Спец. Размешчаны за межамі поля, нівы, якія апрацоўваюцца. Запольныя ўчасткі зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магнітагра́ма, ‑ы, ж.
Графічны запіс змен магнітнага поля Зямлі, які атрымліваецца пры дапамозе магнітографа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РО́ЗНАСЦЬ ПАТЭНЦЫЯ́ЛАЎэлектрастатычных,
фізічная велічыня, якая вызначаецца праз значэнні патэнцыялу электрастатычнага поля ў розных пунктах поля. Р.п. паміж двума пунктамі стацыянарнага электрастатычнага поля вызначаецца формулай: U = φ1 − φ2 = A/q, дзе A — работа, якая выконваецца сіламі поля пры перамяшчэнні дадатнага зараду q з пункта з большым патэнцыялам q1 у пункт з меншым патэнцыялам q2. Змена патэнцыялу φ = φ2 − φ1 = -U. Адзінка Р.п. у СІ — вольт. Гл. таксама Напружанне электрычнае.
1. Зжаць жыта, пшаніцу і пад. на невялікай частцы поля ад краю.
А. жыта ад дарогі.
2. Адпрацаваць на жніве ўзамен за што-н.
А. за дапамогу ў касьбе.
|| незак.аджына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штрафны́, -а́я, -о́е.
1.гл. штраф.
2. Які мае адносіны да спагнання за парушэнне якіх-н. правіл.
Ш. ўдар (у футболе). Штрафная лава (у спорце: для тых, хто часова выдалены з поля за парушэнне правіл гульні). Ш. батальён, штрафная часць (з тых, хто правініўся).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў.
Э. тэлевізара.
2. Заслона, паверхня, якая засцерагае ад уздзеяння шкодных прамянёў, магнітнага поля, гарачыні, святла і інш.
Радыяцыйны э.
3.перан. Кінамастацтва.
Перанесці з’явы жыцця на э.
|| прым.экра́нны, -ая, -ае.
Экранная рама.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назбяга́цца, ‑аецца; зак.
Збегчысяў вялікай колькасці. Назбягалася суседзяў, Хто з поля, хто з хаты.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паляві́к, ‑левіка, м.
Разм.
1. Жыхар бязлеснай вёскі.
2. У старажытнай беларускай міфалогіі — гаспадар поля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотапанара́ма, ‑ы, ж.
Фатаграфія, якая вылучаецца вялікім вуглом поля зроку ў гарызантальным напрамку. Фотапанарама Крамля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАМАГНІ́ЧВАННЕ,
нарастанне намагнічанасці або магнітнай індукцыі магнетыка пры павелічэнні напружанасці знешняга магн.поля. У дыямагнетыках Н. заключаецца ва ўзнікненні мікраскапічных індукцыйных токаў, якія ствараюць намагнічанасць, накіраваную супраць знешняга магн.поля. У парамагнетыках пры Н. адбываецца арыентацыя магн. момантаў атамаў ці іонаў у напрамку поля. У ферамагнетыках Н. складаецца з абарачальнага ці неабарачальнага зруху межаў магн.даменаў, пераарыентацыі іх магн. момантаў у напрамку прыкладзенага поля і парапрацэсу.
Крывая залежнасці намагнічанасці J ад напружанасці H знешняга магн.поляJ(H) пры манатонным і павольным нарастанні поля з стану поўнага размагнічвання (J=0) наз. крывой першага Н. ці асн. крывой. На ёй вылучаюць 3 участкі. Першы апісваецца Рэлея законам намагнічвання і змяненні J на гэтым участку ў асноўным абарачальныя. Другі — характарызуецца хуткім неабарачальным ростам J (мае месца магнітны гістэрэзіс). Трэці ўчастак — вобласць магнітнага насычэння. Працэс Н. характарызуецца таксама крывымі цыклічнага перамагнічвання, камутацыйнымі крывымі і інш. Па крывых Н. вызначаюць тэхн. характарыстыкі магн. матэрыялаў (намагнічанасць астаткавую, каэрцытыўную сілу, магнітную пранікальнасць і інш.), якія выкарыстоўваюцца пры разліку магнітных ланцугоў.
Р.М.Шахлевіч.
Тыповая асноўная крывая намагнічвання ферамагнітнага матэрыялу: H — напружанасць знешняга магнітнага поля; J — намагнічанасць.