разгля́дм. Betráchtung f -; Dúrchsicht f - (прагляд); Prüfung f -, Erwägung f -, Untersúchung f - (даследаванне);
прадста́віць [уне́сці] на разгля́д zur Dúrchsicht [zur Prüfung] vórlegen [unterbréiten]; zur Behándlung vórlegen;
пакі́нуць без разгля́ду (скаргуі г. д.) únberücksichtigt lássen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАРЦІНЭ́ ((Martinet) Андрэ) (н. 12.4. 1908, Сент-Альбан-дэ-Віяр, Францыя, французскі мовазнавец. Вучыўся ў Сарбоне (Парыж) і Берлінскім ун-це. З 1947 праф. Калумбійскага ун-та (Нью-Йорк),
з 1955 — Сарбоны. Навук. працы па агульным і франц. мовазнаўстве, фаналогіі. Сфармуляваў асн. палажэнні функцыянальнай фаналогіі, увёў прынцып разгляду цэлых сістэм у дыяхранічнай фаналогіі, апісаў механізм фаналагічнай ланцуговай рэакцыі і інш. фактары фанетычных змен. Аўтар прац «Вымаўленне ў сучаснай французскай мове» (1945), «Фаналогія як функцыянальная фанетыка» (1949), «Пра функцыянальны погляд на мову» (1962) і інш. Прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі дапаможнай мовы (1946—48), Еўрап. лінгвістычнага т-ва (1966).
Тв.:
Рус.пер. — Принцип экономии в фонетических изменениях. М., 1960;
Основы общей лингвистики // Новое в лингвистике. М., 1963. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wokanda
wokand|a
ж.юр. пералік спраў, якія падлягаюць разгляду суда;
być na ~zie юр. быць на чарзе (па судовай справе)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДАДАТКО́ВАЕ РАССЛЕ́ДАВАННЕ,
у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД дадатковае следства або дазнанне, якое праводзіцца паводле распараджэння пракурора ці вызначэння суда па крымінальнай справе, скончанай следствам. Праводзіцца ў выпадках: выяўлення пракурорам або судом непаўнаты папярэдняга следства, якая не можа быць папоўнена ў суд. пасяджэнні; істотнага парушэння органамі следства ці дазнання закону, якое перашкаджае разгляду справы судом; наяўнасці падстаў для прад’яўлення абвінавачанаму інш. абвінавачання, звязанага з раней прад’яўленым; для змянення абвінавачання на больш цяжкае або на такое, якое істотна адрозніваецца ад абвінавачання, што ўтрымліваецца ў абвінаваўчым заключэнні; наяўнасці падстаў для прыцягнення да крымін. адказнасці па гэтай справе інш. асоб і інш. падстаў, прадугледжаных заканадаўствам. Указанні пракурора і суда аб Д.р. абавязковыя для следчых і інш.дзярж. органаў, грамадскіх арг-цый і грамадзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІІ МЯСЦО́ВЫХ САВЕ́ТАЎ ДЭПУТА́ТАЎ,
дапаможныя органы мясц. кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь і ў некат. краінах СНД. Гал. іх мэты: папярэдні разгляд і падрыхтоўка пытанняў, якія адносяцца да ведання мясц. Саветаў, правядзенне ў жыццё рашэнняў Саветаў і вышэйстаячых дзярж. органаў. Адрозніваюць камісіі пастаянныя і часовыя. Пастаянныя камісіі выбіраюцца на сесіях Саветаў па прапанове старшыні Савета (абл., гар., раённых; у сельскіх Саветах пастаянныя камісіі могуць не ўтварацца) з дэпутатаў гэтых Саветаў. Колькасць камісій, іх склад і арганізацыя заканадаўствам не рэгламентаваны. Звычайна пастаянныя камісіі выбіраюцца ў складзе старшыні, яго намесніка, сакратара і не менш як 2 чл. камісіі. Рэкамендацыі пастаянных камісій падлягаюць разгляду адпаведнымі дзярж. і грамадскімі органамі і арг-цыямі. Пастаянныя камісіі дзейнічаюць на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Для вырашэння канкрэтных пытанняў могуць стварацца і часовыя камісіі, якія спыняюць сваё існаванне пасля выканання ўскладзеных на іх даручэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІЯ ПА ПРАЦО́ЎНЫХ СПРЭ́ЧКАХ,
