1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд.Мікуліч.Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца, хвалявацца. Трывожыцца Аленка: «Ці здолееш ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна.Колас.Набліжалася зіма, і Аляксей Фаміч трывожыўся, каб паспець скончыць палявыя работы.Дуброўскі.Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку з падветранага боку і прыціскаў галінкі да сцяны.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Засцерагчы ад чаго‑н. (непрыемнага, непажаданага). — Грыша! Правядзём разведку. Скарыстаем абедзенны час. Калі жанчыны пойдуць з поля дадому, пашлём туды нашых дзяўчат, як быццам мяняць вопратку на харчы. Цяпер такіх тысячы, ходзяць па сёлах... Толькі трэба іх падстрахаваць. Каго пашлём?Няхай.Нічога не зробіш: абрываем дрот рукамі. Толькі б паспець у час падстрахаваць групу Сіманава.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
саспе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1.Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее.Хадановіч.
2.перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план.Колас.У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна.Кавалёў.
3.Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упра́віцца, упраўлюся, управішся, управіцца; зак.
1.зчым і без дап.Паспець скончыць, завяршыць што‑н. у тэрмін; ухадзіцца з чым‑н. Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю.Чорны.Кароўнік дзед Жораў управіўся скончыць якраз у пару.Паслядовіч.[Андрэй:] — Снапы ў гумне, тата. — У гумне? — У гумне. Управіліся да дажджу.Чарнышэвіч.// Даць рады чаму‑н., справіцца з чым‑н. Станіслаў упарціўся: было сорамна — які ён жаніх. Але і выйсця не знаходзіў. Аднаму з гаспадаркай не ўправіцца.Асіпенка.Цётка Гануля .. абяцала схадзіць [да Мікодыма], як толькі ўправіцца з хатнімі клопатамі.Марціновіч.[Рыбак] не стукаў, дзверы былі не запёртыя, управіцца з імі яму, колішняму вясковаму жыхару, было звыкла, .. і дзверы, трошкі рыпнуўшы, расчыніліся.Быкаў.
2.Паспець за які‑н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. [Косця:] — Можа выбраць вольны час ды пад’ехаць самому — Маладзечна не так далёка, за дзень управіўся б.Адамчык.
3. Змагчы, паспець зрабіць што‑н. Мартын не ўправіўся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі.Колас.— Фш-шы-ых-х! — прашыкаў звер. Стары ледзьве ўправіўся адскочыць убок.Масарэнка.
4. Адолець, стрымаць каго‑, што‑н., падпарадкаваць сваёй волі. — Адно толькі незразумела, — дадаў.. [студэнт]. — Як.. [рысь] злавіла яго? Алень малады і дужы, як гэта яна ўправілася.В. Вольскі.[Аляксандр:] — Цара скінулі — не пабаяліся, Керэнскаму па загрыўку далі, і з гэтымі ўправімся.Грахоўскі.Гнядок стрыгануў вушамі, збочыў з дарогі і панёсся проста па раллі. Бацька ледзь-ледзь управіўся з канём.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці каго‑, што‑н. на месцы. Макар Міхайлавіч пазірае, як набліжаецца вечар, і думае, што яму трэба спяшацца, каб застаць у лесе грузчыкаў.Мяжэвіч.Зося, як вярнулася з горада, не застала на полі старой дзічкі.Чорны.
2. Заспець, захапіць дзе‑н., у якім‑н. стане, за якім‑н. заняткам. Ноч застала Паходню і Зараніка ў полі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)