клі́каць, клічу, клічаш, кліча; незак., каго-што.

1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, прыблізіцца або адгукнуцца. Клікаць людзей на дапамогу. Клікаць маму. // Запрашаць, зазываць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Клікаць на вяселле. □ Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з’явіўся клікаць яго на вячэру. Шамякін. // Падзываць, склікаць (жывёл, птушак). Клікаць курэй. □ — Кліч сабаку, Алесь, — згадзіўся і Федзя. — Пойдзем хутчэй. Ваданосаў.

2. Заклікаць, зваць да якіх‑н. дзеянняў. Клічуць свой народ бальшавікі На буржуяў павярнуць штыкі. Грахоўскі. // перан. Узнімаць, пабуджаць, быць матывам для чаго‑н. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў. Крапіва. // перан. Вабіць, прыманьваць. Часта маладосць кліча Надзю ў краіну светлых мараў, у свет радасных пачуццяў, асабліва з узнікненнем кахання да Андрэя. Хромчанка.

3. Разм. Называць якім‑н. імем, мянушкай. І помніцца мне першае каханне, З тых пор ніколі болей не кахаў. Так шчыра і так лёгка і так сумна, Як я кахаў яе — адну дзяўчыну. Якую людзі клікалі Алесяй. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

berfen*

1. vt

1) закліка́ць; скліка́ць (сход і да т.п.)

2) запраша́ць, назнача́ць (на працу); (in A) выбіра́ць (у які-н. орган)

2. ~, sich (auf A)

1) спасыла́цца (на каго-н., на што-н.)

2) звярта́цца, апелява́ць (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rally

I [ˈræli]

1.

v.t. -lied, -lying, v.t.

1) скліка́ць, зьбіра́ць ізно́ў; упарадко́ўваць

2) закліка́ць, уздыма́ць

His words rallied our spirits — яго́ сло́вы ўзьнялі́ наш дух

2.

v.i.

1) зьбіра́цца нано́ва

2) прыхо́дзіць з дапамо́гай

3) ачуня́ць, акры́яць

He rallied from the illness — Ён ачуня́ў ад хваро́бы

3.

n., pl. -lies

1) збо́рка f.

2) сход, зьезд, зьлёт, мі́тынг -у m.

a political rally — мі́тынг -у m.

II [ˈræli]

v.

цьвялі́ць; пацьве́льваць, дражні́цца, падсьме́йвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

toll

I [toʊl]

1.

v.i.

1) біць у звон

2) скліка́ць, апавяшча́ць зво́нам

2.

n.

1) звон (гук)

2) уда́р у звон

II [toʊl]

n.

1) мы́та n., по́шліна f.

We pay a toll when we use the bridge — Мы пла́цім за прае́зд праз мо́ст

toll on long distance telephone calls — пла́та за міжгаро́днія тэлефо́нныя гу́таркі

2) Figur. шко́да, стра́та f.

The Charnobyl disaster took a heavy toll of human lives — чарно́быльская катастро́фа нане́сла цяжкі́я людзкі́я стра́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сход м. (пасяджэнне) Versmmlung f -, -en; Frum n -s, -ra і -ren;

агу́льны сход Vllversammlung f; Generlversammlung f, Huptversammlung f;

агу́льны сход супрацо́ўнікаў llgemine Belgschaftsversammlung, Betrebsversammlung f;

справазда́чны сход Jhresversammlung f, Versmmlung mit Rchenschaftslegung;

справазда́чна-вы́барны сход Jhreshauptversammlung f, Whlversammlung mit Rchenschaftslegung;

закры́ты сход intrne [geschlssene] Versmmlung;

урачы́сты сход Fstsitzung f -, -en, Fstakt m -(e)s, -e;

урачы́ста-жало́бны сход Gednkfeier f -, -n;

склі́каць сход ine Versmmlung inberufen*;

право́дзіць сход ine Versmmlung bhalten*;

распусці́ць сход ine Versmmlung uflösenn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

call2 [kɔ:l] v.

1. называ́ць, дава́ць імя́;

What is it called in Belarusian? Як гэта будзе па-беларуску?

2. клі́каць, зваць, гука́ць;

call for help клі́каць на дапамо́гу;

call on/upon someone to do smth. fml закліка́ць каго́-н. зрабі́ць што-н.;

call to mind узга́дваць, успаміна́ць, прыпаміна́ць;

call to witness закліка́ць у све́дкі;

call smth. to a halt спыні́ць што-н.;

till called for да запатрабава́ння

3. тэлефанава́ць, звані́ць, выкліка́ць па тэлефо́не;

call an ambulance/a doctor/a taxi выкліка́ць ху́ткую дапамо́гу/до́ктара/таксі́

4. скліка́ць, ззыва́ць, арганізо́ўваць;

call a meeting скліка́ць сход

5. наве́дваць, захо́дзіць, заві́тваць;

call at захо́дзіць куды́-н.; спыня́цца дзе-н. (аб транспартных сродках);

call on smb. зайсці́ да каго́-н.

