археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-й пал. 4-га — 3-м тыс. да н.э. жылі ў бас. Дзясны і на У Пасожжа. Асн. заняткі насельніцтва — паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Паселішчы пл. 300—600 м² размяшчаліся на прыбярэжных тэрасах, узгорках, якія ўдаваліся ў даліны рэк. Жытлы наземныя або заглыбленыя ў зямлю, прамавугольнай або авальнай формы, пл. 10—12 м². Агнішчы адкрытага тыпу былі ў цэнтры жытлаў. Плямёны Дз.к. выраблялі крамянёвыя, грубаапрацаваныя сякеры, скрэблы, бакавыя і клінападобныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі і інш., грубы гліняны вастрадонны посуд аздоблены круглымі, авальнымі і ромбападобнымі ямкамі, з якіх скампанаваны паясы, рамбічныя і шахматныя кампазіцыі. На познім этапе Дз.к. з’явіліся адбіткі перавітай шнурам палачкі (т.зв. лапчасты арнамент), наколы пад вуглом, што было вынікам уплыву суседніх плямён днепра-данецкай культуры і верхнедняпроўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ноль нуль, род. нуля́м.;
абсолю́тный нольфиз. абсалю́тны нуль;
свести́ до ноля́ зве́сці да нуля́;
ноль внима́ния нуль ува́гі;
ноль без па́лочки нуль без па́лачкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
prątek
prąt|ek
м.
1.разм. пруток;
2.біял. бацыла; палачка;
~ki Kocha — палачкі Коха
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗРО́КУ О́РГАНЫ,
органы чалавека і жывёлы, якія ўспрымаюць светлавыя раздражненні. Асн. іх элемент — святлоадчувальныя клеткі (фотарэцэптары), размешчаныя пераважна ў галаўной ч. цела. Найб. простыя З.о. — ізаляваныя святлоадчувальныя без зрокавых пігментаў клеткі па ўсёй паверхні цела (напр., у дажджавога чарвяка), здольныя адрозніваць святло ад цемры. Канцэнтрацыя фотарэцэптараў са зрокавымі пігментамі (храмафорамі) прыводзіць да ўтварэння вочных плям (медузы, плоскія чэрві). Некат. кішачнаполасцевыя, кольчатыя чэрві маюць З.о. накшталт пухіра і адрозніваюць форму прадмета. У членістаногіх — фасетачныя вочы; яны ўспрымаюць велічыню і форму прадметаў на блізкай адлегласці. Найб. дасканалыя З.о. ў чалавека (гл.Вока), пазваночных і ў некат. беспазваночных (галаваногія малюскі). У чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл зрокавы аналізатар складаецца з трох асн. аддзелаў: перыферычнага (вока), праводных (зрокавых і падкоркавых) шляхоў і цэнтр. аддзела (патылічнай долі кары вял. паўшар’я галаўнога мозга). Святлоадчувальная абалонка вока (сятчатка) мае рэцэптарныя клеткі: колбачкі і палачкі. Пра функцыі З.о. гл. ў арт.Зрок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
passing1[ˈpɑ:sɪŋ]n.fml
1. прахо́джанне
2. працяка́нне;
with the passing of the years з гада́мі;
with the passing of time з ця́гам ча́су
3.fml смерць; кане́ц
4.sport абго́н;
passing the baton перада́ча эстафе́тнай па́лачкі
♦
in passing мімахо́дам, між і́ншым
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
серсо́
(фр. cerceau = абруч, ад лац. circus = кола)
гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідаюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абручы і палачкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́лочкав разн. знач. па́лачка, -кі ж.;
бараба́нные па́лочки бараба́нныя па́лачкі;
дирижёрская па́лочка дырыжо́рская па́лачка;
туберкулёзная па́лочка туберкулёзная па́лачка;
волше́бная па́лочкафольк. чарадзе́йная па́лачка;
палочка-выруча́лочка па́лачка-выруча́лачка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ля́сткі1, ля́сточкі, лёсточкі, лю́сточкі ’вертыкальныя палачкі ў драбіне’ (Маслен.; луніт, Шатал.; рэч., Мат. Гом.; лях., ганц., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утварылася ў выніку кантамінацыі ляска ’тс’ і ⁺лества з прасл.lěst‑va ’лесвіца’. Гл. таксама лёсткі.
Ля́сткі2, ля́сточкі ’кліны пад пахвамі ў кашулі’ (Тарн.). Узнікла ў выніку кантамінацыі ням.Lasche ’клін у сукенцы’ (с.-в.-ням.lasche, ісл.laski) і бел.ластаўка2 ’клін пад пахвамі’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1.Памянш.-ласк.да салома. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю.Колас.
2.зб. Сцёблы абабітага льну, канапель. Бор павялічвае ўраджай саломкі і насення льну.«Весці».
3.Спец. Тонкія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі. Машыны наразаюць саломку для запалак.«Беларусь».
4. Назва некаторых гатункаў цукерак, пячэння, макароны і пад. у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕГІ́ПЕЦКАЕ ПІСЬМО́,
слоўна-складовая сістэма пісьма, якая абслугоўвала старажытнаегіпецкую мову (каля 4-га тыс. да н.э. — 3—4 ст.н.э.). Мела 3 разнавіднасці: іерагліфіка, іератыка і дэмотыка (гл.Дэматычнае пісьмо). Пачатковы этап Е.п. — малюнкавая ідэаграфія (гл.Ідэаграфічнае пісьмо) якая развілася з піктаграфічнага пісьма.
Кожны малюнак абазначаў канкрэтны прадмет, з часам малюнкі сталі набываць пэўную сімволіку (напр., малюнак пчалы стаў абазначаць не толькі пчалу, а і занятак, стараннасць, працавітасць). Большасць іерогліфаў маглі мець гукавое значэнне: абазначалі спалучэнне 2 і больш зычных гукаў або асобны гук (усяго 24). Галосныя гукі ў іерагліфічным Е.п. не абазначаліся. Фанаграмы ў ім пераважалі над ідэаграмамі. Іерогліфаў, што найчасцей ужываліся, было каля 700. Выкарыстанне папірусу і трысняговай палачкі выклікала выпрацоўку курсіву — іератыкі, якая з’яўлялася спрашчэннем іерагліфікі. Абедзве разнавіднасці ўжываліся паралельна каля 3000 гадоў. Іератыкай пісаліся літ., навук. творы, дзелавыя паперы і інш. У 8 ст. да н.э. з іератыкі развіўся новы курсіў — дэмотыка, якая характарызуецца наяўнасцю большай колькасці лігатур і большай курсіўнасцю. Е.п. ўпершыню (1822) дэшыфраваў франц. вучоны Ж.Ф.Шампальён.
Літ.:
Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.
М.А.Паўленка.
Да арт.Егіпецкае пісьмо. Узор іератычнага пісьма (зверху); той жа тэкст у іерагліфічнай перадачы.