Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАУ́С,
у працах сярэдневяковых арабамоўных аўтараў — назва немусульманскіх пахавальных пабудоў. Н. былі пашыраны ў старажытнасці і сярэднявеччы ў некат. народаў Сярэдняй і Пярэдняй Азіі, рэлігія якіх забараняла хаваць нябожчыкаў у зямлю. У рус. усходазнаўчай і археал. л-ры Н. называюць скляпы, якія зараастрыйцы будавалі з гліны, ці камянёў для захавання асуарыяў ці для наземных пахаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індуі́зм
(ад санскр. hindumata)
рэлігія большасці насельніцтва Індыі, звязаная з культам багоў Вішну і Шывы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хрысція́нства, ‑а, н.
Рэлігія, у аснове якой ляжыць культ міфічнага Ісуса Хрыста. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі.«Звязда».[Дуб] быў сведкам.. з’яўлення князёў і ўвядзення хрысціянства.Караткевіч.Прыйшлі.. [імёны] да нас праз грэчаскую і царкоўнаславянскую мовы разам з прыняццем хрысціянства.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шама́н
(эвенк. saman = узбуджаны чалавек)
чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх засноўваецца на веры ў духаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
індуі́зм
(англ. hinduism, ад санскр. hindumata)
рэлігія большасці насельніцтва Індыі, звязаная з культам багоў Вішну і Шывы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
друіды́зм
(фр. druidisme, ад лац. druides = жрацы)
рэлігія старажытных кельтаў, заснаваная на ўшанаванні прыроды і ахвярапрынашэнні ў лясах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
політэі́зм
(фр. polytheisme, ад гр. poly = многа + theos = бог)
рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа (проціл.манатэізм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінтаі́зм
(ад яп. sinto = дарога багоў)
пашыраная ў Японіі рэлігія, у аснове якой ляжыць культ прыроды і продкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАДО́ХРЫШЧА, Хрышчэнне Гасподне, Богаяўленне,
адно з дванадзесятых свят праваслаўя; зімовае свята нар. календара, якім завяршаюцца Каляды. Адзначаецца 6(19) студзеня. Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем у рацэ Іардан і з’яўленнем усіх асоб Святой Тройцы. У царк. каляндар увайшло не раней як у 2-й пал. 2 ст. У гэты дзень у цэрквах адбываецца асвячэнне вады, у цудадзейную моц якой верылі яшчэ з дахрысціянскіх часоў. На Вадохрышча варажылі пра будучую гаспадарку.