АЦЬКО́Ў Алег Юр’евіч (н. 9.5.1949, с. Хварасцянка Самарскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984). Лётчык-касманаўт СССР (1984). Д-р мед. н. (1984), праф. (1991). Падпалкоўнік мед. службы. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед. ін-т (1973). З 1973 ва Усесаюзным кардыялагічным навук. цэнтры АМН СССР. З 1983 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.Гагарына. 8.2—2.10.1984 з Л.Дз.Кізімам і У.А.Салаўёвым здзейсніў (як касманаўт-урач-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-10» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (пасадка на КК «Саюз Т-11»). У космасе правёў 236,95 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР (1986). Дзярж. прэмія СССР 1989.
У.С.Ларыёнаў.
т. 18, кн. 1, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)