1. Рэчыва ў газападобным стане, якое ўтвараецца з вадкасці пры яе награванні, выпарэнні.
З чыгуна ішла п.
Параход стаіць пад парай (гатовы ў любы момант адправіцца).
2. Моцна нагрэтае вільготнае паветра.
П. касцей не ломіць (прыказка).
|| прым.паравы́, -а́я, -о́е.
П. кацёл (для атрымання пары). Паравая машына (якая прыводзіцца ў рух парай). Паравое ацяпленне (якое выкарыстоўвае цяпло пары). Паравыя катлеты (прыгатаваныя на пары).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аграма́дзіна, ‑ы, ж.
Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка.Бядуля.Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пеністы (у 1 знач.). Пеннае віно. Пенны вогнетушыцель. □ Параход, пакідаючы ззаду шырокую пенную паласу, ужо даплыў аж да павароту ракі.Краўчанка.Прыцямнела. Поплаў заліло пенным туманам.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрэ́с
(англ. express, ад лац. expressus = узмоцнены)
поезд, параход або аўтобус, якія ідуць з найбольшай скорасцю і робяць прыпынкі толькі на буйных станцыях або наогул іх не робяць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
база́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход.Хведаровіч.// Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі заіскрыліся рознакаляровымі агеньчыкамі.Шыцік.// Зроблены з базальту. Базальтавы брук. Базальтавая лава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bestéigen*vt
1) узыхо́дзіць, падыма́цца (на што-н.)
2) сяда́ць (на каня, на параход)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
расійскі флатаводзец, заснавальнік тактыкі паравога браняноснага флоту. Адмірал (1878). Чл.Дзярж. савета (1882). Брат А.І.Бутакова. Настаўнік С.В.Макарава. Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). Служыў на Балтыйскім (БФ) і Чарнаморскім (ЧФ) флатах. У 1847—50 разам з І.А.Шастаковым склаў першую сістэм. лоцыю Чорнага м. У Крымскую вайну 1853—56 на чале каманды парахода-фрэгата «Уладзімір» 17.11.1853 правёў першы ў гісторыі бой паравых караблёў, узяў у палон тур.параход «Перваз-Бахры»; камандаваў атрадам параходаў-фрэгатаў у час Севастопальскай абароны 1854—55. У 1856—60 гал. камандзір ЧФ, ваен. губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 1867—77 камандзір эскадры браняносных караблёў БФ. З 1881 гал. камандзір Пецярбургскага порта. Аўтар працы «Новыя асновы параходнай тактыкі» (1863), «Правіл манеўру паравога карабля», якімі карысталіся на ўсіх флатах свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЧ (сапр.Гінзбург) Аляксандр Аркадзевіч
(19.10.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.12.1977),
рускі драматург, паэт. Аўтар п’ес «Вуліца хлопчыкаў» (1946), «Вас выклікае Таймыр» (1948, з. К.Ісаевым), «Шляхі, якія мы выбіраем» (1954), «Паходны марш» (1957), «Параход называюць «Арляня» (1958) і інш.; сцэнарыяў да кінафільмаў «Верныя сябры» (1954, з К.Ісаевым), «На сямі вятрах» (1962) і інш., для якіх характэрны рамант. прыўзнятасць, лірызм, гумар. З 1960-х г. вядомы як аўтар і выканаўца песень-навел, у большасці трагікамічнага і драм. зместу. Асн. іх тэмы — памяць і адказнасць за мінулае, тэма чалавечай годнасці, супрацьстаянне самавольству, канфармізму. Першыя зб-кі выдадзены за мяжой («Пакаленне асуджаных», 1972; «Калі я вярнуся», 1977). Аўтабіягр. аповесць «Генеральная рэпетыцыя» (1974). З 1974 у эміграцыі.
Тв.:
Возвращение. Л., 1989;
Генеральная репетиция. М., 1991;
«...Я вернусь...»: Киноповести, пьесы, автобиогр. повесть. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прышвартава́цца, ‑туецца; зак.
Стаць на прычал, замацавацца швартовамі. Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі.Мележ.Акіянскі лайнер прышвартаваўся раніцаю ў порце да самага дэбаркадэра Шэрбургскага вакзала.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трамва́й, ‑я, м.
1. Гарадская наземная электрычная чыгунка.
2. Поезд гэтай чыгункі з аднаго або некалькіх вагонаў (з якіх адзін маторны).
•••
Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход або катэр, які курсіруе па рацэ ў межах горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)