Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АВАНГАРДЫ́ЗМ,
умоўная абагульненая назва мастацкіх кірункаў 20 ст., для якіх характэрны пошукі новых, небывалых, часта штучных формаў і сродкаў мастацкага выяўлення, недаацэнка або адмаўленне традыцый і абсалютызацыя наватарства. Народжаны духоўнай атмасферай часу і яго катаклізмаў, авангардызм адлюстроўвае супярэчнасці паміж рознымі сістэмамі і тэхнікамі кампазіцыі і барацьбу светапоглядных пазіцый. Адны тэарэтыкі і практыкі авангардызм дэкларуюць стварэнне элітарнага мастацтва, адчужанага ад сац. задач, другія, наадварот, звязваюць пошук прынцыпова новых выразных сродкаў з неабходнасцю перадачы настрояў сац. пратэсту. З’яўляючыся крайняй праявай больш шырокага кірунку — мадэрнізму, авангардызм выявіўся пераважна не ў закончаных формах, а ў тэндэнцыях да выцяснення традыц. тэм, сюжэтаў і прынцыпаў кампазіцыі, гіпертрафіі ўмоўнасці. Для яго характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, скіраваная непасрэдна да пачуццяў (экспрэсіянізм), імкненне разбурыцьтрадыц. эстэтыку (дадаізм), замяніць пасіўную эстэтычнасць актыўным сац. дзеяннем («левае» мастацтва і рус.футурызм), спроба ўздзейнічаць на падсвядомасць (сюррэалізм) і г.д. Пачаў бурна развівацца ў 1910—20-я г., аб’ядноўваючы розных па творчай стылістыцы прыхільнікаў (Л.Арагон, Б.Брэхт, У.Маякоўскі, В.Незвал і інш.), якія бачылі ў авангардызме разбурэнне ідэалаг. міфаў бурж. грамадства. Паступова прынцыповая антыідэалаг. накіраванасць многіх прадстаўнікоў авангардызму прывяла іх у 1960-я г. да поўнага адмаўлення традыц. культуры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
quench[kwentʃ]v.
1. наталя́ць, заспако́йваць;
quench one’s thirst наталі́ць сма́гу
2.fml тушы́ць, гасі́ць;
quench a fire тушы́ць пажа́р
3. падаўля́ць, знішча́ць (пачуцці, жаданні);
quench one’s desire падаві́ць жада́нне;
quench hopeразбуры́ць надзе́ю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зруйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разбурыць, ператварыць у руіны. [Банда] стараецца спаліць ці якім-небудзь іншым парадкам зруйнаваць.. завод.Чорны.// Ліквідаваць, знішчыць. У тых людзей, якія ў маладосці назаўсёды зруйнавалі быльняговыя межы і праклалі сцежкі ў новы дзень, павырасталі сыны і дочкі.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Вынік гэтага дзеяння, пашкоджанне, прычыненае гэтым дзеяннем. [Мікалай:] — Цяпер вось амаль усю зіму жыў у [Маскве], але разбурэнняў ніякіх не бачыў. Усё на сваім месцы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)