samolot, ~u

м. самалёт;

samolot myśliwski — самалёт-знішчальнік;

samolot nurkujący — пікіруючы самалёт;

samolot odrzutowy — рэактыўны самалёт;

budowa ~ów — самалётабудаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кабры́раваць

‘павярнуць (паварочваць) самалёт пэўным чынам’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кабры́рую кабры́руем
2-я ас. кабры́руеш кабры́руеце
3-я ас. кабры́руе кабры́руюць
Прошлы час
м. кабры́раваў кабры́равалі
ж. кабры́равала
н. кабры́равала
Загадны лад
2-я ас. кабры́руй кабры́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кабры́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кабры́раваць

‘павярнуць (паварочваць) самалёт пэўным чынам’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кабры́рую кабры́руем
2-я ас. кабры́руеш кабры́руеце
3-я ас. кабры́руе кабры́руюць
Прошлы час
м. кабры́раваў кабры́равалі
ж. кабры́равала
н. кабры́равала
Загадны лад
2-я ас. кабры́руй кабры́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час кабры́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капата́ж, -у, м. (спец.).

Від аварыі, пры якой самалёт перакульваецца цераз насавую частку пры пасадцы або ўзлёце.

|| прым. капата́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрапла́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

|| прым. аэрапла́навы, -ая, -ае і аэрапла́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

борт...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які знаходзіцца на борце самалёта, абслугоўвае самалёт або пасажыраў самалёта, напр.: бортінжынер, бортправадніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АВІЕ́ТКА (франц. aviette),

самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.

т. 1, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зарулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Завесці самалёт па зямлі ў пэўнае месца (перад узлётам або пасля пасадкі). [Звераў] заруліў самалёт на суседнюю стаянку, а цяпер скінуў парашут і расшпільваў шлемафон. Алешка.

2. Закаціцца па зямлі ў пэўнае месца (пра самалёт). Самалёт заруліў на ўзлётную паласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«АНТЭ́Й», Ан-22,

транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБ сав. авіяканструктара А.​К.​Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс. км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс. км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў.

Самалёт «Антэй» (Ан-22).

т. 1, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гідрасамалёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на ваду і ўзлёту з вады.

|| прым. гідрасамалётны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)