call a spade a spade называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі;

call it a day infml даво́лі, до́сыць (працава́ць), на сёння хо́піць;

call smb.’s bluff не даць каму́-н. ашука́ць сябе́;

call smb. to account прыця́гваць каго́-н. да адка́знасці;

call smb. names абзыва́ць, абража́ць каго́-н.

call back [ˌkɔ:lˈbæk] phr. v. клі́каць наза́д, адкліка́ць; перазвані́ць, пазвані́ць (у адказ на тэлефонны званок);

call back one’s words узя́ць свае́ сло́вы наза́д

call forth [ˌkɔ:lˈfɔ:θ] phr. v. fml выкліка́ць (эмоцыі, пачуцці і г.д.)

call in [ˌkɔ:lˈɪn] phr. v.

1. выкліка́ць, запраша́ць; пасыла́ць па (каго́-н.);

2. патрабава́ць вярну́ць (доўг);

call in/into question ста́віць пад сумне́нне

call off [ˌkɔ:lˈɒf] phr. v. адмяня́ць, касава́ць; адклада́ць, адкла́дваць

call out [ˌkɔ:lˈaʊt] phr. v. кры́кнуць; выкліка́ць (пажарную каманду, узброеныя сілы); выкрыва́ць, выяўля́ць

call up [ˌkɔ:lˈʌp] phr. v.

1. тэлефанава́ць, звані́ць па тэлефо́не

2. выкліка́ць (успаміны)

3. прызыва́ць на во́інскую/вайско́вую слу́жбу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сабра́ць

1. (што) smmeln vt, ufsammeln vt; ufheben* vt (з зямлі і г. д.);

2. (ягады і г. д.) lsen* vt, pflücken vt, smmeln vt; с.-г сабра́ць ураджа́й rnten vt, die rnte inbringen*;

3. (накапіць) nsammeln vt, nhäufen vt;

сабра́ць кале́кцыю ine Smmlung [Kollektin] nlegen;

сабра́ць зве́сткі Informatinen inholen;

4. (склікаць) versmmeln vt, zusmmenrufen* vt, inberufen* vt;

5. (арганізаваць, аб’яднаць) verinigen vt;

6. (механізм, машыну) monteren vt, zusmmenbauen vt;

7. разм. (падрыхтаваць) frtig mchen (куды-н. für A, in, auf A);

сабра́ць у даро́гу risefertig mchen;

сабра́ць апо́шнія сі́лы die ltzten Kräfte zusmmennehmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

збіра́ць

1. smmeln vt; ufheben* vt, ufsammeln vt (з зямлі);

2. (ягады і г. д.) pflücken vt, smmeln vt; lsen vt;

збіра́ць ураджа́й rnten vt, die rnte inbringen*;

3. (скапіць) nsammeln vt, ufhäufen vt;

4. (карціны) smmeln vt;

5. (весткі і г. д.) smmeln vt, (Informatinen) inholen, (Erkndigungen) inziehen*;

6. (каго-н.) versmmeln vt; zusmmenrufen* vt, inberufen* vt (склікаць); verinigen vt (злучыць);

7. тэх. (машыну і г. д.) monteren vt, zusmmenbauen vt;

8. разм. (сабраць) frtig mchen (куды-н. für A);

збіра́ць у даро́гу risefertig mchen;

9. (зрабіць зборкі) rffen vt, in Flten lgen;

