verbmmeln vt разм.

1) прагуля́ць (дзень, урок)

2) забы́цца, праваро́ніць, прапусці́ць

3) прамата́ць [праманта́чыць] (грошы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

про́пуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. прапусціць.

2. -а. Дакумент на права ўваходу, уезду куды-н.

Паказаць п.

Уваход па пропусках.

3. -а. Тое, што і пароль (спец.).

4. -у. Няяўка на сходы, заняткі і пад.

Наведваць лекцыі без пропускаў.

5. -у. Не запоўненае, не занятае чым-н. месца (напр., у тэксце чаго-н.).

У канспекце многа пропускаў.

|| прым. прапускны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуць праз што‑н.

2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.

3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які. Ермаловіч.

4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Прапусціць праз фільтр. Прафілыраваць бензін. Прафільтраваць спірт.

2. перан. Разм. Праверыць, разгледзець. Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх... Барадулін.

3. і без дап. Фільтраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́рачка ж. памянш. гл. чарка;

ён лю́біць ча́рачку er hebt gern inen;

прапусці́ць ча́рачку eins [inen] hnter die Bnde geßen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

просмотре́ть сов.

1. (ознакомиться) прагле́дзець;

2. (пропустить) прапусці́ць, прагле́дзець, недагле́дзець, не заўва́жыць;

3. (какое-то время) праглядзе́ць;

все глаза просмотре́ть усе́ во́чы прагле́дзець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праце́рці, пратру́, пратрэ́ш, пратрэ́; пратро́м, пратраце́, пратру́ць; працёр, -це́рла; пратры́; працёрты; зак., што.

1. Прадзіравіць трэннем.

П. паперу гумкай.

2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.

П. ягады праз сіта.

3. Выціраючы, ачысціць.

П. шкельцы акуляраў.

4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).

П. дарогу саньмі.

Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.

|| незак. праціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і праціра́нне, -я, н.

|| прым. праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.

1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.

2. перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. — Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч. Корбан. — Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

opuścić

зак.

1. апусціць;

~ć ręce перан. апусціць рукі;

2. прапусціць;

~ć okazję — прапусціць (правароніць) магчымасць (выпадак);

3. пакінуць;

~ć dom rodzinny — пакінуць бацькоўскі дом;

~ć żonę — пакінуць (кінуць) жонку;

odwaga mnie ~ła — смеласць пакінула мяне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

genhmigen vt дазваля́ць, ухваля́ць, пагаджа́цца (на што-н.);

ein Gesch ~ задаво́ліць про́сьбу [прашэ́нне];

noch inen ~ разм. прапусці́ць яшчэ́ ча́рачку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)