consciousness [ˈkɒnʃəsnəs] n.
1. усведамле́нне, разуме́нне; свядо́масць; самасвядо́масць;
political consciousness паліты́чная свядо́масць
2. прыто́мнасць;
lose consciousness стра́ціць прыто́мнасць;
regain consciousness апрыто́мнець
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
insight [ˈɪnsaɪt] n. (into) прані́клівасць; разуме́нне; інтуі́цыя;
a man of insight прані́клівы чалаве́к;
understand smth. through insight разуме́ць што-н. інтуіты́ўна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, упартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свядо́масць, -і, ж.
1. гл. свядомы.
2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.
Быццё вызначае с.
3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.
Страціць с.
4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.
С. мас.
С. учынкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Навы́глыд ’наадварот’ (Бяльк.): а ты ўсё навыглыд дзелыіш. Няясна. Магчыма, недакладнае тлумачэнне значэння, бо кантэкст дапускае і іншае разуменне слова: ’для выгляду, для блізіру’; тады хутчэй за ўсё з на+выгляд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перцэ́пцыя
(лац. perceptio = разуменне, пазнаванне)
псіх. успрыманне, непасрэднае адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнасці органамі пачуццяў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
самасвядо́масць, ‑і, ж.
Яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адметных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве. Класавая самасвядомасць. Рост нацыянальная самасвядомасці. □ Трэба выхоўваць у кожнага маладога чалавека пачуцці савецкая патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму, высокай класавай самасвядомасці. Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
apprehension [ˌæprɪˈhenʃn] n.
1. апа́ска, асцяро́га, бо́язь, дрэ́нныя прадчува́нні
2. fml а́рышт; захо́п;
the apprehension of the terrorists а́рышт тэрары́стаў
3. разуме́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЫЯЛЕКТЫ́ЧНАЯ ТЭАЛО́ГІЯ, тэалогія крызісу,
кірунак у пратэстанцкай евангелічнай тэалогіі, што склаўся ў 1920-я г. ў Германіі і Швейцарыі. Пачатак Д.т. дала праца К.Барта «Тлумачэнне і пасланне апостала Паўла да рымлян» (1919), якая стала маніфестам і праграмай новага руху. Канцэпцыі Д.т. распрацоўвалі таксама Э.Брунер, Р.Бультман, Ф.Гогартэн, П.Тыліх і інш. Д.т. выходзіла з ідэі ранняга экзістэнцыялізму і факта татальнага адчужэння чалавека, абумоўленага стратай Бога або памылковым яго ўсведамленнем. Разуменне Бога ў Д.т. канкрэтызуецца ў ідэі здольнасці асэнсаваць парадаксальнасць быцця, кульмінацыяй якой з’яўляецца спалучэнне божай любові з панаваннем зла ў свеце. Ірацыянальная дыялектыка, якая характарызуе адносіны людзей з Богам, не дазваляе чалавеку спадзявацца на ўласныя сілы і розум, а падае яму толькі надзею на божую ласку. Прадстаўнікі Д.т. аднаўлялі лютэраўскае разуменне тэалогіі, найперш як адносін чалавека і Бога, рэабілітавалі трактоўку веры як асабістага дыялогу з Богам. У 1940—60-я г. Д.т. набыла характар выключна акадэмічнай з’явы.
Н.К.Мазоўка.
т. 6, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэле́кт
(лац. intelleçtus = разуменне)
здольнасць чалавека мысліць, разважаць; узровень разумовага развіцця (напр. высокі і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)