначэнне пра спыненне вядзення па справе, у якім указваюцца ўмовы М.п.

З.​І.​Кузьмянкова.

т. 10, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засто́й, -ю, м.

1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.

З. крыві ў лёгкіх.

З. у правах.

Плацяжы знаходзяцца ў застоі.

2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

З. эканомікі.

З. у духоўным развіцці.

|| прым. засто́йны, -ая, -ае.

Застойная вада.

З. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

suspended animation [səsˌpendɪdænɪˈmeɪʃn] n.

1. med. часо́вае спыне́нне жыццёвых фу́нкцый

2. iron. по́ўная адсу́тнасць дзе́йнасці; засто́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Strmsperre f -, -n эл. спыне́нне пада́чы то́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНУРЫ́Я (ад ан... + грэч. uron мача),

поўнае спыненне выдалення мачы. Узнікае пры цяжкіх захворваннях нырак, закупорцы камянямі абодвух мачаточнікаў, сцісканні іх суседнімі пухлінамі, шоку і падзенні сардэчнай дзейнасці. Вядзе да урэміі. Патрабуе неадкладнага лячэння.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абарты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны на спыненне якога‑н. працэсу, хваробы і пад. Абартыўныя сродкі. Абартыўнае лячэнне.

2. Спец. Які спыніў сваё развіццё ў самым пачатку; недаразвіты. Абартыўныя органы раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзінфля́цыя

(ад дэз- + інфляцыя)

зніжэнне тэмпаў росту інфляцыі або яе поўнае спыненне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дээскала́цыя

(ад дэ- + эскалацыя)

звужэнне маштабаў, змяншэнне, паслабленне чаго-н.; спыненне эскалацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

halt1 [hɔ:lt] n. перапы́нак, прыпы́нак; спыне́нне;

come to a halt спыні́цца;

call a halt mil. абвясці́ць прыва́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спын, ‑у, м.

Канец, спыненне. Але на ўсё ёсць спын, і сёння час расплаты! Грамыка. А зверху без спыну сячэ дробны халодны дождж. Васілевіч. Тут [у лесе] нядаўна без спыну Завіхаліся пілы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)