у бел. працоўным праве абавязковы пярвічны орган па разглядзе прац. спрэчак. Ствараецца на прадпрыемствах і ва ўстановах з роўнай колькасці прадстаўнікоў прафсаюза і наймальніка тэрмінам на 1 год. Разглядае спрэчкі работнікаў, звязаныя з выкарыстаннем заканадаўства аб працы, калектыўных дагавораў, пагадненняў і інш. лакальных нарматыўных актаў, прац. дагавораў, у т. л. аб устаноўленых расцэнках, нормах працы і ўмовах іх выканання; пераводзе на інш. работу і перамяшчэнні; аплаце працы; праве на атрыманне і памеры прэмій і ўзнагароджанняў, што належаць работніку ў адпаведнасці з існуючай у наймальніка сістэмай аплаты працы; выплаце кампенсацый і прадастаўленні гарантый; вяртанні грашовых сум, утрыманых з зарплаты работніка; прадастаўленні водпускаў; выдачы спецадзення, сродкаў індывід. засцярогі, лячэбна-прафілакт. харчавання. Камісія прымае рашэнне па згодзе паміж прадстаўнікамі наймальніка і прафсаюза. Парадак разгляду спрэчак камісіяй і рэалізацыя яе рашэнняў рэгламентуюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕДЭРА́ЦКІ СУД,
суд у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., які ствараўся канфедэрацыямі замест дзярж. судоў як сродак у барацьбе з паліт. праціўнікамі. На Беларусі К.с. былі створаны Таргавіцкай канфедэрацыяй. Дзейнічалі ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Мінску, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і інш. Разглядалі справы аб крымінальных злачынствах супраць дзяржавы і дзеяннях асоб супраць канфедэрацыі, а таксама справы аб даўгах, зборах дзярж. чыншу. Суддзі (консулы) выбіраліся канфедэратамі, старшынёй суда, як правіла, быў маршалак канфедэрацыі ў адпаведным павеце. К.с. прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць бы адным з бакоў выступаў шляхціц. Працэдура суда была аналагічная працэдуры земскага суда. Прыгаворы (выракі) прымаліся тайным галасаваннем. Апеляцыі маглі падавацца ў суд Ген. канфедэрацыі. К.с. меў права ажыццяўляць прыгавор з дапамогай войска. Скасаваны разам з Ген. канфедэрацыяй Гродзенскім сеймам 15.9.1793.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГЛЯ́Д СУДО́ВЫ,
працэсуальная дзейнасць судоў па праверцы законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў судоў, па дачы суд. органам кіруючых тлумачэнняў выкарыстання заканадаўства пры разглядзе крымін. і цывільных спраў, а таксама вырашэнне спрэчак паміж судамі. У вузкім сэнсе Н.с. — разгляд спраў па пратэстах, што ўносяцца ў парадку нагляду ўпаўнаважанымі службовымі асобамі на рашэнні (прыгаворы) судоў, якія набылі законную сілу, і вызначэнні касацыйнай інстанцыі. Н.с. з’яўляецца адной з гарантый выпраўлення суд. памылак. забеспячэння правільнага і аднастайнага выкарыстання законаў, спрыяючы тым самым найб. поўнаму дасягненню мэт правасуддзя. Ажыццяўляецца шляхам разгляду спраў: па касацыйных скаргах і пратэстах на рашэнні (прыгаворы), якія не набылі законнай сілы (гл.Касацыя); па пратэстах, што ўнесены ў парадку нагляду на рашэнні (прыгаворы), якія набылі законную сілу, па заключэннях пракурораў у сувязі з аднаўленнем спраў па новаадкрытых акалічнасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трактава́цца, ‑туецца; незак.
1. Быць прадметам абгаварэння, разгляду, тлумачэння чаго‑н. Княжанне Вітаўта трактуецца ў паэме [«Песня пра зубра» М. Гусоўскага] як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці.У. Калеснік.// Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам. У адрозненне ад аднайменнага рамана ў п’есе Чорнага «Бацькаўшчына» псіхалагічна паглыбляюцца або інакш трактуюцца асобныя вобразы.Луфераў.П’еса, напісаная як драматычная паэма, патрабавала героіка-рамантычнага вырашэння. Так яна і трактавалася рэжысурай.Сяргейчык.
2.Зал.да трактаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыбуна́л, ‑а, м.
1. Спецыяльны судовы орган па разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. Ваенны трыбунал. □ [Мірон Іванавіч:] — Аднак ты гарачая ў нас, Надзежда Астапаўна, Цябе б проста старшынёй спецыяльнага трыбунала.Лынькоў.//зб. Суддзі, судовая калегія гэтага органа. — Таварыш палкоўнік, а можа цяпер ззавём трыбунал? — для паўнаты карціны спытаў я.Няхай.
2. Разгляд судовых спраў такім органам. За цюк бязі, украдзены з чужога эшалона, калі ехалі з-пад Выбарга ў Гарту, двое разведчыкаў пайшлі пад трыбунал.Навуменка.// Судовае пасяджэнне гэтага органа.
[Ад лац. tribunal — судзілішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)