размясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак., каго-што.

1. Расставіць або раскласці па месцах у пэўным парадку; даць кожнаму месца.

Р. тавары на паліцах.

Р. пасажыраў у вагоне.

2. Размеркаваць паміж многімі.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. размяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размясці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размяшчу́ разме́сцім
2-я ас. разме́сціш разме́сціце
3-я ас. разме́сціць разме́сцяць
Прошлы час
м. размясці́ў размясці́лі
ж. размясці́ла
н. размясці́ла
Загадны лад
2-я ас. размясці́ размясці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час размясці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размясці́ць сов.

1. размести́ть, расположи́ть;

р. тава́ры па палі́цах — размести́ть (расположи́ть) това́ры по по́лкам;

2. размести́ть, распредели́ть;

р. заём — размести́ть (распредели́ть) заём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.

1. Расставіць або разлажыць па месцах, у пэўным парадку. Сабраўся Калістрат галіцца, На століку прылады размясціў І — на табе! — люстэрачка ўпусціў. Корбан. Слава гаспадаром хадзіў па пакоі, прымяраючы, як лепш, размясціць экспанаты. Жычка. // Знайсці, даць кожнаму месца. Калгасны статак, які налічваў не больш двух дзесяткаў кароў і цялят, можна было размясціць і па хлявах калгаснікаў... Васілевіч. У вёску іх прапусцілі толькі хвілін праз сорак. Вусаты старшына размясціў партызан у дзвюх крайніх хатах. Асіпенка.

2. Размеркаваць паміж многімі (асобамі, арганізацыямі). Размясціць заём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размясці́ць

1. áufstellen vt (мэблю); vertéilen vt (размеркаваць); únterbringen* vt (уладкаваць);

размясці́ць па кватэ́рах вайск. éinquartieren vt, únterbringen* vt, stationíeren vt;

2. (капітал і г. д.) únterbringen* vt, ánlegen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

размести́ть сов., в разн. знач. размясці́ць;

размести́ть пассажи́ров размясці́ць пасажы́раў;

размести́ть заём размясці́ць пазы́ку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расположи́ть​I сов. (разместить) размясці́ць, расставі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассо́ваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Размясціць, засоўваючы ў розныя месцы.

Р. яблыкі па скрынках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыслацы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Размясціць (размяшчаць) узброеныя сілы.

Д. войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перпендыкуля́рны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца перпендыкулярам.

Перпендыкулярныя плоскасці.

Размясціць перпендыкулярна (прысл.) да чаго-н.

|| наз. перпендыкуля́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)