ЖО́ЛАБАЎ Віталь Міхайлавіч (н. 18.6.1937, с. Старая Збур’еўка Херсонскай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Азербайджанскі ін-т нафты і хіміі (1959), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1974). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 6.7—24.8.1976 з Б.В.Валынавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-21» (як бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Правёў у космасе 49,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА Анатоль Сямёнавіч (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСЦЬЯ́НАЎ Віталь Іванавіч (н. 8.7.1935, г. Краснаўральск Свярдлоўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1970, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1970). Канд.тэхн.н. (1965). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1959). З 1959 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва. З 1967 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 1—19.6.1970 з А.Р.Нікалаевым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-9»; 24.5—26.7.1975 з П.А.Клімуком — палёт на КК «Саюз-18» (як бортінжынер) і арбітальнай станцыі «Салют-4». Правёў у космасе 80,7 сут. У 1975—87 камандзір атрада касманаўтаў-выпрабавальнікаў. Залатыя медалі імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР і імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЬКО́Ў Алег Юр’евіч (н. 9.5.1949, с. Хварасцянка Самарскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984). Лётчык-касманаўт СССР (1984). Д-рмед.н. (1984), праф. (1991). Падпалкоўнік мед. службы. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1973). З 1973 ва Усесаюзным кардыялагічным навук. цэнтры АМНСССР. З 1983 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.Гагарына. 8.2—2.10.1984 з Л.Дз.Кізімам і У.А.Салаўёвым здзейсніў (як касманаўт-урач-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-10» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (пасадка на КК «Саюз Т-11»). У космасе правёў 236,95 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1986). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ Віктар Іванавіч (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМУ́К Пётр Ільіч (н. 10.7.1942, в. Камароўка Брэсцкага р-на),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1973), ген.-палкоўнік авіяцыі (1998), канд.тэхн.н. (1995). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1977), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1976 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (з 1991 начальнік). 18—26.12.1973 з В.В.Лебедзевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як камандзір); 24.5—26.7.1975 з В.І.Севасцьянавым — палёт на касм. караблі «Саюз-18» і арбітальнай станцыі «Салют-4» (як камандзір); 27.6—5.7.1978 з М.Гермашэўскім — палёт на касм. караблі «Саюз-30» (як камандзір) і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж — У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). У космасе правёў 78,8 сут. Дзярж. прэмія СССР 1978, 1981.
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Палкоўнік ВПС (з 1993 у адстаўцы). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча імя Ф.Э.Дзяржынскага (1961). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1981 нач. упраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 14—16.10.1976 з В.Дз.Зудавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» як бортінжынер. Правёў у космасе 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Георгій Цімафеевіч (1.6.1928, г. Адэса, Украіна — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Адэскую спецшколу ВПС (1946), Чугуеўскае ваенна-авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). З 1963 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.7.1971 з У.М.Волкавым і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як камандзір). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля Дабравольскі і члены экіпажа загінулі. Правёў у космасе 23,8 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (16.3.1927, Масква — 24.4.1967),
савецкі касманаўт. Лётчык-касманаўт СССР (1964), палкоўнік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1964, 1967 пасмяротна). Скончыў Маскоўскую спец. школу ВПС (1945), Батайскае ваен.авіяц. вучылішча (1949), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1959). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 12—13.10.1964 з К.П.Феакціставым і Б.Б.Ягоравым упершыню ў свеце здзейсніў палёт у космас на шматмесным касм. караблі «Узыход» (як камандзір). Загінуў 24.4.1967 пры пасадцы ў час выпрабавання новага касм. карабля «Саюз-1» пасля сутачнага палёту вакол Зямлі. Правёў у космасе 2,13 сут. Імем К. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУХМА́НАЎ Давыд Фёдаравіч (н. 20.9.1940, Масква),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — СавецкіСаюз», «Які цудоўны гэты свет» (абедзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзецям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая старана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй памяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм.т-ра, кінафільмаў і радыёпастановак.