das ~ im Wágen verstáuchenразмясці́ць бага́ж у ваго́не
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
растасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Перамяшаць карты ў калодзе перад раздачай партнёрам па гульні; ператасаваць. //перан.Разм.Размясціць па розных месцах. [Кныш:] — Гэты Чырак прыбярэ нас да рук. І не яўкнеш, як па розных пакоях растасуе.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.
Р. прэмію.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.
Р. вучняў па класах.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.
Правільна р. сямейны бюджэт.
4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.
|| незак.размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ску́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Сабраць у адно месца, стоўпіць. Скучыць авечак на пашы.
2.Размясціць каго‑, што‑н. на невялікай плошчы блізка адзін ад аднаго (звычайна ў вялікай колькасці). Скучыць будынкі. Скучыць машыны на плошчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМПА́КТ-ДЫСК (CD),
аптычны дыск невял. дыяметра (звычайна 120 мм) з інфармацыяй, закадзіраванай у лічбавай форме і нанесенай на адзін ці абодва яго бакі адным ці двума слаямі ў выглядзе спіральнай дарожкі, запрасаванай паміж 2 слаямі аптычнага пластыку. Сувязь паміж К.-д. і сістэмай яго выкарыстання адбываецца праз лазерны прамень. Пачаткова К.-д. распрацаваны транснац. фірмамі «Філіпс» і «Соні» як носьбіт муз. аўдыёінфармацыі. У 1983 зацверджаны як міжнар. стандарт.
Існуюць 1-баковыя 1-слаёвыя быт. аўдыё- і відэа К.-д. (працягласць запісу да 74 мін). З 1997 выпускаюцца відэа К.-д. (DVD) новага пакалення з запісам у фармаце MPEG 2; аднабаковы 1-слаёвы DVD змяшчае да 4,7 Гбайт інфармацыі, што дазваляе размясціць на ім 134 мін відэазапісу высокай якасці, 8 моўных варыянтаў 4-канальнага гуку і 32 моўныя варыянты субцітраў (2-баковы 2-слаёвы DVD змяшчае да 512 мін аналагічнага запісу). З 1984 вядомы камп’ютэрныя К.-д. Найб. пашыраны з іх т. зв. сідыромы (CD-ROM) з запісанай у працэсе вытворчасці аўдыё-, відэа-, фота-, тэкставай і інш. інфармацыяй, а таксама камп’ютэрнымі праграмамі (з 1995 выпускаюцца падобныя К.-д. з магчымасцю перазапісу) Альтэрнатыва К.-д. — міні-дыск дыяметрам 80 мм (MD, з 1992), які дае магчымасць аўдыёзапісу, яго рэдагавання, сцірання, перазапісу, нанясення дадатковай інфармацыі (выкарыстоўваецца ў стацыянарнай і рухомай апаратуры).
1.Разм. Раскласці, размясціць свае рэчы, маёмасць. Ганька таксама расклалася з лялькамі тут жа на лаве, каля мацеры.Васілевіч.
2. Прыняць раскладзены выгляд. Ложак лёгка расклаўся.
раскла́сціся2, ‑кладзецца; зак.
Раздзяліцца на састаўныя часткі, элементы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.
2.перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак?М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́русв разн. знач.я́рус, -са м.;
расположи́ть в два я́русаразмясці́ць у два я́русы;
ло́жа тре́тьего я́руса ло́жа трэ́цяга я́руса;
лови́ть ры́бу я́русом лаві́ць ры́бу я́русам;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напрыле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.
2.Разм.Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.перан.; каго-што. Разм. Перамяшаць, размясціць іначай. Яна ператасавала тоўстую калоду пісем, падняла на яго вочы і развяла рукамі.Адамчык.Я спрабаваў перайначыць кампазіцыю, усё ператасаваць, пераставіць — не памагала.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)