інфекцыйная хвароба чалавека з фібрынозным (плеўкавым) запаленнем і агульнай інтаксікацыяй.
Узбуджальнік Д адкрыты ням. бактэрыёлагамі Э.Клебсам і Ф.Лёфлерам у 1883. Крыніца інфекцыі — хворыя на Д. і бацыланосьбіты. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Адрозніваюць Д. зева, носа, гартані, вачэй, вонкавых палавых органаў (у дзяўчынак); бываюць камбінаваныя формы. Найчасцей бывае Д. зева (у 60—70%; лакалізаваная, пашыраная і таксічная). Прыкметы: пасля інкубацыйнага перыяду (2—14 дзён) т-ра цела 38 °C, паніжэнне апетыту, боль галавы і пры глытанні, пачырваненне, шэра-белыя плеўкі на слізістай абалонцы. Ускладненні: рэзкае звужэнне прасвету гартані (стэноз), расстройствы нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм.
Лячэнне: шпіталізацыя, процідыфтэрыйная сываратка; іншы раз — хірургічнае. Абавязковыя прышчэпкі супраць Д. коклюшна-дыфтэрыйна-слупняковай (КДС) вакцынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДАРЫ́Н (Citrus reticulata),
кветкавая расліна сям. рутавых, пладовая культура. Культывуюць у краінах Паўд. Еўропы, Паўд. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Вечназялёнае дрэва выш. да 3 м. Лісце буйное, скурыстае. Кветкі двухполыя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плод — гесперыдый (ягадападобны), маса 60—80 г, аранжавы, ядомы. Плады ўжываюцца пераважна свежымі (маюць да 10,5% цукру, каля 1% к-т, да 55 мг% вітаміну С і інш.), а таксама для перапрацоўкі (сок. джэм, варэнне, кампот). Скурка (цэдра) выкарыстоўваецца ў кандытарскай, парфумернай і харч. прам-сці. У селекцыі М. выкарыстоўваюць як мацярынскую форму, што перадае патомству марозаўстойлівасць і ранняспеласць. Вядомы гібрыды: танжэла (М. х грэйпфрут), тангор (М. х апельсін), цытрандарын (М. х трыфаліята).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
łupina
ж. шкарлупіна, шалупіна, лупіна, скурка;
łupina orzecha — арэхавая шкарлупіна;
łupina jabłka — скурка яблыка;
łupina kartofla — бульбянае шалупінне (лупіна);
kartofle w ~ch — кул.. бульба з лупінамі; бульба ў мундзірах
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кажура́ ’скурка (на гародніне)’ (Др.-Падб.), кажурына ’тс’ (ТСБМ, Шат.). Цяжка па некалькіх фіксацыях меркаваць аб статусе слова. Рус.кожура ’тс’ (у Даля без геаграфіі). З ‑ур‑суфіксацыяй ад кожа (гл.); Шанскі (11, 8, К) прыводзіць рус.дыял.снежура ’снег, які прамок ад вады’, што сведчыць аб экспрэсіўным характары суфіксацыі ў разглядаемым слове. Да бел.кажурына можна прывесці наступныя адпаведнікі: ст.-рус., наўг., пск.кожурина ’кара дрэва’, наўг. ’кавалак драўнянай кары’, буйск., кастрам., калін. ’скурка на пладах насення’. Аб суадносінах гэтых слоў (інавацыя? запазычанне?) меркаваць цяжка. Параўн. кажурына ’кусок аўчыны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
casing
[ˈkeɪsɪŋ]
n.
1) абало́нка, апра́ва, ка́мера f. (шы́ны)
2) ра́ма f. (напр. ако́нная)
3) кі́шкі для каўба́саў, ску́рка ад каўбасы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
куты́кула
(лац. cuticula = скурка)
1) шчыльнае ўтварэнне на паверхні эпітэлію жывёл і чалавека;
2) тонкая плеўка, якая пакрывае эпідэрміс лістоў і сцёблаў раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус.мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац.membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел.мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́лена ’падол (ніжні край спадніцы)’ (нараўл., ельск., Мат. Гом.), ’ніжні край кашулі’ (Арх. Федар.), ’прыпол’ (лун., Сл. Брэс.; ТС), пе́ліна ’прыпол’ (Мат. Гом.), пелена́ ’падол, прыпол’ (ПСл). Укр.пе́лена́ ’падол кашулі; ніжні край страхі’, рус.наўг., пск.пелена́ ’сшытая полка; палотнішча’, чэш., славац.plena, славен.peleníca, pelna, plẹ́na, pleníca, pelníca, серб.-харв.ре̏лена, pelèna, макед., балг.пелена, ст.-слав.пелена. Прасл.*pelenā і pelnā, роднасныя лац.pellis < pelnis, ст.-грэч.πέλας ’скура’, ст.-в.-ням.fel ’тс’, ст.-англ.filmen ’скурка (на крайняй плоці)’, літ.plėnė̃ ’скурка, плеўка’, ст.-прус.pleynis < і.-е.*pel‑ ’покрыва, адзежа, абалонка’ (Махэк₂, 458; Аткупшчыкоў, Из истории, 134–135). Гл. таксама пеляна́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕМБРА́НА (лац. membrana скурка, перапонка),
1) у тэхніцы — тонкая гнуткая пласцінка (плёнка), звычайна замацаваная па перыметры. Прызначана раздзяляць 2 поласці з рознымі ціскамі або аддзяляць замкнёную поласць ад агульнага аб’ёму.
Бываюць плоскія, гафрыраваныя, інш. складанага профілю; метал. (з сталі, фольгі, элінвару, бронзы) і неметал. (з гумы, скуры, пластмасы і інш.) Выкарыстоўваюцца ў мех. гуказапісвальных і гукаўзнаўляльных апаратах (мікрафонах, тэлефонах), як адчувальныя элементы (у мембранных цягамерах, дыфманометрах), для ўшчыльнення (у мембранных помпах, вакуумных клапанах і інш.).
2) У тэорыі пругкасці — замацаваная па контуры бясконца тонкая плёнка, модуль пругкасці якой у перпендыкулярным да паверхні напрамку роўны нулю. Такая М. з’яўляецца пругкай сістэмай, выкарыстоўваецца як нясучы элемент у мембранных вісячых сістэмах. У прыблізных разліках прымаецца нерасцяжнай.
3) М. біялагічныя — структуры, што забяспечваюць цэласнасць клетак і арганел. Гл.Біялагічныя мембраны.
4) Крыніца гуку ў некаторых муз. інструментах: нацягнутая на рэзанатар скура, сінт. плёнка і інш.Гл. таксама Мембранныя метады раздзялення.