збіра́ць апо́шнія сі́лы sine [die] ltzten Kräfte zusmmennehmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Калаку́н ’звон’ (мазыр., Шатал.), колокор ’бразготкі’ (петрык., Шатал.), сюды ж рус. колокольчик, колокольчики, колокуньчики (Бейл.) ’расліны Campanula persicifolia і Pulsatilla pratensis’. Бел. лексемы, відавочна, аднаго паходжання, паколькі адзначаны на параўнальна кампактнай ц.-палес. тэрыторыі. Па лінгвагеаграфічнаму крытэрыю нельга меркаваць аб пранікненні лексемы з рус. гаворак і, відаць, з укр. (параўн. геагр. па крыніцах у Грынчэнкі). Як на блізкую тэрытарыяльна можна ўказаць усх.-палес. (Оўруцкі р‑н) калаколо ’загваздка’, аднак фармальнае супадзенне з асновай колокол ’звон’ яшчэ не сведчыць пра генетычную тоеснасцьз ёй усх.-палес. лексемы. Для бел. слова нельга ў прынцыпе выключыць паходжання з рус. гаворак (магчымы старыя міграцыі насельніцтва), аднак »яма пярэчанняў супраць таго, каб лічыць гэта слова архаізмам. У слав. мовах лексема прадстаўлена даволі слаба: укр. зах. колокіл, колокілок. колокіўця ’прыстасаванне ў кроснах з кольцамі, праз якое праходзіць нітка да иічанак’ (прыклад не вельмі надзейны, паколькі другое к тут можа паходзіць з ‑г‑), букав. калакончык, подоконник (у назвах кветак), рус. колокол таксама ў розных значэннях і формах нядрэнна прадстаўлены ў гаворках, ёсць з падобнай да бел. трансфармацыяй — разан. колкай; далей у слав. мовах: палаб. kluoküʼöl, балг. клаколна (клъколна ў старым запісу), ц.-слав. клакол. параўнальна позняе па часе фіксацыі. Не вельмі ясным уяўляецца статус балг. прыклада, паколькі ў таго ж аўтара сустракаецца і лексема клакотна (клъкотна), адносна якой БЕР (2, 414) мяркуе, што тут не выключана магчымасць друкарскай памылкі: ‑г‑ на месцы ‑н‑ як у клаколна. Аднак так жа можна разглядаць і параўноўваючы з балг. клокот і інш. формамі, для якіх некаторая трансфармацыя структуры з’яўляецца натуральнай і адзначана ў гаворках. Слав. лексемы дазваляюць рэканструяваць праформу kolkolъ, якая па ўтварэнню параўноўваецца ў БЕР, 2, 414, з прасл. golgolъ — і тут, і ў першым слове рэдуплікацыя асновы. Адпаведнікі да слав. лексемы літ. kan̄kalas (< *kalkalas), ст.-інд. kalakala ’бязладныя крыкі, шум’, а з паралелей без рэдуплікацыі звычайна прыводзяцца лак. саіагесклікаць, выткаць’, ст.-в.-ням. hellan ’гучаць’. З другога боку, паколькі насавы зычны літ. слова kankalas можа быць першасным, яго параўноўваюць са ст.-інд. kankanas, kankanam, kankani ’абруч, кольцападобнае ўпрыгожанне’ і з літ. kanklys і інш. ’гуслі’, гл. Фасмер, 2, 294, дзе літ-pa. У бел. лексемах у выніку дысіміляцыі адбылася замена зычнага (дыстантиая дысіміляцыя л–л, л–р і л–н), падобныя трансфармацыі і ў інш. слав. мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

між, прыназ. з Р і Т.

Спалучэнне з прыназ. «між» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з Р або Т. Ужываецца для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот, праходзяць бязлюдныя паляны між лесу і балот. Колас. Імчым між пнёў, між купін. Куляшоў. Будынак сельсавета стаяў воддаль ад вёскі, між старым садам і поплавам. Шамякін. [Начлежнік:] — Глядзіш ты на мяне так, як бы нас з табою раздзяляе каменная сцяна, а ніякай сцяны між намі няма. Чорны. // Тое ж пры ўказанні на групу прадметаў ці асоб. Быў час — стаіўшыся знямела Між пустак, пушчаў і балот, Ты ў занядбанні быў, народ. Колас. Шум між каласамі, Ды яны не чуюць, Неўзабаве, днямі Сход склікаць мяркуюць. Броўка. // Указвае на сферу, асяроддзе, у якім што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Між глыбокіх снягоў, Дзе лес глуха шуміць, Ціхі дом леснікоў Адзінока стаіць. Колас. Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай. Багдановіч.

Часавыя адносіны

2. з Т (і абл. з Р). Ужываецца для ўказання на пачатковы і канцавы моманты, якімі абмяжоўваецца пэўны прамежак часу, пэўны перыяд. Перыяд між 1917 і 1941 гадамі. Два дні між святамі. □ Быў час між лета і вясны. Куляшоў. // Тое ж пры ўказанні на з’явы, падзеі, у прамежку ці ў перапынку паміж якімі што‑н. адбываецца. Перапынкі між заняткамі. □ Між работаю.. [парабчук] падбег да мяне. Чорны.

Аб’ектныя адносіны

3. з Т або Р. Ужываецца для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне. Дружба між народамі. Спрэчка між сяброў. □ Але адступала навала, Яе мы з табою змаглі. Апошняга хлеба кавалак Ты нам аддала, каб былі Надзейнымі заўжды сынамі Вялікае праўды твае, Каб шчырая дружба між намі Раскрыла пяшчоты свае. Хведаровіч.

4. з Т або Р. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх‑н. прадметаў, асоб, з’яў. У сацыялістычным грамадстве сціраецца адрозненне між горадам і вёскай. □ І я, Між усімі Баец радавы, Таксама Да Леніна. Шчыра іду. Кірэенка. [Рыгор] бачыў жорсткую супярэчнасць між воляю некаторых людзей і вымаганнямі гістарычнай неабходнасці. Гартны.

5. з Т або Р. Служыць для абазначэння якой‑н. групы прадметаў або асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, надзел чаго‑н. Раздзяліць падручнікі між вучнямі. □ У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваюць між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець. Колас.

•••

Між іншым гл. іншы.

Між (паміж) намі (кажучы) гл. мы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)