мане́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ненатуральна паводзіць сябе; крыўляцца. Спачатку .. [Касьянава] манернічала і іграла дзяўчыну «не ад гэтага свету». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́руч ’спачатку, раней’ (пруж., Сл. Брэс.). Гл. перуч ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rinse​2 [rɪns] v. паласка́ць;

I’ll rinse my hands first. Я спачатку спаласну рукі;

rinse smth. out выпало́скваць, прапало́скваць што-н.;

Rinse the cup out! Спаласні кубак!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бенефі́цый, ‑ю, м.

Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам] — любімцам каралі ў большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.

[Лац. beneficium — дабрадзейства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́бам, прысл.

Разм. Дыбам, дубка. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся, наравіўся, дубам станавіўся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Шырокі, разложысты. Шандыбовіч пацягнуў сябе за раскладзістую рыжую бараду, спачатку за адну палавіну, потым за другую. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІ (ад англ. літары C),

універсальная мова праграмавання высокага ўзроўню. Распрацавана спачатку для пераносу матэматычнага забеспячэння з ЭВМ аднаго тыпу на ЭВМ інш. тыпаў. Пазнейшыя версіі (Сі​+, Сі​++ і інш.) арыентаваны на рашэнне задач павышанай складанасці.

т. 14, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галайстра́, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пра беднага чалавека. / у знач. зб. Спачатку жылося ў камуне не соладка. Сабралася адна галайстра. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвы́клы, ‑ая, ‑ае.

Які адвык ад чаго‑н.; нязвычны. [Банжын] даўно не іграў, і рукі, адвыклыя ад клавішаў, спачатку слухаліся дрэнна. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўпе́рад, прысл.

Абл. Спачатку, спярша, перш за ўсё. Бабка наўперад зірнула ў акенца. Колас. [Міканор:] — Аранне адложым пакуль! Землеўпарадкаванне наўперад правядзём! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)