Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
gemíschta зме́шаны; перан. мяша́ны, разнама́сны;
~e Früchte кампо́т;
~er Zug тавара-пасажы́рскі цягні́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРО́М,
плывучае збудаванне (судна, плыт і інш.) для рэгулярнай перавозкі сухапутных транспартных сродкаў (аўтамабіляў, чыг. вагонаў), грузаў і пасажыраў цераз водную перашкоду паміж пэўнымі берагавымі пунктамі. Бываюць самаходныя і несамаходныя.
Па вял. суднаходных рэках П. перамяшчаецца па кабелі, пракладзеным па дне, або буксірным суднам; на невял. рэках перацягваецца з дапамогай троса, замацаванага на процілеглых берагах; для паромнай пераправы праз пралівы, азёры звычайна выкарыстоўваюць спец. абсталяваныя судны. Водазмяшчэнне іх да 20 тыс.т і больш, умяшчальнасць каля 100 чыг. вагонаў, пасажыраўмяшчальнасць да 2000 чал. Паромныя зносіны найб. развіты ў Японіі, Зах. Еўропе (праз Ла-Манш). У ваен. мэтах П. выкарыстоўваюцца пры фарсіраванні водных перашкод; робяцца з штатных пантонных паркаў (гл.Пантон) і мясц. плывучых сродкаў (баржы, лодкі і інш., на якіх замацоўваецца грузавая платформа).
Пасажырскіпаром для зносін паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй (мае вароты для аўтамабіляў на носе і карме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ (Алег Канстанцінавіч) (7.2.1906, с. Троіцкае Падольскага р-на Маскоўскай вобл. — 4.4.1984),
савецкі авіяканструктар і вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1981), АН Украіны (1968). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). Працаваў на Маскоўскім планёрным з-дзе, з 1938 у КБ А.С.Якаўлева, у 1946 узначаліў самалётабуд. КБ. Стварыў каля 40 канструкцый планёраў і самалётаў, у т. л. Ан-2 (1947), Ан-8 (1955), самалёты з турбавінтавымі рухавікамі: пасажырскія Ан-10, Ан-24, трансп. Ан-12, Ан-14 і інш. У 1964 створаны шырокафюзеляжны Ан-22 («Антэй»), у 1980-я г. — пасажырскі Ан-28, трансп. скарочанага ўзлёту і насадкі Ан-72, трансп. Ан-124 («Руслан»), Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
На крыльях из дерева и полотна. М., 1962;
Десять раз сначала: Рассказы. Киев, 1981.
Літ.:
Казаков В. Сотвори себя. Саратов, 1986;
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГО́ННЫ ПАРК,
колькасць вагонаў на пэўнай чыгунцы ці яе падраздзяленні — аддзяленні, станцыі і інш. Паводле прызначэння бывае пасажырскі і грузавы і па сферы выкарыстання — агульнага і спец. прызначэння; паводле тэхн. характарыстык класіфікуюць: па тыпе вагонаў (крыты, паўвагон, платформа і інш.), па колькасці восяў у вагоне, па габарыце і шырыні каляіны (шырока- ці вузкакалейныя), па грузападымальнасці і інш. Адрозніваюць інвентарны (уключае вагоны, прыпісаныя да пэўнай чыгункі) і наяўны вагонны парк (усе вагоны ў межах пэўнай чыгункі незалежна ад месца іх прыпіскі). Наяўны вагонны парк падзяляюць на рабочы (для камерцыйных перавозак) і нерабочы (для гасп. перавозак, перасоўных майстэрняў, вагоны, што знаходзяцца ў рамонце). Асобна вылучаюць рэзервовы вагонны парк, які ўключаецца ў работу ў перыяды масавых перавозак збожжа і агародніны, перакідкі с.-г. тэхнікі і інш. Інвентарны вагоннага парка Беларускай чыгункі на пач. 1996 уключаў больш за 2 тыс. пасажырскіх і каля 36 тыс. грузавых вагонаў. Свае вагонныя паркі маюць метрапалітэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трамва́й
(англ. tramway, ад tram = вагон + way = дарога)
гарадскі пасажырскі транспарт з аднаго-двух вагонаў, якія рухаюцца па рэйках з дапамогай электрычнага рухавіка, што бярэ энергію ад аднаго проваду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ліфтм.Áufzug m -(e)s, -züge, Fáhrstuhl m -s, -stühle; Lift m -(e)s, -e;
пасажы́рскі ліфт Persónenaufzug m;
ху́ткасны ліфт Schnéllaufzug m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.
Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.
2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.
С. глебы.
С. крыві.
Лекавы с.
3.чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).
С. выканаўцаў спектакля.
4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).
Камандны с.
Выкладчыцкі с.
Лётны с.
5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.
Таварны с.
Пасажырскі с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́йнер, ‑а, м.
1. Вялікі акіянскі пасажырскі параход, які робіць рэйсы па пэўнаму маршруту. Акіянскі лайнер. □ Звычайна мы, дэлегаты Генеральнай Асамблеі, прыязджалі і ад’язджалі на вядомых англійскіх лайнерах або на французскіх ці італьянскіх параходах.Лынькоў.
2. Скарасны мнагамесны самалёт. Самалёт зрабіў тры пасадкі па маршруту і высадзіў Смірына далёка за Уралам. Там ён перасеў на камфартабельны лайнер другой лініі.Алешка.
[Англ. liner ад line — лінія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго‑н. І ўсё-такі не ўсцярогся: пастушок аднойчы падслухаў размову Скуратовіча з лесніком Сцепуржынскім, з якой даведаўся, што гаспадар звёз з поля палову жыта ў гумно лесніка.Кудраўцаў.Восенню 1922 года на пераездзе не ўсцераглася маці і трапіла пад пасажырскі цягнік.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)