рок-н-ро́л, -а, м.

Імправізацыйны парны танец, які выконваецца ў хуткім эксцэнтрычным тэмпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-н-ро́л м. (музыка и танец) рок-н-ро́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рок-н-ро́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рок-н-ро́льны рок-н-ро́льная рок-н-ро́льнае рок-н-ро́льныя
Р. рок-н-ро́льнага рок-н-ро́льнай
рок-н-ро́льнае
рок-н-ро́льнага рок-н-ро́льных
Д. рок-н-ро́льнаму рок-н-ро́льнай рок-н-ро́льнаму рок-н-ро́льным
В. рок-н-ро́льны (неадуш.)
рок-н-ро́льнага (адуш.)
рок-н-ро́льную рок-н-ро́льнае рок-н-ро́льныя (неадуш.)
рок-н-ро́льных (адуш.)
Т. рок-н-ро́льным рок-н-ро́льнай
рок-н-ро́льнаю
рок-н-ро́льным рок-н-ро́льнымі
М. рок-н-ро́льным рок-н-ро́льнай рок-н-ро́льным рок-н-ро́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІТЛ-РОК (Little Rock),

горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Арканзас. Каля 170 тыс. ж., з горадам Норт-Літл-Рок і прыгарадамі 500 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: хім., эл.-тэхн., радыёэлектронная, шынная, металургічная, бавоўнаачышчальная, паліграф., харч., авіяц., прыладабудаўнічая. Ун-т.

т. 9, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рок-н-ро́льшчыца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рок-н-ро́льшчыца рок-н-ро́льшчыцы
Р. рок-н-ро́льшчыцы рок-н-ро́льшчыц
Д. рок-н-ро́льшчыцы рок-н-ро́льшчыцам
В. рок-н-ро́льшчыцу рок-н-ро́льшчыц
Т. рок-н-ро́льшчыцай
рок-н-ро́льшчыцаю
рок-н-ро́льшчыцамі
М. рок-н-ро́льшчыцы рок-н-ро́льшчыцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хард-рок-гру́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хард-рок-гру́па хард-рок-гру́пы
Р. хард-рок-гру́пы хард-рок-гру́п
Д. хард-рок-гру́пе хард-рок-гру́пам
В. хард-рок-гру́пу хард-рок-гру́пы
Т. хард-рок-гру́пай
хард-рок-гру́паю
хард-рок-гру́памі
М. хард-рок-гру́пе хард-рок-гру́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рок-н-ро́льшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рок-н-ро́льшчык рок-н-ро́льшчыкі
Р. рок-н-ро́льшчыка рок-н-ро́льшчыкаў
Д. рок-н-ро́льшчыку рок-н-ро́льшчыкам
В. рок-н-ро́льшчыка рок-н-ро́льшчыкаў
Т. рок-н-ро́льшчыкам рок-н-ро́льшчыкамі
М. рок-н-ро́льшчыку рок-н-ро́льшчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рок-н-ро́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рок-н-ро́л
Р. рок-н-ро́ла
Д. рок-н-ро́лу
В. рок-н-ро́л
Т. рок-н-ро́лам
М. рок-н-ро́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рок-н-ро́лл муз. рок-н-ро́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РОК-О́ПЕРА (ад англ. rock + опера),

сцэнічна-музычны жанр. Узнікла ў сярэдзіне 20 ст. ў ЗША і Вялікабрытаніі ў выніку спалучэння традыцый оперы і рок-музыкі на аснове форм, уласцівых для оперы-буф, аперэты, мюзікла, часткова джаза. Вытокамі лічаць оперу Дж.​Гершвіна «Поргі і Бес» (1935) і рэгтайм-оперы С.​Джопліна (пач. 20 ст). Далейшае развіццё набыла ў канцэптуальных альбомах некат. рок-груп 2-й пал. 1960-х г. («Муды Блюз», «Кінкс», «Бітлз)». Р.-о. папярэднічалі мюзіклы «Вестсайдская гісторыя» Л.​Бернстайна (1957), «Хэло, Долі!» Дж.​Германа (1964), «Валасы» Г.​Макдэрмата (1967), «Томі» П.​Таўшэнда (1970), «Годспел» С.​Шуарца (1971). Першы ўзор уласна Р.-о. — «Ісус Хрыстос» — суперзорка» Э.​Л.​Уэбера (паст. 1971, экранізацыя 1972), які мае ўсе прыкметы оперы, але вакальныя партыі пазначаны выразнай рокавай стылістыкай. Да твораў гэтага жанру належаць «Фантом у оперы» Уэбера і Ц.​Райса (1987), «Мурашнік» М.​Алашэўскага і М.​Скаларскага, «Naga» групы аўтараў. У СССР сярод першых Р.-о. — «Арфей і Эўрыдыка» А.​Журбіна (1975), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976) і ««Юнона» і «Авось»» (1981) А.​Рыбнікава, «Стадыён» А.​Градскага (1982). На Беларусі да жанру Р.-о. можна аднесці «Курган» І.​Лучанка ў выкананні «Песняроў» (1977).

Дз.​А.​Падбярэзскі.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)