Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе;
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пратэ́ст, ‑у, М ‑сце, м.
1. Рашучае пярэчанне супраць чаго‑н., заява аб нязгодзе з чым‑н., аб нежаданні чаго‑н. Сваім удзелам у жалобным шэсці людзі дэманстравалі пратэст супраць паліцэйскага гвалту.У. Калеснік.Спроба бацькі забраць яго з рук Максіма сустрэла рашучы пратэст хлопчыка.Шамякін.Слухаючы разважанні старога Скуратовіча, Кандрат Назарэўскі не можа скрыць свайго абурэння і пратэсту.Барсток.
2. Афіцыйнае выказванне нязгоды з якім‑н. рашэннем, пастановай. Пратэст пракурора.//Спец. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалі, якое дае трымальніку апратэставанага вэксаля перавагі пры сыскванні доўгу. //Спец. Афіцыйная заява капітана марскога судна, якая пратакаліруе факт аварый судна або псавання грузу. Марскі пратэст.
[Ад лац. protestor — публічна даказваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beánstandenvt пярэ́чыць; пратэстава́ць (супраць чаго-н.), выка́зваць незадавальне́нне (з прычыны чаго-н.); падава́ць рэклама́цыю (на што-н.);
das ist zu ~ гэ́та выкліка́е пярэ́чанне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
супярэ́чнасць, ‑і, ж.
1. Становішча, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае, не ўзгодненае з ім. Прагараваўшы ўсю ноч у роздумах і душэўных супярэчнасцях, хлопец заснуў толькі пад раніцу і прачнуўся позна.Кулакоўскі.Усё, чым .. [Васіль] жыў у гэты вечар, было поўна супярэчнасці.Мележ.// Неадпаведнасць, няўзгодненасць. [Паддубны] разважае аб тым, што супярэчнасць паміж розумам і пачуццямі трэба вырашаць шляхам свядомага іх спалучэння.Хромчанка.
2.звычайнамн. (супярэ́чнасці, ‑ей). У філасофіі — адносіны процілегласцей, уласцівых прадметам і з’явам прыроды і грамадства. Класавыя супярэчнасці. Унутраныя супярэчнасці. □ Першая сусветная вайна вельмі абвастрыла і выявіла найглыбейшыя супярэчнасці капіталістычнай сістэмы.«Звязда».
3. Выказванне або ўчынак, накіраваныя супраць каго‑, чаго‑н.; супярэчанне, пярэчанне. Нарэшце ў ім [Максіме] ўзяло верх простае пачуццё супярэчнасці.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = пярэчыць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе (напр. падаць рэпліку);
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
э1, нескл., н.
1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э.
2. Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.
1. Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, прыкрасць, адчай і пад. «Э, глупства!» — сказаў я сам сабе.Колас.[Загурскі:] — Э-э-э, браце ты мой, той не салдат, хто не марыць быць генералам.Асіпенка.
2. Выражае нязгоду, пярэчанне субяседніку. — Э, дарагі, — жалкуючы, адказаў адзін з мужчын, — не па дарозе нам.Краўчанка.[Бацька:] — Э, не! Пакуль не збяруцца ўсе, не пакажу.Кандрусевіч.
3. Выражае затрымку ў гутарцы ад нечаканасці, здзіўлення і пад. Выбіраецца на сходзе брыгадзір ці жывёлавод — чалавек міжволі ў мінулае кідае: — Э, а з якога ён роду? Як яго бацька ці дзед некалі дбаў?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)