ВО́ЛАСЦЕЛЬ,
службовая асоба на Беларусі, Украіне, у Расіі ў 14—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя вял. князя ці ўдзельнага князя; тое, што і намеснік.
т. 4, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЁЎНІК,
службовая асоба ў ВКЛ у 15—16 ст. Сачыў за гаямі з бортнымі дрэвамі, збіраў мядовую даніну, за што атрымліваў адпаведную яе частку. Падпарадкоўваўся намесніку.
т. 4, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Службо́вік ‘кілішак’, службо́вая чарка ‘чарка ёмістасцю 100 грам’ (Скарбы). Да службовы (гл. служба), відаць, пераўтварэнне старога казённы, г. зн. ‘мера, зацверджаная дзяржавай (казной)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕРОЛЬДМА́ЙСТАР,
службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917, якая ўзначальвала Герольдыю (Герольдмайстарскую кантору). Выконваў функцыі герольда: загадваў складаннем гербаў, дваранскіх спісаў, сачыў, каб дваране не ўхіляліся ад дзярж. службы і інш.
т. 5, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
holdover [ˈhəʊldˌəʊvə] n. AmE службо́вая асо́ба, пераабра́ная на другі́ тэ́рмін; акцёр, ігро́к, які́ застаўся на другі́ тэ́рмін пасля́ заканчэ́ння кантра́кта
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
counterpart [ˈkaʊntəpɑ:t] n.
1. кале́га, службо́вая асо́ба, яка́я займа́е аналагі́чную паса́ду (у іншай установе, у іншай краіне)
2. ко́пія, дубліка́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пры́стаў, -тава, мн. -тавы, -таваў, м. (гіст.).
1. Паліцэйская пасада невялікага адміністрацыйнага раёна.
Участковы п.
Станавы п.
2. У Расійскай дзяржаве да 1917 г.: службовая асоба, прыстаўленая да каго-, чаго-н. для нагляду.
○
Судовы прыстаў — судовы выканаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
справаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Службовая асоба, якая ведае канцылярскімі справамі. Леаніду паказалі школьныя журналы старэйшых класаў, справавод узяўся запаўняць анкету. Шахнавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губерна́тар, ‑а, м.
1. Начальнік губерні у дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі (штата, дэпартамента і інш.) у сучасных буржуазных дзяржавах.
[Лац. gubernator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУР’Е́Р (франц. courrier ад лац. curro бягу),
1) службовая асоба, якая развозіць спешныя даручэнні. Дыпламатычны К. — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.
2) Пасыльны ва ўстанове, які разносіць службовыя паперы. Напр., К. рэдакцыі.
т. 9, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)