артэ́рыя

(гр. arteria)

1) крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела (параўн. вена);

2) перан. важны шлях зносін (напр. водныя артэрыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кано́па

(ад гр. Kanobos = назва старажытнаегіпецкага горада)

сасуд для захавання вантробаў бальзамаванага нябожчыка (у Стараж. Егіпце) або попелу пасля крэмацыі (у Этрурыі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвицасасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака’, лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагва, польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме láhvicě, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagenсасуд для піцця, мера’) < лац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лага́нчык ’гліняная паліваная пасудзіна невялікіх памераў у форме кубка з ручкай для смятаны’ (палес., З нар. сл.). Памяншальная форма ад лаган > лагуну (гл.), суфікс яно га пад уплывам народнай этымалогіі змяніўся ў ‑ан. Тое ж (толькі з іншай суфіксацыяй) назіраецца і ва ўкр. лаганёць ’род кубка, драўляны сасуд з ручкамі’, лаганок ’бочачка з выдзеўбанага пня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейка ’яндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійкасасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнассасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́яс ‘пасудзіна з бяросты для захоўвання або пераноскі чаго-небудзь’ (віл., Сл. ПЗБ), туясо́к ‘берасцяны сасуд для ягад’ (паўн.-усх., КЭС). З рус. ту́ес ‘каробка з бяросты з драўляным вечкам для яек, малака, мукі, солі, грыбоў, ягад’, запазычанага з комі tujes, tujis, удм. tuji̮s ‘тс’, параўн. удм. туй ‘бяроста’ (Фасмер, 4, 115; Лыткін, Зб. Аванесаву, 176–179; Анікін, 560).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

naczynie

naczyni|e

н.

1. пасудзіна; судзіна;

~a kuchenne — кухонны посуд; посуд;

zmywać ~a — мыць посуд;

2. анат. сасуд;

~a krwionośne — крывяносныя сасуды

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДРАЎНІ́НА, ксілема,

тканка раслін, складзеная з клетак з адраўнелымі абалонкамі. Надае расліне трываласць, праводзіць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі, з’яўляецца месцам назапашвання пажыўных рэчываў. Складае асн. масу ствала, каранёў і галін дрэвавых раслін, размешчана паміж стрыжнем і камбіем.

Гал. анат. элементы Д. — сасуды (трахеі), трахеіды, драўняныя валокны (лібрыформ) і драўняная асн. тканка (парэнхіма). Адрозніваюць Д. першасную, якая ўтварае клеткі пракамбію, і другасную (уласна Д., што ўтвараецца камбіем). Штогадовыя прыросты Д. характарызуюцца ўтварэннем гадавых слаёў (гл. таксама Гадавыя кальцы). У ядравых парод (хвоя, лістоўніца, дуб і інш.) адрозніваюць перыферычную светлую зону (абалону — фізіялагічна актыўную частку, якая праводзіць ваду і мінер. рэчывы) і цэнтр. цёмную зону (ядро, якое ўдзельнічае ў водазабеспячэнні; у клетках некат. парод назапашваюцца смолы, дубільныя рэчывы, алеі, камедзі, пігменты). У бяз’ядравых парод цэнтр. зона такога ж колеру, як абалона (елка, піхта, бяроза, клён і інш.). Элементны хім. састаў сухой Д. розных парод падобны, у ім 49—50% вугляроду, 6—7% вадароду, 43—46% кіслароду, 0,1—0,3% азоту; попелу да 1%, у яго ўваходзяць кальцый, калій, натрый, магній і інш. элементы. Д. розных парод складаецца пераважна з цэлюлозы (у хвойных 41—58%, у лісцевых 39—47%), геміцэлюлозы (адпаведна 15—23% і 20—38%), лігніну (28—34% і 17—27%). Шчыльнасць Д. мяняецца ў шырокіх межах у залежнасці ад віду раслін і ўмоў яе росту. Мікраструктура Д., якая дазваляе вызначыць яе якасць, характарызуецца шырынёй гадавых слаёў, наяўнасцю позняй Д., раўнаслойнасцю, велічынёй і размеркаваннем натуральных няроўнасцей. Д. шырока выкарыстоўваецца ў многіх галінах нар. гаспадаркі на вытв-сць цэлюлозы, кардону, паперы, буд. матэрыялаў (гл. Драўляныя канструкцыі, Драўняныя матэрыялы, Драўнянавалакністыя пліты, Драўнянаслаістыя пластыкі) і інш., а таксама на паліва. Хім. перапрацоўкай з Д. атрымліваюць дубільныя рэчывы, каніфоль, шкіпінар, флатамасла, харч. глюкозу, драўняны і вінны спірт і інш.

А.К.Фядосаў.

Да арт Драўніна. Асноўныя часткі ствала і яго галоўныя разрэзы: 1 — кара; 2 — асяродак; 3 — ядро; 4 — абалона; 5 — тангенцыяльны разрэз; 6 — радыяльны разрэз; 7 — папярочны разрэз.
Схема мікраскапічнай будовы драўніны: I — хвоі (1 — гадавы слой; 2 — стрыжнёвыя прамяні; 3 — вертыкальны смаляны ход; 4 — раннія трахеіды; 5 — позняя трахеіда; 6 — аблямаваная пора, 7 — прамянёвая трахеіда); II — дуба (1 — гадавы слой; 2 — сасуды; 3 — буйны сасуд ранняй драўніны; 4 — дробны сасуд позняй драўніны; 5 — шырокі стрыжнёвы прамень; 6 — вузкія стрыжнёвыя прамяні; 7 — лібрыформ).

т. 6, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)