вышэйшы прыдворны чын 2-га класа ў Расійскай імперыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАІЗІЕ́ЛА, Паэзіела (Paisiello, Paesiello) Джавані Грэгорыо Катальда (9.5.1740, г. Таранта, Італія —5.6.1816), італьянскі кампазітар; прадстаўнік неапалітанскай опернай школы. Чл. парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў (1809). Вучыўся ў кансерваторыі «Сант-Анофрыо а Капуана» ў Неапалі (1754—63). З 1776 прыдворны кампазітар у Пецярбургу. З 1784 прыдворны кампазітар і капельмайстар караля Неапалітанскага. У 1802—03 арганізатар і кіраўнік асабістай капэлы Напалеона ў Парыжы. Майстар оперы-буфа, аўтар каля 100 опер-серыя. Стварыў яскравыя ўзоры італьян. камічнай оперы, узбагаціў яе выразныя сродкі, павялічыў ролю аркестра. Сярод твораў: оперы «Балбатун» (паст. 1764), «Ахіл на Скірасе» (паст. 1778), «Служанка-пані» (паст. 1781), «Севільскі цырульнік, або Марная засцярога» (паст. 1782), «Месяцавае святло» (паст. 1783), «Млынарыха» і «Ніна, або Звар’яцелая ад кахання» (паст. абедзве 1789), «Піфагарэйцы» (паст. 1808); 3 духоўныя араторыі, кантаты, 2 рэквіемы; 12 сімфоній; 6 стр. і 12 фп. квартэтаў; п’есы для фп., арфы і інш.
Літ.:
Крунтяева Т. Дж.Паизиелло // Крунтяева Т. Итальянская комическая опера XVIII в Л., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТРСанкт-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча,
старэйшы ў Расіі сімф. аркестр. Засл. калектыў Расіі (1934). Засн. ў 1882 як Прыдворны музыканцкі хор у Пецярбургу (з 1897 Прыдворны аркестр, які складаўся з 2 аркестраў: сімф. і духавога). З 1917 Дзярж.сімф. аркестр, з 1921 у складзе С.-Пецярбургскай філармоніі. Сярод дырыжораў, якія зрабілі значны ўклад у станаўленне аркестра, А.Нікіш, С.Кусявіцкі, Э.Купер, В.Бярдзяеў, М.Малько, А.Гаўк, Ф.Штыдры, Я.Мравінскі, Ю.Цемірканаў і інш. Ігра аркестра адметная стройнасцю і шматтэмбравасцю гучання асобных аркестравых груп, віртуознай ансамблевай сыгранасцю, глыбінёй і незвычайнасцю трактоўкі выконваемых твораў. У рэпертуары ўвесь залаты фонд сусветнага сімфанізму ад твораў Л.Бетховена, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча да найскладанейшых партытур Г.Берліёза, Г.Малера, а таксама твораў Я.Сібеліуса, А.Рэспігі, Б.Баргака, П.Хіцдэміта, Д.Міё, К.Шыманоўскага, І.Стравінскага. З аркестрам выступалі вядомыя дырыжоры і выканаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цырымоніма́йстар
(yzv. Zeremoniemeister)
1) вышэйшы прыдворны чын, які назірае за выкананнем дварцовага цырыманіялу;
2) распарадчык цырымоніі, цырыманіялу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯЛІ́НСКІ (Станіслаў Костка) (? — 1812?),
дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З 1761 падкаморы надворны, з 1765 прыдворны караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1778 чашнік каронны. У 1784—86 чл.Пастаяннай рады, маршалак Гродзенскага сейма 1793. Выступаў за арыентацыю дзяржавы на Рас. імперыю. За садзейнічанне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і атрымаў тытул графа ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЫЛЬЁНЕ ((Castiglione) Бальдасарэ) (6.12.1478, каля г. Мантуя, Італія — 2.2.1529),
італьянскі пісьменнік, прадстаўнік позняга Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар эклогі «Тырсі» (1506), зборнікаў вершаў, невял. паэм, лац. эпіграм. Найб. вядомы яго трактат «Прыдворны» (кн. 1—2, 1528) — своеасаблівы кодэкс ідэальна выхаванага, усебакова адукаванага і развітога чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Из «Книги о придворном» // Хрестоматия по зарубежной литературе: Эпоха Возрождения. М., 1959. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сле́дчы ‘хто вядзе следства’ (ТСБМ). Крукоўскі (Уплыў, 119) безпадстаўна лічыць калькай рус.сле́дователь, параўн. польск.śledczy ‘тс’ і іншыя назвы службовых асоб, шырока вядомыя ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Рэчы Паспалітай (ст.-бел.ловчий ‘арганізатар вялікакняжацкага палявання’, крайчий ‘прыдворны, які разразаў ежу, што падавалася вялікаму князю’, а таксама створанае па гэтай мадэлі мостовничий, сокольничий і пад.). Параўн. і народнае следзі́ць ‘асочваць’: пошлі следзщь по следам, то нашлі (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гофма́йстар
(ням. Hofmeister)
прыдворная пасада ў сярэдневяковай Германіі, а ў 18 — пач. 20 ст.прыдворны чын у Расіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
французскі скрыпач-віртуоз, кампазітар, педагог. Праф. Парыжскай кансерваторыі (1795). Буйны прадстаўнік т.зв. парыжскай школы. З 1802 канцэртаваў (у 1805—08 прыдворны саліст у Пецярбургу). У 1821—32 першы скрыпач т-ра «Гранд-апера», з 1827 — Каралеўскай прыдворнай капэлы. Аўтар твораў для скрыпкі, метадычных дапаможнікаў, у т. л. скрыпічнай школы, нарысаў пра А.Грэтры, Дж.Б.Віёці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае],
1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі.
2) У дарэв.рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах.
3) Прыдворнываен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант).
4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.