хранічнае захворванне печані чалавека і жывёл, якое прагрэсіруе. Характарызуецца разрастаннем злучальнай тканкі ў печані, яе ўшчыльненнем, зменай аб’ёму (павелічэнне або памяншэнне), пашкоджаннем усіх яе структурных элементаў. У чалавека развіццё Ц.п. адбываецца пры інфекц. пашкоджаннях печані, спадчынных хваробах абмену рэчываў, уздзеянні таксічных рэчываў (лекі, алкаголь, прамысл. і быт. яды), застоі вянознай крыві і жоўці ў печані і інш.Найб. частая прычына — гепатыт інфекцыйны. Прыкметы: боль у вобласці печані, зніжаны апетыт, моташнасць, ірвота, гарката ў роце, насавы і страўнікавы крывацёк, жаўтавата-шэры колер скуры і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірург. (уключае трансплантацыю печані). У жывёл Ц.п. часта развіваецца ў выніку гліснай інвазіі (напр., дыкрацэліёз, фасцыялёзы). Вядзе да схуднення, анеміі і гібелі ад інтаксікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрамініяцюрыза́цыя
(ад мікра- + мініяцюрызацыя)
значнае памяншэнне памераў і масы апаратаў, прыбораў, радыётэхнічных элементаў і інш., што грунтуецца на дасягненнях мікраэлектронікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэмі́сія
(лац. remissio = памяншэнне, паслабленне)
1) часовае паслабленне або знікненне праяўленняў хваробы;
2) скідка для выраўноўвання сумы плацяжу па рахунку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манетары́зм
(фр. monétarisme, ад лац. moneta = манета)
эканамічная палітыка, накіраваная на стрымліванне росту грашовай масы і памяншэнне інфляцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АБЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. ablatio адніманне),
1) у гляцыялогіі — памяншэнне масы лёду і фірну ледавікоў у выніку раставання, выпарэння ці мех. выдалення (знос снегу ветрам, утварэнне айсбергаў і г.д.). Адрозніваюць падледавіковую (донную), унутраную і паверхневую абляцыю. Асн. фактары: кліматычныя, унутранае цяпло Зямлі, цёплыя крыніцы, цеплыня ад трэння ледавіка аб ложа ці састаўныя яго часткі і інш. На Беларусі абляцыя адбывалася ў антрапагенавым перыядзе на працягу зледзяненняў.
2) У тэхніцы — вынас рэчываў з паверхні цвёрдага цела патокам гарачага газу. З’яўляецца вынікам фіз.-хім. працэсаў, што адбываюцца ў цвёрдым целе пад дзеяннем аплаўлення, выпарэння, раскладання і хім. эрозіі металаў. На абляцыі заснавана абляцыйнае ахаладжэнне (цеплавая ахова) касм. лятальных апаратаў, частак ракет-носьбітаў, ракетных рухавікоў і інш., якія падвяргаюцца аэрадынамічнаму награванню пры ўваходзе ў атмасферу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛО́ТНА-ШЧО́ЛАЧНАЯ РАЎНАВА́ГА,
адноснае пастаянства вадароднага паказчыка (pH) унутр. асяроддзя арганізма. У жывёл рэгулюецца фізіка-хім. (буферныя сістэмы крыві і тканак) і фізіял. (дыханне, выдзяленне) механізмамі. Абумоўлівае нармальны ход працэсаў жыццядзейнасці (гл.Гамеастаз). У норме pH крыві чалавека 7,37—7,45, тканкавых вадкасцей 7,1—7,4. ПамяншэннеpH крыві ніжэй за 7 (ацыдоз) ці павелічэнне больш за 7,8 (алкалоз) прыводзяць да смерці. У раслін рэгуляцыя К.-ш. р. ажыццяўляецца функцыянаваннем пратоннай помпы, што выпампоўвае з клеткі лішак H+-іонаў праз плазмалему з затратай энергіі АТФ, а таксама балансам карбаксіліруючых (падкісляючых) і дэкарбаксіліруючых (падшчалочваючых) ферментаў і сістэмай буфераў (арган. кіслоты, бялкі, карбанаты, фасфаты). pH цытаплазмы 6—7,5; pH вакуолі 5—6.
