фа́була, ‑ы, ж.

Паслядоўны паказ падзей, здарэнняў і пад. у мастацкім творы; схема развіцця мастацкага твора. Я .. ніяк не мог вызваліцца ад уражання, што слухаю зусім другога чалавека, чую зусім другі расказ, падобны да першага толькі сваёй знешняй фабулай. Шамякін. // Кароткі змест, пераказ чаго‑н. Фабула твора нескладаная. У чулай душы апавядальніка ажывае «жыцця мінулага пячаць» — успамін аб дзяўчынцы Вераніцы. Лойка.

[Ад лац. fabula — апавяданне, гісторыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́РГАС ЛЬЁСА ((Vargas Llosa) Марыо) (н. 28.3.1936, г. Арэкіпа, Перу),

перуанскі пісьменнік. Чл. Перуанскай акадэміі мовы. Прэзідэнт Пэн-клуба (1976—79). З 1959 жыве ў Еўропе (Мадрыд, Барселона, Парыж, Лондан). У раманах «Горад і сабакі» (1962), «Зялёны дом» (1966), «Размова ў «Катэдрале» (1969), «Панталеон і наведвальніцы» (1973), «Цётачка Хулія і пісака» (1977), «Вайна канца свету» (1981), «Гісторыя Майты» (1984), «Хто забіў Паламіна Малера?» (1986), «Апавядальнік» (1987), «Пахвальнае слова мачысе» (1988), аповесці «Шчанюкі» (1967), зб. апавяданняў «Важакі» (1959) сплаў вымыслу з амаль дакументальнымі замалёўкамі з натуры, уражаннямі дзяцінства і юнацтва. Звяртаючыся да вопыту рыцарскага рамана, флабэраўскай традыцыі, экзістэнцыялізму, сцвярджаючы права мастака на творчую свабоду і паслядоўны нонканфармізм, Варгас Льёса робіць кожны з сваіх твораў востраактуальным, чарговым эксперыментам прасторава-часавых і жанравых пабудоў. Аўтар кніг эсэ «Гарсія Маркес: сведчанне богазабойства», «Сакрэтная гісторыя рамана» (абедзве 1971), «Спрадвечная оргія: Флабэр і «Мадам Бавары» (1975), «Паміж Сартрам і Камю» (1981), «Супраць ветру і прыліву» (1983—90), «Праўда няпраўды» (1990), п’ес.

Тв.:

Рус. пер. — Война конца света: Роман. М., 1987;

Кто убил Паломино Молеро?: Повесть, пьеса. М., 1989;

Рота добрых услуг: Романы. М., 1993.

Літ.:

Земсков В.Б. Марио Варгас Льоса: сознание художника и реальность // Латинская Америка. 1975. № 4.

І.​Л.​Лапін.

т. 4, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыкл, ‑а, м.

1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый. «ЛіМ».

2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы. «Полымя».

3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла. «Звязда».

[Ад грэч. kýklos — круг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ма

(фр. gamme, ад гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта)

1) паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах актавы (напр. мажорная г., мінорная г.);

2) перан. характар суадносін аднародных, але разнастайных па зменлівасці з’яў, якасцей (напр. г. фарбаў, г. пачуццяў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.

Прамая л.

Ломаная л.

2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.

Берагавая л.

Л. гарызонту.

3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.

Л. ўмацавання.

4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.

Паветраная л.

Трамвайная л.

Тэлеграфная л.

5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.

Л. роду.

6. перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.

Л. паводзін.

7. перан. Галіна якой-н. дзейнасці.

Працаваць па грамадскай лініі.

8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.

Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.

Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да логікі (у 1 знач.). Лагічныя катэгорыі. Лагічны метад.

2. Заснаваны на законах логікі; які адпавядае законам логікі. Лагічнае мышленне. □ Было нешта падобнае на праўду ў падасланым лісце. Аб гэтым гаварылі лагічныя довады, з якімі нельга было не пагадзіцца. Лынькоў. // Выяўлены, устаноўлены з дапамогай законаў логікі. Лагічная памылка.

3. Абумоўлены самім характарам, унутранай заканамернасцю чаго‑н.; непазбежны, заканамерны. Само сабою, як лагічны вынік, як завяршэнне ўсіх думак і разважанняў, узнікла адно простае і шчырае пытанне. Кулакоўскі.

4. Паслядоўны, разумны. Быць лагічным. Лагічны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.

3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ма1

(фр. gamme, ад гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта)

1) паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актау (напр. мажорная г.);

2) перан. характар суадносін аднародных, але разнастайных па зменлівасці з’яў, якасцей (напр. г. фарбаў, г. пачуццяў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́рыя

(фр. série, ад лац. series = рад)

1) рад аднародных прадметаў; паслядоўны рад дзеянняў, падзей, з’яў (напр. с. брашур, с. гімнастычных практыкаванняў);

2) адна з частак вялікага кінафільма;

3) разрад каштоўных папер, дакументаў, абазначаны лічбамі або літарамі (напр. с. і нумар аблігацыі, с. пашпарта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Та́бельпаслядоўны спіс, пералік; лісток паспяховасці вучняў’, ’дошка (або кніга) для ўліку прысутнасці на працы’ (ТСБМ), та́бэль ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́бель ’табель’, польск., в.-луж. tabela ’табель; табліца’, чэш. tabela ’табліца’, славац. tabela ’табель; табліца’, славен. tabéla ’тс’, серб.-харв. табѐла ’тс’, макед. табела ’тс’, балг. табе́ла ’таблічка, дошчачка з надпісам’. У старабеларускай мове з 1710 г. фіксуецца памяншальнае табелька ’рэестр лічбавых дадзеных’ са ст.-польск. tabela (Булыка, Лекс. запазыч., 57), сучаснае табэ́лка ’табліца множання’ (Сцяшк. Сл.) з польск. tabelka ’таблічка’. Паўторнае запазычанне праз рус. та́бель, якое ад часоў Пятра I (табель о рангах) з нідэрл. tabel ’табліца; табель’ < лац. tabella ’дошчачка, таблічка’ < tabula ’дошка, табліца’, звязанага з умбр. tafle ’на дошцы’; (Фасмер, 4, 6; ЕСУМ, 5, 499). Аб далейшых сувязях гл. Брукнер, 562–563; Махэк₂, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)