БЕК (Аляксандр Альфрэдавіч) (3.1.1903, г. Саратаў, Расія — 2.11.1972),
рускі пісьменнік. Першая аповесць «Курака» (1934) прысвечана вядомаму металургу-доменшчыку з Беларусі. Вядомасць прынесла аповесць «Валакаламская шаша» (1943—44) пра абарону Масквы ў 1941; яе працяг — аповесці «Некалькі дзён», «Рэзерв генерала Панфілава» (абедзве 1960). Аўтар нарысаў, апавяданняў, аповесцяў пра металургаў (зб. «Доменшчыкі», 1946; «Цімафей — Адкрытае сэрца», 1948), раманаў «Маладыя людзі» (1954, разам з М.Лойкам), «Жыццё Беражкова» (1956). Раман «Новае прызначэнне» (выд. 1986) пра маральныя праблемы, звязаныя з камандна-адміністрацыйнай сістэмай 1930—50-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЁПЫ,
бел. рытуальнае печыва. Пяклі з нагоды прылёту буслоў, дзень сустрэчы якіх прыпадаў на Дабравешчанне. Выпякалі галёпы з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы; маглі імітаваць фігурку бусла, бусліную лапу, мець форму сахі, бараны і інш. Выяву часам выціскалі на печыве зверху. Пяклі галёпы напярэдадні або ў дзень Дабравешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне галёпаў — сустрэча ці кліканне буслоў. Вядомы на Зах. Палессі, Гродзеншчыне, Піншчыне, на Навагрудчыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭО́Н (лац. Pantheon ад грэч. Pantheion месца, прысвечанае ўсім багам),
1) у Стараж. Рыме — «храм усіх багоў» (гл.Рымскі пантэон).
2) Пахавальня выдатных людзей. Звычайна П. размяшчаюць у будынках, якія маюць (ці першапачаткова мелі) культавае прызначэнне [Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане; П. у Парыжы, з 1791, (б. царква Сент-Жэнеўеў, 18 ст., арх. Ж.Ж.Суфло)]. Гл. таксама Грабніца.
3) У шырокім сэнсе — найменне гал. багоў у пэўнай рэлігіі (напр., П. багоў-алімпійцаў у стараж. грэкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпаклёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шпакляваць.
2. Замазка, якой пакрываюць паверхню; слой гэтай замазкі, нанесены на якую‑н. паверхню. Расказаў [Сіманенка] пра шпаклёўку і пемзу, пра іх прызначэнне ў малярнай справе, некалькі разоў знарок паўтарыў, што фарба наносіцца на паверхню сцен паралельна столі.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przeznaczenie
przeznaczeni|e
н.
1.прызначэнне;
miejsce ~a — месца прызначэння;
2. перадвызначэнне; доля, лёс
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЫ́МНІК,
1) адтуліна ў столі курной хаты для выхаду дыму. Часам меў дымаход (драўляны або сплецены з лазы атынкаваны комін), завершаны 2-схільнай стрэшкай, аформлены яруснымі карнізамі і інш. элементамі аздобы.
2) Невял. франтончык, звычайна трохвугольны, у завяршэнні тарцовага схілу вальмавага даху. Першапачатковае функцыянальнае прызначэнне для выхаду дыму ад курной печы. Пашыраны пераважна на З і ПдЗ Беларусі ў жылых, культавых, гасп. будынках. Паступова ператварыўся ў дэкар. элемент даху, часам аздабляўся вільчыкамі, разьбой, у культавых збудаваннях — аб’ёмнай скульптурай.
Дымнік на даху царквы ў вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РГАЛА (італьян. pérgola),
абвітая павойнымі раслінамі альтанка або калідор з трэльяжаў (лёгкіх кратаў каркаснай канструкцыі) на арках ці слупах; элемент архітэктуры малых форм. Мае дэкар.-функцыян.прызначэнне. Пашыраны ў тэрасных садах 16 ст. і пейзажных парках 17—18 ст., дзе з’яўляліся аб’ёмнымі акцэнтамі на фоне падстрыжаных сценак-шпалераў насаджэнняў. Выкарыстоўваюцца ў сучасным паркавым буд-ве для ўзбагачэння кампазіцыйнага вырашэння будынкаў (завяршэнне аб’ёмаў, афармленне ўваходаў і інш.). Сцены і стойкі П. робяць з цэглы, каменю, дрэва і інш., бэлькі — з драўляных дошак, брусоў, жэрдак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бы́ўшы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.пр.ад быць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які страціў ранейшае прызначэнне, ролю; былы. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр,.. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў.Колас.
3.Дзеепрысл.пр.ад быць. Мастацтва ён [пан Вашамірскі] да вар’яцтва палюбіў, быўшы ў Парыжы, калі закахаўся там у адну прыгожую францужанку-акторку.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трызу́бец, ‑бца, м.
Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі. Трызубец Нептуна.// Прылада ў выглядзе наканечніка з трыма вострымі зубцамі на доўгім дрэўку; мае рознае прызначэнне. [Янук] змоўк. Шырокі, белы ад вастрыні трызубец восцяў вісеў на ўзроўні яго вачэй.Караткевіч.Гушчар павалены адкідвай Трызубцам вострым, што ў руках.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)