1) горнае прадпрыемства для здабычы карысных выкапняў падземным спосабам і адгрузкі іх спажыўцу ці абагачальнай фабрыцы.
Бываюць Ш. вугальныя, жалезарудныя, саляныя. Калі здабыча вядзецца з дапамогай струменя вады — наз. гідрашахтай. Ш. складаецца з падземных горных вырабатак, дзе праводзяцца падземныя горныя работы, шахтавага ствала, будынкаў і канструкцый на паверхні, каб абслугоўваць горныя работы, прымаць карысныя выкапні і рыхтаваць іх для адпраўкі спажыўцам. Людзей і грузы ў Ш. перавозіць рудніковы транспарт (гл.Рудніковае транспартаванне). Глыбіня — ад сотняў м да некалькіх км. Ш. на магутных радовішчах дзейнічаюць 50—70 і больш гадоў.
На Беларусі Ш. карыстаюцца на прадпрыемствах ВА«Беларуськалій» (г. Салігорск).
2) Вертыкальная падоўжная поласць у некаторых канструкцыях, збудаваннях (напр., Ш. печы, топкі, ліфта).
А.А.Калагрыўка.
Схема шахты, якая распрацоўвае пакатыя вугальныя пласты: 1 — вентыляцыйны штрэк; 2 — ачышчальны забой (лава); 3 — адкатачны штрэк; 4 — брэмсберг; 5 — хаднікі; 6 і 8 — збудаванні галоўнага і дапаможнага ствалоў; 7 — будынак сартавання; 9 — электрападстанцыя; 10 — пародны бункер.
3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка (разм.).
С. грымасы.
◊
Строіць вочкі — какетліва паглядаць на каго-н.
Строіць дурняз каго — выстаўляць каго-н. дурнем.
|| зак.састро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.
1. Паглыбленне ў зямлі.
Выкапаць яму.
Памыйная я.
Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).
2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).
Хаваць бульбу ў яме.
Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.
3. Упадзіна, нізіна (разм.).
Вёска стаіць у яме.
|| памянш.я́мка, -і, ДМя́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыгаша́ць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’ (Ласт.). Да незафіксаванага *го́шыць/*гашы́ць ’прыводзіць у належны стан; гатаваць, рыхтаваць і пад.’, параўн. ст.-рус.гоши(ти) ’рыхтавацца’ (берасцяная грамата XII ст., Зализняк, Древненовг., 318), гошити ’рабіць, рыхтаваць’ (наўг., Сразн., помнік XVI ст.), рус.смал., пск., наўг., цвяр., ярасл.гоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць; збіраць у дарогу; назапашваць’, укр.закарп.гоши́ти, гоші́ти ’падпільноўваць каго-небудзь; што-небудзь вельмі любіць’, гоши́тися, гоші́тися ’гатавацца; узбуджацца’. Філін (Происх., 593) лічыў гошити старажытным паўночна-заходнім лексічным дыялектызмам, які быў вядомы і на крайнім паўднёвым захадзе. Звязваюць таксама з гоноши́ть ’нагрувашчваць, збіраць’, гоноши́ться ’рыхтавацца’ (так ЕСУМ, 1, 578), што не падаецца пэўным (параўн. у гэтым кантэксце прасл.*gonositi ў ЭССЯ, 7, 25–26). Этымалогія беспрэфіксальных форм няясная. Ва ўсякім выпадку, не мае рацыі апеляцыя да вельмі сумнеўнага *го́ха ’харчовыя прыпасы’ (ЕСУМ, 1, 578). Параўн. рус.пск., цвяр.пригоша́ть, пригоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць на запас’, пск.приго́ха ’страва; харчовыя прыпасы’. На семантыку наўг.приго́ха ’прыгожая дзяўчына, жанчына; прыгажуня’, як і бел.прыгашаць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’, паўплывала, безумоўна, семантыка лексем з коранем прыго́ж‑. Гл. Антропаў, Palaeoslavica, XII, 1, 2004, 141–142.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр.ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск.ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш.мар.ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).
Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел.ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням.laden, ням.laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел.ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск.ładownica ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШАПІ́ЛАЎ Дзмітрый Трафімавіч (5.11.1905, Ашгабат — 18.8.1995),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АНСССР (1953), праф. (1939), ген.-маёр (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), Аграрны ін-тчырв. прафесуры (1934). У 1920—30-я г. ў пракуратуры, на гасп., навук. і выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета арміі. З 1946 у апараце ЦККПСС. У 1952—56 гал. рэдактар газ. «Правда», у 1955—57 сакратар ЦККПСС, у 1956—57 міністр замежных спраў СССР. Удзельнік рэабілітацыі ахвяр паліт. рэпрэсій, дапамагаў М.С.Хрушчовурыхтаваць даклад да XX з’езда КПСС (1956). На чэрвеньскім пленуме ЦККПСС (1957). крытыкаваў Хрушчова за парушэнні прынцыпаў калект. кіраўніцтва і некампетэнтнасць, за што штучна прылічаны да т.зв. антыпарт. групы і адхілены ад усіх парт. і дзярж. пасад. З 1957 дырэктар Ін-та эканомікі АН Кіргізіі, у 1960—82 у Гал. архіўным упраўленні пры СМСССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву падручніка «Палітычная эканомія» (1954).
Літ.:
И примкнувший к ним Шепилов: Правда о человеке, ученом, воине, политике. М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
train2[treɪn]v.
1. (at/in) вучы́ць; вучы́цца
2. навуча́ць; навуча́цца;
train smb.’s taste выхо́ўваць чый-н. густ
3. (for)рыхтава́ць; рыхтава́цца
4. трэнірава́ць; трэнірава́цца; дрэсірава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Жондзіць ’гатаваць страву’ (клец., Жыв. сл., 180). З польск.rządzić ’уладаць, кіраваць’, дыял. ’быць у парадку’; параўн. przyrządzać ’рыхтаваць ежу, лекі’. Магчыма, з пэўнага дыялектнага семантычнага варыянта, а магчыма, у выніку адцягнення з прэфіксальнага варыянта.