Літ.:
Робинсон Дж. Р. Основы регуляции кислотно-щелочного равновесия: Пер. с англ.М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́НІКІ,
палонныя ў ВКЛ, адзін з відаў чэлядзі нявольнай. Выконвалі паншчыну і інш. работы, жылі пры дварах феадалаў, некат. мелі сваё жыллё і ўчасткі зямлі. Паступова палон як крыніца папаўнення чэлядзі нявольнай страціў сваё значэнне. П. часта выкуплялі і як феадальна-залежных сялян саджалі на зямлю, ператвараючы іх у агароднікаў. Заканадаўства ВКЛ 16 ст. было накіравана на памяншэнне колькасці чэлядзі нявольнай, ператварэнне яе ў сялян, якія займаюцца апрацоўкай зямлі. Статут ВКЛ 1588 адмяняў назву «чэлядь неволная» і ўказваў, што ў далейшым гэта катэгорыя насельніцтва будзе называцца «челедью дворною отчызною материстою купленою або полонениками». Збеглых П., як і інш. чэлядзь, належала шукаць і вяртаць з усёй сям’ёй і маёмасцю феадалу. П. нельга было завяшчаць маёмасць, не падараваўшы ім спачатку волю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬС (ад лац. pulsus удар, штуршок),
перыядычнае, падобнае на штуршок расшырэнне сценак артэрый, сінхроннае са скарачэннямі сэрца. Частата П. залежыць ад полу, узросту чалавека (жывёлы), масы цела, эмацыянальнага стану, фіз. нагрузкі, т-ры цела і навакольнага асяроддзя. Напр., у слана (маса 3000 кг) частата П. каля 25 удараў за мінуту, у землярыйкі (маса 3 г) — болей за 600. У дарослага чалавека частата П. ў сярэднім 70—80 удараў за мінуту, пры фіз. нагрузцы — 150—200. Памяншэнне частаты П. ніжэй за норму наз.брадыкардыяй, пачашчэнне — тахікардыяй. Брадыкардыя — абавязковая фізіял. рэакцыя сэрца ў жывёл, што ныраюць (напр., у некат. цюленяў пры ныранні частата П. памяншаецца ад 140 да 10 удараў за мінуту). Акрамя сярэдняй частаты П. адзначаецца шэраг інш. характарыстык: рытмічнасць, напаўненне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТОРАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
рэчывы, малекулы якіх маюць адзін або некалькі атамаў фтору, непасрэдна звязаных з атамам вугляроду. У залежнасці ад колькасці атамаў фтору ў малекуле падзяляюцца на мона-, полі- і перфтарыраваныя (усе атамы вадароду замешчаны на фтор). Агульная ўласцівасць Ф.з. — памяншэнне міжатамнай адлегласці з павелічэннем колькасці атамаў фтору ў малекуле.
Сінтэзаваны ў 19 ст. Сярод Ф.з. ёсць аналагі амаль усіх класаў арган. злучэнняў. Спосабы атрымання Ф.з.: замяшчэнне атама вадароду дзеяннем элементарнага фтору (прамое фтарыраванне) або замяшчэнне атамаў галагену (звычайна хлор) у арган. злучэннях на атам фтору; замяшчэнне OH-групы, напр., у спіртах, на атам фтору і інш. Выкарыстоўваюць Ф.з. для атрымання фтарапластаў, фторвалакна і фторкаўчукоў, фтарыраваных паверхнева-актыўных рэчываў, холадагентаў, таксама як змазачныя і ізаляцыйныя матэрыялы, у медыцыне для наркозу, вырабу пратэзаў і інш.