праме́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праме́жак праме́жкі
Р. праме́жку праме́жкаў
Д. праме́жку праме́жкам
В. праме́жак праме́жкі
Т. праме́жкам праме́жкамі
М. праме́жку праме́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праме́жак, -жку, мн. -жкі, -жкаў, м.

Прастора або час, якія раздзяляюць што-н.

П. паміж дзвярамі і ложкам.

П. пяць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праме́жак, -жку м., в разн. знач. промежу́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праме́жак, ‑жку, м.

1. Прастора паміж чым‑н. Трэці [арыштаваны] ляжыць у кутку, у прамежку паміж дзвярамі і ложкам. Навуменка. Дамы стаяць не прыціснутыя адзін да аднаго, а з прамежкамі паміж імі, каб адзін будынак не зацяняўся другім, каб кожны з іх ахінаўся святлом з усіх бакоў. Хадкевіч.

2. Час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву і пад. ад другога. Праз пэўныя прамежкі часу ў чорнае неба ўзляталі ракеты. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праме́жак ’прастора паміж чым-небудзь’, ’час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву ад другога’ (ТСБМ), ’мяжа’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. проме́жекпрамежак’, укр. проме́жкапрамежак’, проме́жок ’палявая дарога па мяжы паміж палёў’. Дэрыват ад прамеж з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вокамгне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухразо́вы, -ая, -ае.

Які праводзіцца два разы ў які-н. прамежак часу.

Двухразовае харчаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міг, -у, мн. -і, -аў, м.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

У адзін м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

промежу́ток в разн. знач. праме́жак, -жку м.;

промежу́ток в не́сколько киломе́тров праме́жак у не́калькі кіламе́траў;

в промежу́тке ме́жду встре́чами у праме́жку памі́ж сустрэ́чамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Прамежак часу паміж дзвюма зменамі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)