Новая модная, папулярная (да збітасці) песня ці інструментальная п’еса. Ён [амерыканец] спяшаўся вярнуцца на сваю базу, каб там выпіць віскі і паслухаць новы шлягер.Пішчыкава.
[Ням. Schlager.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКЕТЧ (ад англ. sketch накід),
кароткая п’еса (гал. чынам камедыя), для 2 (радзей 3) выканаўцаў. Бярэ пачатак ад нар.інтэрмедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
futile[ˈfju:taɪl]adj.
1. ма́рны, дарэ́мны;
a futile attempt ма́рная спро́ба
2. несур’ёзны; пусты́;
afutile play пуста́я п’е́са
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
attribute2[əˈtrɪbju:t]v. прыпі́сваць, надава́ць;
This play is usually attributed to Shakespeare. Гэта п’еса звычайна прыпісваецца Шэкспіру.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАПРЫ́ЧЫО (італьян. capriccio літар. капрыз),
капрыс, інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі. Сярод гіст. разнавіднасцей К. — п’еса імітацыйнага складу, блізкая да рычэркара ці фантазіі; праграмная жанравая сцэнка; характарная рамант. мініяцюра для фп. або аркестравы твор з ярка выяўленай нац. афарбоўкай, падобны да рапсодыі. Узоры К. створаны І.С.Бахам, Н.Паганіні, П.Чайкоўскім, М.Рымскім-Корсакавым. У бел. музыцы К. прадстаўлены ў творчасці А.Багатырова, Р.Бутвілоўскага, Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, А.Мдывані, С.Картэса («Капрычас» для фп. з арк. паводле графічнай серыі Ф.Гоі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНЕ́СКА ((Ionesco) Эжэн) (26.11.1912, г. Слаціна, Румынія — 28.3.1994),
французскі драматург. Член Франц. акадэміі (1970). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1938). З 1938 жыў у Францыі. Першая п’еса «Лысая спявачка» (паст. 1950) — своеасаблівы маніфест т. зв. «тэатра абсурду», У рэчышчы якога напісаны і ўсе наступныя п’есы: «Урок» (паст. 1951), «Крэслы» (паст. 1952), «Амедэй» (1954), «Забойца па прызванні» і «Насарог» (абедзве паст. 1959), «Кароль памірае» (паст. 1962), «Паветраны пешаход» (1963), «Гульні ў забойства» (1970), «Макбет» (1972), «Падарожжа да мерцвякоў» (1981) і інш. Праз абсурдныя сітуацыі, статычнасць персанажаў і дзеяння, унутр. замкнёнасць паказаў адчужанасць, ізаляванасць асобы ў варожым ёй свеце, што вядзе да трагічнай непазбежнасці смерці. Аўтар кн. «Тэатр» (т. 1—5, 1962—74), рамана «Пустэльнік» (1973), эсэ, успамінаў. На бел. мову перакладзена п’еса «Лысая спявачка» (пер. З.Колас), п’еса «Віват, імператар!» пастаўлена Бел. т-рам імя Я.Купалы ў 1993.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зайгра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зайграць 1.
2.узнач.прым. Які стаў дрэнным ад частага ўжывання. Зайграная пласцінка.// Які стаў збітым ад частага выканання. Зайграная п’еса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпертуа́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэпертуару. Рэпертуарная п’еса. Рэпертуарная песня. □ Наогул, Астроўскі з’яўляецца самым рэпертуарным драматургам з рускіх і зарубежных класікаў у Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
costume[ˈkɒstju:m]n. касцю́м (асабліва тэатральнае/маскараднае адзенне або адзенне пэўнага гістарычнага перыяду);
a costume drama/play гістары́чная п’е́са
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)