адно з асн. паняццяў тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыкі.
Р. імавернасцей дыскрэтнай выпадковай велічыні X, магчымыя значэнні x1, x2, ... xi, ... якой утвараюць канечную ці злічоную паслядоўнасць. задаецца адпаведнымі ім імавернасцямі p1, p2, ... pi, ... (усе p, дадатныя і іх сума роўная 1), напр., бінаміяльнае размеркаванне, Пуасона размеркаванне. Для неперарыўнага Р. існуе неадмоўная функцыя p(x) (шчыльнасць імавернасці), такая, што
, і пападанне выпадковай велічыні ў зададзены інтэрвал значэнняў [a,b] задаецца імавернасцю
, напр., Максвела размеркаванне, нармальнае размеркаванне. У агульным выпадку Р. — сапраўдная неадмоўная функцыя на класе падмностваў (падзей), які мае пустое мноства і замкнуты адносна тэарэтыка-мноставых аперацый дапаўнення і злічонага перасячэння:
, дзе 0 ≤ p(A) ≤ 1 і калі Ai∩Aj=∅ пры i≠j. Гл. таксама Сінгулярнае размеркаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збраха́ць, збрашу, збрэшаш, збрэша; зак., што і без дап.
Разм. Схлусіць. Не даць збрахаць. □ Дачцы [Каетан] збрахаў, што люстэрка некалі яму падаравалі ў маёнтку.Броўка.// Сказаць, выдумаць што‑н. несур’ёзнае, пустое, смешнае. Той такі выдумшчык, што як збрэша — жываты папарвяце.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастарэ́ка, ‑і, ДМ ‑раку, Т ‑рэкам, м.; ДМ ‑рэцы, Т ‑рэкай (‑рэкаю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць многа гаварыць пра пустое, несур’ёзнае; гаварун (гаваруха), жартаўнік (жартаўніца). // Пра малога (малую), які (якая) гаворыць, разважае, як дарослы. Малая прастарэка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустазво́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Гаварыць пустое; балбатаць. — Другі баіцца, мусіць, буры: Даводзіць ён, што лепей крышку Было б сядзець нам у зацішку; А трэці проста пустазвоніць — Ні нападае, ні бароніць.Крапіва.«З Наталяй нельга пустазвоніць», — думаў Казімір.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vegetation
[,vedʒəˈteɪʃən]
n.
1) расьлі́ннасьць f.
2) вэгета́цыя f.
а) рост і разьвіцьцё расьлі́наў
б) ма́рнае, пусто́е існава́ньне (чалаве́ка)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.
Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.
Пракруціць дзірку ў дошцы.
2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).
3.мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.
У гаспадарцы многа дзірак.
◊
(Патрэбна) як у мосце дзірка (разм., іран.) — пра што-н. непатрэбнае.
Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.
|| памянш.дзі́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)