ufać w pomyślny koniec wojny — спадзявацца (разлічваць) на паспяховае заканчэнне вайны;
ufać we własne siły — спадзявацца на свае сілы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
нябе́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў.М. Ткачоў.Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін...Вірня.// Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.
2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.
3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.
4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.
5.перан. Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары.Пестрак.
•••
Нябесная механікагл. механіка.
Нябесны мерыдыянгл. мерыдыян.
Манна нябеснаягл. манна.
Спадзявацца на манну нябеснуюгл.спадзявацца.
Царства нябеснаегл. царства.
Чакаць манны нябеснайгл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Успамянуць, успомніць. Сумна стала старой на сваю адзіноту. Падумаеш, багатыя, а і спамянуць ніхто не спамяне па смерці.Брыль.— Шкада, — панура вымавіў Купрыянаў, а потым, памаўчаўшы і бліснуўшы вачыма, прагаварыў: — Ну што ж, будзем спадзявацца, што нас ніхто не спамяне благім словам.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tuszyć
tusz|yć
незак.уст.спадзявацца, мець надзею;
~ę, że ... — спадзяюся, што ...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.
Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́йгрыш, ‑у, м.
1. Тое, што набыта ў выніку розыгрышу латарэі і інш., у выніку перамогі ў азартнай гульні. Выйгрыш па аблігацыі. Спадзявацца на выйгрыш.
2. Выгада, карысць. [Пніцкі:] — На работу хаджу, а гаспадарку сваю кінуў. Гэтак прыйшлося, бо.. большы мне цяпер выйгрыш.Чорны.
3. Поспех, перамога ў чым‑н. Дамагчыся выйгрышу.
•••
Быць у выйгрышыгл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́жнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Дражніцца час ад часу. То той, то другі з гасцей стараліся памагчы настаўніцы ўзяць за вуха непакорлівага, але ён вылузваўся, уцякаў і падражніваўся: — Кароткія ў вас рукі.Колас.
2. Даваць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. [Рымша:] — Ён, мусіць, толькі з ёю падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)