сеа́нс, ‑а, м.
1. Публічная дэманстрацыя ці паказ чаго‑н. у вызначаны прамежак часу. Сеанс паказу мадэлей. □ Да пачатку сеанса было з паўгадзіны. Шыцік. І на прасёлачных дарогах, Вячэрні скончыўшы сеанс, Паіў і пасвіў ён [механік] гнядога Да самай поўначы не раз. Калачынскі.
2. Выкананне чаго‑н. (работы, лячэння і пад.) ва ўстаноўлены прамежак часу, а таксама прамежак часу, у які адбываецца што‑н. Сеанс гіпнозу. □ [Сяргей:] — Я партрэты хутка раблю, тры-чатыры сеансы — і гатова. Рэшту дапрацую без арыгінала. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. У выразах: сідэрычны год — тое, што і зорны год (гл. год); сідэрычны месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак; зорны месяц; сідэрычны перыяд — прамежак часу, за які цела сонечнай сістэмы робіць поўны абарот вакол Сонца; зорны перыяд.
[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Адлегласць, прамежак часу паміж чым-н.
І. паміж радкамі (машынапісу). Ісці з пэўным інтэрвалам.
2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).
|| прым. інтэрва́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́унд, ‑а, М ‑дзе, м.
У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.
[Англ. round.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІНАДЫЧНЫ МЕ́СЯЦ (ад грэч synodos збліжэнне, злучэнне),
прамежак часу паміж двума паслядоўнымі аднолькавымі фазамі Месяца (напр., маладзікамі). Працягласць С.м. непастаянная. сярэдняе значэнне складае 29,530583 сярэдніх сонечных сутак, адхіленне — у межах 13 гадз. З’яўляецца асновай месяцавых календароў.
т. 14, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКТЫЁН (лац. indictio абвяшчэнне, падаткі),
у Рымскай імперыі прамежак часу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў. У 312 імператар Канстанцін Вялікі ўвёў афіц. летазлічэнне па І. Парадкавы нумар года ў І. называецца індыктам.
т. 7, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вокамгне́нне, ‑я, н.
Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне. Праз вокамгненне з гоманам і гулам далечыня ад воч яе схавала... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przeciąg, ~u
м.
1. прамежак;
przeciąg czasu — прамежак часу;
w ~u tygodnia — на працягу тыдня;
2. скразняк, пройма, падвей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дыста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н.
Забег на кароткую дыстанцыю.
Сысці з дыстанцыі.
2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасэйнага або воднага пуці.
Начальнік дыстанцыі.
|| прым. дыстанцы́йны, -ая, -ае.
Дыстанцыйнае кіраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўго́да, м.
Прамежак часу ў шэсць месяцаў; палавіна года. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая. Недарма Майбарада рыхтаваў яе амаль паўгода. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)