Рача́дзьрэчышча’ (Стан.), ’старое рэчышча ракі’ (Касп.), річа́дзь ’месца ля вытокаў ракі, якое заліваецца вадой у час паводкі’ (дубр., Нар. словатв.), рус. смал. реча́тьрэчышча’. Да рака (гл.), параўн. іншую назву рэ́чанне ’тс’ (навагр., З нар. сл.), імаверна, сцяжэнне рачное месца > рачадзь, параўн. роўнае месца > роўнядзь (гл. роўны), адпаведна мокрадзь і інш. Сцяцко падае як суфіксальнае ўтварэнне непасрэдна ад рака (*rěkedjь), з чаргаваннем к/ч (Сцяцко, Афікс. наз., 130, 179). Параўн. Фасмер, 3, 478, дзе смаленскае слова выводзіцца з *рѣчѧ, Род. скл. *‑ѧте ад рака, па ўзору дзяўчата ад дзеўка, што на фоне прыведзеных фактаў малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабі́тка ’старое рэчышча ракі’ (Скарбы). Фармальна — да пера- і біць (гл.), аднак цяжкасці выклікае семантыка: ’перабітая рака’ (?). Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРУШЫ́ННАЯ, Крушынная канава,

рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.

т. 8, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рука́ў, -кава́, мн. -кавы́, -каво́ў, м.

1. Частка адзення, якая пакрывае руку.

Доўгія рукавы (да кісці). Кароткія рукавы (якія закрываюць плячо).

2. Адгалінаванне ад галоўнага рэчышча ракі.

Р.

Нёмана.

3. Шланг для падачы вадкасцей або сыпучых цел, газаў.

Пажарны р.

Р. млына.

Усмоктвальны р.

|| памянш. рука́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. рука́ўны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bett n -es, -en)

1) пасце́ль, ло́жак

2) рэчы́шча;

zu ~ ghen* ісці́ спаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прато́ка, ‑і, ДМ ‑тоцы, ж.

1. Разгалінаванне рэчышча, а таксама рака, якая злучае два вадаёмы. Возера ляжыць у баку ад ракі і злучаецца з ёю глыбокай пратокай. Гамолка.

2. Спец. Вузкая злучальная поласць, канал. Жоўцевая пратока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыву́ліна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, што і крывуля (у 1 знач.). Па кутках сохлі доўгія крывуліны на палоззе, каля сцен стаялі колы. Арочка.

2. Крывізна, выгіб у чым‑н. Старыца — даўнішняе, выгнутае крутой крывулінай рэчышча Прыпяці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДПО́Р вады,

павышэнне ўзроўню вады ў рацэ ў выніку ўзвядзення штучнага збудавання або ўтварэння прыродных перашкод (звужэнне рэчышча, нагрувашчванне камянёў, заломы, зажоры, заторы і інш.). Бывае пастаянны (напр., ад плаціны) і часовы. Суправаджаецца памяншэннем нахілаў і скорасці цячэння, характарызуецца велічынёй падняцця ўзроўню і адлегласцю, на якую ён распаўсюджваецца. З нарастаннем велічыні П. павялічваецца акумуляцыя наносаў, зарастанне рэчышча, падымаецца ўзровень грунтавых вод, адбываецца падтапленне і забалочванне прылеглай тэрыторыі.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГОЛ (манг., бур.),

рака (напр., р. Халхін-Гол), забалочанае возера; у пустыні Гобі — сухое рэчышча.

т. 5, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

łożysko

н.

1. рэчышча, ручво;

2. тэх. падшыпнік;

3. бат. кветаложа;

4. анат. плацэнта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)