інструменто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж. (спец.).

1. Выклад музычнага твора для выканання аркестрам, камерным ансамблем, а таксама хорам.

2. Аддзел тэорыі музыкі, які вывучае прынцыпы такога выкладу і спалучэнне музычных інструментаў у аркестры.

3. перан. Гукавая арганізацыя мастацкай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбіна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне чаго-н.

К. лічбаў.

К. фарбаў.

2. Складаная задума, сістэма прыёмаў для дасягнення якой-н. мэты.

Хітрая к.

Шахматная к.

|| прым. камбінацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

conjunction [kənˈdʒʌŋkʃn] n.

1. fml злучэ́нне, спалучэ́нне, су́вязь

2. ling. злу́чнік

♦

in conjunction with fml суме́сна, супо́льна, ра́зам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

радыёпражэ́ктар

(ад радыё- + пражэктар)

спалучэнне радыёлакатара з пражэктарам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агрэга́т, -а, М -га́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх рознатыповых машын для эфектыўнай сумеснай работы.

Уборачны а.

2. Складаная частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый, напр., рухавік аўтамабіля, каробка перадач.

|| прым. агрэга́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

połączenie

н.

1. злучэнне; сувязь;

połączenie chemiczne — хімічнае злучэнне;

połączenie telefoniczne — тэлефонная сувязь;

2. аб’яднанне; спалучэнне;

połączenie teorii z praktyką — спалучэнне тэорыі з практыкай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

какафо́нія, ‑і, ж.

Негарманічнае, сумбурнае спалучэнне гукаў, непрыемнае для слыху. Какафонія зыкаў густым струменем выбівалася з вокан. Гартны.

[Грэч. kakophōnia — дрэннае гучанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́р’е, ‑я, н.

Спалучэнне пласкагор’яў, горных хрыбтоў і масіваў, якія могуць чаргавацца з шырокімі плоскімі катлавінамі. Спускацца з нагор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чын², -у, м.

У Т адз. л. ў спалучэнні з прыметнікам і займеннікам ужыв. ў знач.: спосаб, прыём; гэта спалучэнне адпавядае прыслоўю са знач. дадзенага прыметніка або займенніка.

Такім чынам.

Належным чынам.

Адпаведным чынам.

◊

Грэшным чынам (у знач. пабочн. сл.; разм.) — трэба прызнацца; на жаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совокупле́ние

1. (половой акт) савакупле́нне, -ння ср.; (о животных — ещё) спарава́нне, -ння ср.;

2. уст. спалучэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)