1.Падысці вельмі блізка, наблізіцца. — Берагі топкія, ніхто падступіцца з вудамі і сеткамі не можа.Савіцкі.Цяпер балота замерзла і падступіцца да [разбітага] самалёта лёгка.Жычка.
2. Звярнуцца з просьбай, прапановай і пад. Не падступіцца да начальства з просьбай. □ Дзяўчатам хацелася загаварыць з лётчыцамі, але дзе ты да іх падступішся.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Станавіцца пабрацімамі.
2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара.Кулакоўскі.// Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадкава́ныінепадко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае падкоў. Настала зіма, галалёдзіца. Непадкаваны конь і кроку не ступіць. А падкоў няма.Жычка.
2.перан.Разм. Які не атрымаў ведаў у якой‑н. галіне. [Лабановіч:] — Бяда наша, Янка, у тым, што мы непадкаваныя, невялікая наша адукацыя, каб правільна падысці і крытычна паставіцца да праграмы розных палітычных партый.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўцёкі, прысл.
Бягом, уцякаючы ад каго‑, чаго‑н. Калі Лабановіч паказаўся ў кухні, .. [вучні] кінуліся наўцёкі.Колас.Яшчэ хвіліна, і малады алень адскочыў убок, потым павярнуўся і кінуўся раптам наўцёкі.В. Вольскі.Дзяўчаткі зарагаталі і, падхапіўшы пад рукі сваю меншую сяброўку, пабеглі наўцёкі.Чорны./узнач.вык.[Алеська:] — Не паспеў падысці да абгарэлай сасны.., а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае. Я — наўцёкі.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
У галаве (у свядомасці) не ўкладваецца што-н. (немагчыма дапусціць, паверыць у што-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бли́жесравнит. ст.
1.нареч. бліжэ́й, блі́жай;
подойти́ бли́жепадысці́ бліжэ́й;
2.прил. бліжэ́йшы;
их отноше́ния ста́ли бли́же іх адно́сіны ста́лі бліжэ́йшымі (бліжэ́йшыя);
◊
бли́же к де́лу бліжэ́й да спра́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.
1. Паўзком наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Жанчына падпаўзла да сцяны і, сабраўшы апошнія сілы, устала.Кулакоўскі.Да варожага дота Два байцы падпаўзлі.Смагаровіч.//перан.Разм. Вельмі павольна наблізіцца, падысці (пра машыну, поезд і пад.). Уначы .. доўгі эшалон цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў.Чорны.
2. Паўзком забрацца пад што‑н. Непадалёк убачыў [Міша] густую елку, падпоўз пад яе лапкі.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)